Свет

Старажытны горад на захадзе Германіі рыхтуюць да эвакуацыі праз пажары

Лясны пажар, які лютуе ў Бельгіі на мяжы з Германіяй, ужо закрануў тэрыторыю плошчай каля 1600 гектараў. Жыхарам размешчанага на нямецка-бельгійскай мяжы горада Моншау рэкамендуецца падрыхтавацца да магчымай эвакуацыі. За мінулую ноч полымя наблізілася на адлегласць трох кіламетраў да нямецкай мяжы, піша BILD. 

Фота: BILD

Жыхарам пацярпелых раёнаў рэкамендавана па магчымасці паспрабаваць знайсці прытулак у сяброў ці сваякоў. Улады Паўночнага Рэйна-Вестфаліі таксама плануюць арганізаваць часовыя прытулкі. На бельгійскім баку ўжо пачалася эвакуацыя гарадоў Кюхельшайд і Лейкаўль.

Паводле афіцыйных даных, у Моншау пражывае каля 12 тысяч чалавек, пры гэтым горад штодня наведваюць больш за пяць тысяч турыстаў — да двух мільёнаў за год.

Яны прыязджаюць паглядзець гістарычны цэнтр з захаванымі фахверкавымі дамамі, які не пацярпеў падчас Другой сусветнай вайны.

Моншау прызнаны самым прыгожым малым горадам Германіі. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі2

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Наколькі каштоўнае для Лукашэнкі апошняе зняцце санкцый з боку ЗША7

Вызвалены Алесь Чумакоў расказаў пра абвінавачванне: «Граў беларускую народную музыку і тым самым гуртаваў пратэставае ядро»14

Мінчанцы, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за трох народжаных дачок, пакуль падарылі трохмесную каляску26

«Калі працуеш дома — жыць няма за што, а калі працуеш на фуры — жыць няма калі». Беларусы-дальнабоі расказалі пра свой лад жыцця13

Беларуска за два дні прайграла ў анлайн-казіно амаль 70 тысяч рублёў і цяпер спрабуе вярнуць іх ад банка14

Дачка міністра Маркава запусціла новы праект на тэлебачанні — будзе расказваць пра гісторыю Беларусі18

Ці пусціць Латвія беларускі калій? Даведаліся, што пачуў Коўл у Рызе12

Як у Польшчы працуюць бацькоўскія камітэты ў школах і колькі збіраюць грошай

25 гадоў таму нарвежац атрымаў часнок ад манаха ў Беларусі. Цяпер гэты сорт хочуць усе7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі2

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць