Здарэнні11

«Знёс агароджу і вылецеў на сустрэчную паласу ў лоб таксі». Сур'ёзная аварыя на сталічным праспекце

Сур'ёзная аварыя адбылася на сталічным праспекце Пушкіна. На месцы працуюць як мінімум тры машыны хуткай дапамогі. Адным з удзельнікаў ДТЗ стаў аўтамабіль таксі. Рух на праспекце замаруднены. 

Усе фота: чытачы Onlíner

— Усё адбылося проста на маіх вачах прыкладна ў 12:58. Аўтамабіль знёс агароджу і вылецеў на сустрэчную паласу, прама ў лоб таксі, — распавёў чытач карэспандэнту Onlíner. — Кіроўца аўто сам выбраўся з машыны, кіроўцу таксі дапамаглі відавочцы выйсці, у апошняга твар быў у крыві. Але адразу ў патоку спынілася хуткая дапамога і пачала аказваць яму першую дапамогу. У таксі на заднім сядзенні была дзяўчына, яна сама выйшла з машыны.

Яшчэ адзін відавочца мяркуе, што ў аварыі ўдзельнічалі тры машыны.

— Трэці ўдзельнік урэзаўся ў заднюю частку сіняга аўто (не таксі), з-за чаго яно вылецела на сустрэчную паласу, дзе ехаў аўтамабіль таксі. Пашанцавала: на святлафоры стаяў экіпаж хуткай, які адразу ж пасля сутыкнення пачаў аказваць дапамогу. Яна, дарэчы, з'ехала з сірэнай.

ДАІ адзначае: рух па праспекце Пушкіна ў абодвух напрамках замаруднены.

Каментары1

  • Woodoo Cult
    19.01.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

«Я не прадугледзела толькі аднаго: што менавіта гэты кружочак выкарыстаюць супраць мяне». Споведзь Аліны Харысавай пасля скандалу з КДБ51

«Я не прадугледзела толькі аднаго: што менавіта гэты кружочак выкарыстаюць супраць мяне». Споведзь Аліны Харысавай пасля скандалу з КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Нічыя Нідэрландаў, перамога Кот д'Івуара і буйная перамога Швецыі1

«Караблі ўсяго свету, запускайце свае рухавікі. Няхай нафта цячэ!». Трамп заявіў, што ЗША і Іран заключылі ўгоду12

Расія ўдарыла па Кіева-Пячэрскай лаўры31

Швейцарыя выступіла супраць абмежавання колькасці насельніцтва5

Зборная Германіі разграміла Кюрасаа7

Эпатажны спявак Oliver Tree і яшчэ пяць чалавек загінулі ў Бразіліі пасля сутыкнення верталётаў1

На Беласточчыне прайшоў фестываль беларускай традыцыі Soncahraj ФОТЫ4

Беднасць сапраўды забівае хутчэй. Сацыяльная няроўнасць і дыскрымінацыя прымушаюць наша цела старэць на ўзроўні ДНК1

«Калі Расія пераможа. Адзін са сцэнароў». Пра што гэты бестсэлер?19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я не прадугледзела толькі аднаго: што менавіта гэты кружочак выкарыстаюць супраць мяне». Споведзь Аліны Харысавай пасля скандалу з КДБ51

«Я не прадугледзела толькі аднаго: што менавіта гэты кружочак выкарыстаюць супраць мяне». Споведзь Аліны Харысавай пасля скандалу з КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць