Грамадства11

Супрацоўніца Польскага інстытута міжнародных адносін заявіла, што ёй цікавіцца КДБ Беларусі

Аналітык праекта Polityka Insight, супрацоўніца Польскага інстытута міжнародных адносін Ганна Марыя Дынэр, якая спецыялізуецца на тэме Беларусі, заявіла, што трапіла на «прыцэл» беларускага КДБ, піша Радыё Свабода.

Пра гэта Ганна Марыя Дынэр расказала ў інтэрв’ю праекту Didaskalia. Яна пачала з таго, што апошнім часам яна з калегамі шмат пісала пра міграцыйны крызіс, памылкі Лукашэнкі, усё большую залежнасць Беларусі ад Масквы і іншыя тэмы, што датычацца дыктатуры ў суседняй дзяржаве.

Палітолаг адзначыла, што такую дзейнасць згадалі ў прапагандысцкім фільме на тэлеканале АНТ, калі там расказвалі пра калегу Дынэр Андрэя Паротнікава, якога асудзілі на турэмны тэрмін.

Дынэр адзначыла, што калегі хутка зразумелі, што Паротнікава змушаюць да правакацыі супраць калег, што не перашкодзіла прапагандыстам Лукашэнкі выкарыстаць некаторыя моманты ліставання ў сваім фільме.

Дынэр дадала, што ў канцы лета 2022 года адчула, што сама апынулася на «прыцэле» беларускага КДБ. Яна была ў Супраслі на Падляшшы і атрымала паведамленне пра тое, што адзін з падазраваных у шпіянажы шукаў яе кантактаў. А праз паўгода яна атрымала ліст ад Ваеннай пракуратуры, што з’яўляецца пацярпелай у справе.

Высветлілася, што ў адным горадзе Вялікапольскага ваяводства паліцыянт незаконным спосабам шукаў звесткі пра Дынэр, што пазней выкрыла расследаванне супраць падазраванага ў шпіянажы. Былы падначалены паліцыянта, які, як высветлілася таксама пазней, меў сувязі з меркаваным шпіёнам, папрасіў калегу пашукаць гэтыя звесткі, не кажучы, навошта яны яму.

Такім чынам, у шэрагу сітуацый з працай шпіёнаў польскіх супрацоўнікаў службаў выкарыстоўваюць «уцёмную», каб здабыць каштоўную для спецслужбаў Лукашэнкі і Пуціна інфармацыю, лічыць яна. Гэтая гісторыя, на думку Дынэр, паказала, што ў сучаснай Польшчы недасканалая сістэма абароны.

Акрамя таго, Ганна Дынэр згадала здарэнне з аўтамабілем, але не раскрыла падрабязнасцей.

Пра пагрозы з боку ўладаў Беларусі раней казалі намеснік старшыні Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка і кіраўнік Беларускага дома ў Варшаве Алесь Зарамбюк.

Каментары1

  • Барадзед
    20.01.2025
    Очень вольготно себя чувствуют агенты-лукашисты в европейских странах либеральной демократии.

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё18

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Усе навіны →
Усе навіны

Затрыманага ў Грузіі беларуса выслалі ў Арменію, дзе яго таксама затрымалі2

Чаму ў Японіі няма сметніц, але на вуліцах усё роўна чыста13

Па студэнцкіх інтэрнатах у Мінску правялі раптоўны рэйд з аўчаркай7

Хакеры атакавалі інфармацыйную сістэму МУС Літвы, у якой захоўваліся звесткі пра іншаземцаў2

Сабаленка памералася брыльянтавымі пярсцёнкамі з жонкай Крышціяну Раналду12

На рэндарах — адно, у рэальнасці — іншае. Жыхары мінскага «Паўночнага берага» збянтэжаныя выглядам свайго двара15

Васіль Хамутоўскі цяпер працуе трэнерам у клубе «Дынама-БДУФК»

Bloomberg: Трамп прапанаваў Зяленскаму правесці сустрэчу з Пуціным у Маскве21

Пасля поціску рукі Зяленскаму Трамп зрабіў дзіўны знак. Сацсеткі зашумелі ВІДЭА17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё18

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць