Грамадства2727

Беларусаў з другім грамадзянствам перасталі прапускаць у краіну па замежных дакументах

Беларусы, якія маюць два грамадзянствы, маглі выбіраць, па якім пашпарце ўязджаць у Беларусь. Прынамсі так было да нядаўняга часу. Цяпер практыка змянілася.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Навошта беларусам прыязджаць як замежнікам?

Магчымасцю прыязджаць у Беларусь у якасці замежніка беларусы, як правіла, карысталіся дзеля таго, каб перасекчы мяжу на машыне, зарэгістраванай у трэціх краінах. Асабліва пасля таго, як 19 ліпеня быў уведзены бязвіз для грамадзян 35 краін Еўропы.

Дзякуючы бязвізу і другому грамадзянству беларусы прыязджалі ў Беларусь на сваіх машынах з еўрапейскай рэгістрацыяй і афармлялі на іх часовы ўвоз, як і іншыя замежнікі.

Адзіным істотным мінусам такіх паездак быў той факт, што без афармлення часовай рэгістрацыі можна знаходзіцца ў Беларусі не больш за 10 сутак.

Тым не менш, гэта было зручна, паколькі пры ўездзе на аўто, зарэгістраваным у ЕС, па беларускім пашпарце, даводзілася б пакідаць фінансавую гарантыю, якая складае 100% ад сумы размытнення аўто пры яго імпарце ў Беларусь.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

А гэта тысячы еўра, асабліва калі гаворка ідзе пра машыны, маладзейшыя за тры гады або старэйшыя за пяць гадоў. Напрыклад, каб грамадзяніну Беларусі ўехаць на 10-гадовым VW Passat з 2-літровым рухавіком, у якасці фінансавай гарантыі трэба пакінуць суму, эквівалентную 9600 еўра.

Фінансавую гарантыю ад грамадзян Беларусі бяруць у беларускіх рублях. Калі за час паездкі курс рубля падае, суму, страчаную на абмене валют, вядома, не кампенсуюць.

Якое ёсць выйсце?

Пакідаць фінансавую гарантыю абавязаны не ўсе грамадзяне Беларусі. Ад гэтага вызвалены тыя, хто мае пашпарт серыі РР (адмысловая серыя пашпартоў, якія выдаваліся беларусам, што афіцыйна з’ехалі на ПМЖ у іншую краіну), або тыя, у чыім пашпарце стаіць адзнака пра пастаноўку на консульскі ўлік за мяжой.

Такую працэдуру праходзяць нямногія, бо яна даволі складаная. У тым ліку такі чалавек не мае беларускай прапіскі. Уладальнікі такіх пашпартоў не лічацца рэзідэнтамі Беларусі, таму не маюць права на бясплатнае медыцынскае абслугоўванне.

Таму прыезд у Беларусь па замежным пашпарце стаў зручнай і даволі папулярнай практыкай. Але, як стала вядома «Нашай Ніве», каля месяца таму памежнікам разаслалі інструкцыю для ўнутранага карыстання, у якой забаранілі прапускаць людзей, якія маюць беларускае грамадзянства, па іншым пашпарце, апроч беларускага.

Розніца ў напісанні імя і прозвішча ў замежным і беларускім пашпарце не дапамагае пазбягаць ідэнтыфікацыі. 

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Людзі, якія сутыкнуліся з такой праблемай, сцвярджаюць, што ніякіх зменаў у заканадаўстве не адбылося, і самі памежнікі ніколі не паказваюць дакумент, на падставе якога адмаўляюць ва ўездзе па замежных дакументах.

Довады, што раней чалавек ужо неаднаразова заязджаў і выязджаў з Беларусі па еўрапейскім пашпарце, таксама не спрацоўваюць.

Некаторым падарожнікам памежнікі прызнаваліся, што гэта негалоснае распараджэнне, спушчанае зверху, а не афіцыйныя змены ў заканадаўстве.

Што кажуць у Пагранкамітэце?

Пазіцыя даволі спрэчная. З аднаго боку, на інфалініі адразу адзначаюць, што грамадзяне Беларусі павінны перасякаць дзяржаўную мяжу па беларускім пашпарце, бо наша краіна не прызнае падвойнага грамадзянства. Адначасова з гэтым Беларусь не забараняе сваім грамадзянам атрымліваць іншае грамадзянства (у адрозненне ад Украіны і Літвы).

Тым не менш, для Беларусі такі чалавек перш за ўсё застаецца грамадзянінам краіны, таму ён абавязаны перасякаць мяжу з беларускім пашпартам.

З іншага боку, на інфалініі не адмаўляюць, што прапускаюць людзей па дакуменце, які падарожнік падае на кантролі.

Людзі, якія да нядаўняга часу ездзілі ў Беларусь як замежнікі, сцвярджаюць, што перад такой паездкай удакладнялі на мяжы ў памежнікаў, ці можна так рабіць, і атрымлівалі станоўчы адказ.

Тое, што заканадаўства не змянілася, таксама пацвярджаюць на інфалініі. Таму выглядае, што цяпер проста змянілася практыка прымянення заканадаўства. Калі яшчэ летась чалавека прапускалі па тым дакуменце, які ён падаваў, то цяпер, відаць, правяраюць па базах, ці мае ён беларускае грамадзянства. Калі такое грамадзянства ёсць, то такога чалавека як замежніка не прапускаюць і прапануюць уязджаць у краіну як грамадзяніну Беларусі.

Каментары27

  • Ł
    10.02.2025
    Беларусіч, да пішы беларускай лацінкай, усё адно herr прачытаюць. Кеды б ня Гугл са сваім транслецтам то кірыліцу б не прачыталі )))
  • Дрымд
    10.02.2025
    Пойдуць адмовы ад беларускага грамадзянства.
  • Марыля
    10.02.2025
    Беларусіч, даведаюцца. Бо на дакуменце указваюць краіну нараджэння.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: У амерыканцаў няма ніякага плана, яны проста зандуюць глебу2

Лукашэнка: У амерыканцаў няма ніякага плана, яны проста зандуюць глебу

Усе навіны →
Усе навіны

Халезін: Жыццё пасля смерці існуе, мы ўсе жывём у грыбной матрыцы21

Лукашэнка зняў з пасады начальніка Акадэміі МУС1

«Будуць выстаўленыя невыканальныя ўмовы». У Крамлі абмяркоўваюць сцэнары адмовы ад часовага перамір'я5

НАСА скарысталася Марсам як трамплінам, каб разагнаць зонд у бок Юпітэра1

У Івана-Франкоўску адбыўся тэракт, выбухоўка ўзарвалася ў руках падлеткаў3

Ва Украіне загінуў баец, які паходзіў з карэннага новазеландскага народа маары

ЗША спадзяюцца на дапамогу Украіны ў вытворчасці дронаў1

Прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем» праект блогера-канспіролага Віруса3

У Гродзенскім заапарку прачнуліся мядзведзі ВІДЭА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: У амерыканцаў няма ніякага плана, яны проста зандуюць глебу2

Лукашэнка: У амерыканцаў няма ніякага плана, яны проста зандуюць глебу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць