У Польшчы знік 55-гадовы беларус Уладзімір Дзяркач. Інфармацыя пра гэта з'явілася ў тэлеграм-чаце, заўважыў Most.

Мужчына павінен быў выехаць з Варшавы ўвечары 10 лютага і сустрэцца з жонкай у Вільні. Родныя звязваліся з ім у той дзень, ён чакаў аўтобус на вакзале Варшава-Заходняя.
Рэйс Варшава-Рыга павінен быў адправіцца ў 21.00. Але ў Вільню мужчына так і не прыехаў, а ягоны тэлефон не адказвае.
Жонка беларуса едзе ў Варшаву, але сваякі пакуль спрабуюць атрымаць хоць нейкую інфармацыю і шукаюць сведак або спадарожнікаў. Мужчына меркавана быў у чырвонай куртцы з маленькім чамаданам.
Як расказаў Most знаёмы сям'і, які жыве ў Польшчы, у мужчыны маглі быць праблемы з ціскам і сэрцам — ён п'е таблеткі. «З алкаголем, наколькі я ведаю, [праблем] няма, ён працаваў дальнабойшчыкам», — расказаў суразмоўца.
Ён дадаў, што мужчына павінен быў правесці адпачынак з жонкай, яны і раней так сустракаліся. Раней ён ніколі не знікаў.
Каментары