Грамадства

Знікла сувязь з брэсцкім журналістам Алегам Супрунюком

Паводле сяброў і знаёмых, Алег Супрунюк перастаў адказваць на тэлефанаванні пасля 22 студзеня. Не з’яўляецца журналіст і ў сацыяльных сетках, піша БАЖ.

Спачатку калегі прытрымліваліся версіі, што ён можа быць затрыманы і асуджаны па адміністрацыйнай справе. Але прайшло ўжо больш за 20 дзён, а ў раскладах працы брэсцкіх судоў імя Алега Супрунюка так і не з’явілася.

Таму ёсць верагоднасць, што ён насамрэч затрыманы, але ў межах крымінальнай справы.

Падобным чынам брэсцкі журналіст быў затрыманы ўвечары 6 ліпеня 2021 года. Тады дома ў Алега Супрунюка правялі ператрус, забралі камп’ютарную тэхніку і іншыя лічбавыя носьбіты. Да наступнай раніцы ніхто нічога не ведаў пра далейшы лёс затрыманага. Назаўтра Супрунюка судзілі за распаўсюд «экстрэмісцкай інфармацыі» па ч. 2 арт. 19.11 КаАП і аштрафавалі на 20 базавых велічынь. Пазней стала вядома, што ў тыя ліпеньскія дні сілавікі ладзілі «налёты» на прадстаўнікоў незалежных СМІ па ўсёй Беларусі.

У жніўні 2021 года Алег Супрунюк спрабаваў абскардзіць рашэнне суда Ленінскага раёна Брэста наконт штрафу, адстойваючы сваю невінаватасць. Але Брэсцкі абласны суд пакінуў рашэнне суда першай інстанцыі ў сіле, а апеляцыйную скаргу брэсцкага журналіста — без задавальнення.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы3

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін паабяцаў Захаду люстэркавы адказ у выпадку захопу расійскіх суднаў2

Збанкрутавала фірма, якая хацела ўкласці ў выпуск сухой садавіны паўмільёна даляраў

Крысціна Ціманоўская засталася без жаніха28

Беларус яшчэ ў 2014‑м перастаў плаціць за іпатэку ў Крыме. І суд аддаў яму кватэру проста так6

Памерла актывістка адыёзнага «Спектра», відэааператарка лукашэнкаўскіх мітынгаў7

«Зараз у рэанімацыі». Мінчанку знайшлі ў лесе пасля дзесяці дзён пошукаў2

Зяленскі заявіў пра ўдар па расійскай вайскова-марской базе ў Новарасійску2

У Лошыцкім парку адновяць разбураныя капліцу і млын. Як яны будуць выглядаць пасля рэканструкцыі6

Як Кадыраў падтрымлівае вайну супраць Украіны на словах, але беражэ сваіх людзей ад фронту2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы3

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць