Свет33

Спявак з Італіі заявіў, што яго ўжо запрасілі ў Маскву на «канцэрт міру»

81-гадовы італьянскі спявак Аль Бана заявіў, што ў канцы лета або пачатку восені ў Маскве плануюць канцэрт «за мір». Яго запрасілі выступіць на ім. Пра гэта ён сказаў італьянскаму інфармацыйнаму агенцтву ANSA.

Аль Бана ў снежні 2024 года. Фота: Elena Di Vincenzo/Archivio Elena Di Vincenzo/Mondadori Portfolio via Getty Images

Паводле слоў музыкі, ён даведаўся ад свайго былога арганізатара канцэртаў у Расіі, што да канца жніўня або пачатку верасня на Краснай плошчы плануюць арганізаваць канцэрт «за мір». Арганізатар нібыта сказаў спеваку «быць гатовым».

«З тых навін, якія мы ўсе бачылі, што Пуцін і Трамп пагаварылі, — нешта адбылося і яшчэ адбудзецца», — мяркуе Аль Бана.

Гэта ўжо не першы раз, калі ён робіць падобныя заявы. У канцы студзеня ў інтэрв'ю выданню La Stampa Аль Бана заявіў, што яго запрасілі спяваць «у гонар міру» на канцэрце ў Маскве «ў верасні, самае пазней у кастрычніку».

У 2014 годзе ў інтэрв'ю газеце Corriere della Sera спявак заявіў, што падтрымлівае расійскага лідара Уладзіміра Пуціна і расійскую анексію Крыма. Акрамя таго, ён не раз выступаў у Расіі. За гэта ў 2019 годзе Міністэрства культуры Украіны ўнесла італьянскага спевака Аль Бана ў пералік асоб, якія ўяўляюць пагрозу нацыянальнай бяспецы Украіны.

Пасля пачатку поўнамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну ў чэрвені 2022 года Аль Бана заявіў, што быў «вялікім прыхільнікам Пуціна», але той яго, маўляў, «здзівіў» сваім нападам на Украіну, якую ён назваў «маленькай краінай», нападаць на якую было «не па-чалавечы».

Каментары3

  • Эпоха старых маразматаў
    15.02.2025
    Украіна самая вялікая дзяржава ў Еўропе - 693 000 км².
    Італія без вады - 294 000 км².
    Падобна што старыя маразматыкі - сёння транснацыянальная праблема чалавецтва.
  • Улад
    15.02.2025
    Відаць, яго добра кармілі ў Маскве. І 40 гадоў таму, і пазьней.
  • В
    15.02.2025
    Кобзон-фэст

Цяпер чытаюць

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі11

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі

Усе навіны →
Усе навіны

Латушка пра магчымасць вайны ў Беларусі: Гэта ж вар'яцтва, не ўяўляю, як крамлёўская прапаганда будзе тлумачыць гэта13

«Да канца года, спадзяюся, зможам рэалізаваць адну-дзве рэчы». Бабарыка — пра свой новы праект і беларускую мову26

Лідар вядомай расійскай рок-групы прыехаў ва Украіну і пакаяўся за канцэрты ў акупаваным Крыме5

У гарах Кыргызстана зніклі двое беларусаў

Пасля працяглай хваробы памёр 31‑гадовы беларускі футбаліст1

Каранік пакаштаваў смажаных цвыркуноў і загадаў уключыць іх у меню сталовай Акадэміі навук16

Чаму на канферэнцыі «Новая Беларусь» не было Сяргея Ціханоўскага?9

Святлана Ціханоўская адказала, чаму не вызваляюць новых палітвязняў па амерыканскім трэку6

Пятрухін і яшчэ чалавек пяць прыйшлі пікетаваць канферэнцыю Ціханоўскай23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі11

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць