«Мінсктранс» пракаментаваў абвесткі ў грамадскім транспарце на рускай мове
Мінчукі заўважылі, што на маршрутах грамадскага транспарту стала гучаць больш рускай мовы.

З пытаннем, чаму абвесткі загучалі па-руску, мы звярнуліся ў «Мінсктранс» як звычайныя грамадзяне. Там адказалі, што «ў нас дзве афіцыйныя мовы» (хутчэй, мелася на ўвазе, што яны маюць статус дзяржаўных), таму абвесткі могуць гучаць на любой з іх.
«Што да таго, што ўсё абвяшчаецца на рускай, — трошкі з вамі не згодны. Назвы прыпынкаў адназначна абвяшчаюцца на беларускай мове, а інфармацыя агульнага характару, кшталту «Праходзьце ў сярэдзіну салона» ці «Здымайце заплечнікі», на адным прыпынку можа гучаць па-руску, а праз некалькі прыпынкаў — па-беларуску», — патлумачылі па тэлефоне.
У «Мінсктрансе» дадалі, што дубляваць аб'явы на дзвюх мовах не хапіла б часу, таму было прынята такое рашэнне.
Аднак там не змаглі патлумачыць, чаму раней хапала абвестак толькі на беларускай, а цяпер вырашылі дадаць рускую мову. Толькі чарговы раз паўтарылі, што ў Беларусі дзве афіцыйныя мовы, таму цяпер будзе так.
Нагадаем, што напрыканцы мінулага года прарасійская даносчыца Вольга Бондарава патрабавала ад дзяржаўнага прадпрыемства «Мінсктранс», каб прыпынкі ў грамадскім транспарце аб’яўлялі не толькі на беларускай, але і на рускай мовах.
Тады праўладная блогерка атрымала адказ за подпісам кіраўніка арганізацыі, што аб’явы на дзвюх мовах немагчымыя. Транспарт на прыпынках стаіць не больш за хвіліну — умясціць у гэты адрэзак паведамленні на рускай і беларускай складана. Акрамя таго, «Мінсктранс» згадаў і інфармацыю на рускай мове, якая гучыць на маршрутах.
Мяркуючы па зменах, магчыма, «Мінсктранс» пайшоў-такі на саступкі Бондаравай.
Каментары
младенцаБондаревой глаголетистинаКГБ.вясна 2019... сочынскі посталімпійскі гарналыжны курорт... прыгнулі ранкам на аўтобус, які курсуе паміж хутказробленымі гарналыжнымі курортамі, каб трапіць на вельвет...
малы (12 тады яму было) піхае мяне ў бок:
- мам, это автобус МАЗ.
- да не может такого быть. - я, разляпляючы вочы і намагаючыся вылічыць адлегласць ад нас да гарналыжнага курорта...
- мам, ну серьезно. у меня, когда мы только в автобус вошли, ощущение было, что сейчас я услышу - 'асцярожна. дзверы зачыняюцца. наступны прыпынак..'
)
па прыбыцці ў пункт прызначэння не паленавалася, абегла ў касманаўцкіх (гарналыжных) ботах аўтобус - а і праўда - МАЗ