Эканоміка33

У Беларусі зноў пачала расці колькасць укладчыкаў

За 2024 год колькасць укладчыкаў у беларускіх банках павялічылася амаль на 24 тыс. чалавек. Іх колькасць стабільна расце ў краіне з сярэдзіны лета, паведаміў Нацыянальны банк.

Агульная колькасць укладчыкаў у Беларусі на 1 студзеня 2025 года склала каля 1,074 млн чалавек. Гэта адпавядае ўзроўню красавіка 2023 года і трохі недацягвае да максімуму двухгадовай даўнасці, калі іх было 1,086 млн.

У Нацбанку адзначылі, што на канец 2024 года рэшткі ўкладаў фізічных асоб у беларускіх банках ва ўсіх валютах складалі 19,7 млрд рублёў. За IV квартал рублёвыя ўклады выраслі на 920 млн рублёў, або на 9,2%.

Таксама за апошнія тры месяцы 2024 года выраслі і ўклады ў замежнай валюце — на 507 млн рублёў у эквіваленце, або на 6,1%. Гэта звязана з ростам працэнтных ставак па дэпазітах у далярах у лістападзе-снежні.

Адзначаецца, што працягвае расці сярэдняя сума рублёвых укладаў. На 1 студзеня на аднаго кліента яна склала 14,5 тыс. рублёў, а па стане на 1 кастрычніка было 13,6 тыс.

Каментары3

  • Барадзед
    11.02.2025
    Всего лишь у каждого девятого жителя есть сбережения в банке. Мало. Дайте хотя бы три миллиона вкладчиков, а лучше пять миллионов.
  • Ёсік
    11.02.2025
    Вось спадар Прэзідэнт Украіны кажа, што пуцін абавязкова ўцягне беларусаў ва ўкраінскую вайну. Тады лепш забраць грошы, бо пойдуць на зброю для жаўнераў, а тамака дырэктар саўгаса скажа - усё для фронту, усё для перамогі. Зноў выць будуць, што іх падманулі, як у часы СССР.
  • %%
    11.02.2025
    Нешта я не заўважыў росту ставак па валютных дэпазітах.

Цяпер чытаюць

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж22

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска пяць гадоў жыла ў Польшчы. Сёлета паехала на радзіму і на мяжы атрымала штамп аб дэпартацыі27

Акцёр, што сыграў Купалу ў аднайменнай стужцы «Беларусьфільма», выйграў гран-пры і $450 тысяч на фестывалі ў Казахстане5

Зяленскі заявіў пра нежаданне Вашынгтона дапамагчы Украіне31

Netflix анансаваў новы серыял з сусвету «Брыджэртонаў»

Беларус закрыў свой бізнэс і цяпер аднаўляе свіран у былым маёнтку Незабытоўскіх5

У Кіеве ўчора з-за расійскіх атак спынялася праца метро, былі праблемы з вадой і электрычнасцю

Расстрэл стралка з Форт-Худа ў ЗША будуць трансляваць у жывым эфіры15

Калі насамрэч людзі адкрылі Амерыку? Адказ знайшлі ў старажытнай ДНК3

Вынеслі прысуд вінаватым у смерці ў М'янме беларускі Веры Краўцовай

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж22

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць