Мінчук скраў ля крамы пральную машыну, а пасля дабіраўся з ёй да дома на трох машынах
У Першамайскае РУУС звярнуліся работнікі крамы бытавой тэхнікі. Яны расказалі, што нехта скраў каля крамы пральную машыну коштам больш за 600 рублёў.

Скрыншот відэа сталічнай міліцыі
Высветлілася, што 50-гадовы мужчына пабачыў, што работнікі крамы выгрузілі пральную машыну, але не паспелі занесці яе ў памяшканне.
Мужчына выклікаў таксі, пагрузіў у яго тэхніку і даехаў да ўскраіны горада, пасля чаго на двух машынах дабраўся дадому.
Кіроўцам тых аўтамабіляў ён распавядаў, што сам набыў пральную машыну.
Каментары