Свет1010

У Маскве выпаў з акна трохразовы алімпійскі чэмпіён

У Маскве памёр 49-гадовы трохразовы алімпійскі чэмпіён па вольнай барацьбе, былы дэпутат Дзярждумы і памочнік кіраўніка Дагестана Бувайсар Сайціеў, паведаміў прэзідэнт Федэрацыі спартыўнай барацьбы РФ (ФСБР) Міхаіл Маміяшвілі. Паводле звестак тэлеграм-канала Baza, ён выпаў з акна сваёй кватэры на вуліцы Мінская, піша The Moscow News.

Трохразовага алімпійскага чэмпіёна, які ляжаў на зямлі, пабачыў раніцай дворнік. Ён паклаў пацярпелага, на целе якога не было крыві і траўмаў, на дошкі і выклікаў хуткую дапамогу. Дворнік і кансьерж спрабавалі пагаварыць з Сайціевым, але ён не мог вымавіць ні слова і растлумачыць, што з ім адбылося.

Паводле інфармацыі Baza, брат Сайціева (відаць, таксама былы барэц Адам Сайціеў) расказаў падчас апытання, што той мог выпадкова выпасці з акна сваёй кватэры на трэцім паверсе, займаючыся хатнімі справамі. Гэтую версію правяраюць следчыя.

Увечары 2 сакавіка стала вядома, што Сайціеў памёр у адной з маскоўскіх бальніц, куды яго прывезлі з пераломамі таза, рэбраў і хрыбетніка. Першапачаткова лекары выказалі здагадку, што ў пацярпелага адбылося атручанне. Пра гэта пішуць Shot і Mash.

Апошні сцвярджае, што барэц таксама пакутаваў ад хваробы лёгкіх і для зняцця болю прымаў прэпараты з моцнадзейнымі рэчывамі. «Смерць магла наступіць праз спыненне сэрца ў выніку інтаксікацыі», — паведамляе канал.

Сайціеў, які паводле нацыянальнасці чачэнец, але нарадзіўся і вырас у Дагестане, заваяваў залатыя медалі на Алімпіядах у Атланце (1996), Афінах (2004) і Пекіне (2008). Таксама ён меў шэсць залатых медалёў чэмпіянатаў свету і такую ж колькасць «золата» еўрапейскіх першынстваў. З 2016 па 2021 год Сайціеў быў дэпутатам Дзярждумы VII склікання ад Дагестана і членам Камітэта па фізічнай культуры, спорце, турызме і справах моладзі, а таксама дарадцам кіраўніка рэспублікі. 

Каментары10

  • ЯНКА
    03.03.2025
    .
    • ТРАГІЧНЫЯ ВЫПАДКІ •

    🔺Сайт «Лайф», у адрозьненьне ад гэтых, інфармуе больш дакладна: «Трохкратны алімпійскі чэмпіён па вольнай барацьбе Бувайсар Сайціеў памёр пасьля таго, як выпаў з вакна другога паверху...».

    🔺Не люблю кансьпіралягічныя чуткі, але вось само сабой грукаецца да нас пытанейка: як вольнік мог загінуць, зваліўшыся з такой «дзіцячай» вышыні? Я сам крыху займаўся гэткай барацьбою, і адно з галоўнага, памятаю, у ей было ўмельства групавацца. Бо інакш, калі супарнік кідае цябе аб падлогу й, як сьлед, зь немалой сілаю, то можна зь лёгкасьцю пашкодзіць ятро, ныркі й «протчыя субпрадукты». Няхай кідае з матам і паўз матаў, толькі ты калі ўмееш правільна валодаць сваім целам, то будзь хоць болей, чым стограмны, і засуджаны спіртсмен, усё адно жыцьцё з табой ад гэтага не разьвітаецца. А тутака сам трохразовы чэмпіён. Не, бясспрэчна, вельмі шкада чалавека!

    🔺Але ці рэдка ў постсавецкіх краёх пасьля падзеньня ахвяра робіць сабе кантрольны стрэл у скроню ці засільваецца й, каб ужо дакладна, пераразае горла, утапіўшыся ў ваньне? Альбо гіне ад няўгледнае атруты, «выпадкова» ўкалотай, выпітай ці зьедзенай і пасьля амаль бяссьледна расмактаўшайся ў арганізьме, ды пры тым справакаваўшай самаліквідацыю ў глуздох? Таму наколькі вінаватая ў такіх выпадках (у дзьвох значэньнях гэтага амоніму) сама ахвяра? І галоўнае пытаньне: перад кім?!
    .
    • Ботам
      03.03.2025
      ЯНКА, Расійскаму боту шкада пуцінскага спартоўца. Расійскі бот чытае і цытуе памыйны пуцінскі лайф, расійскі бот крывіць беларускую мову праз гугл транслэйт, беларус так не напіша. І бот, гэта не тарашкевіца, папрасі куратара, каб памяняў, гэта цырк расійскі бот. Гэта машыны крывы пераклад.
  • Разве не понятно?
    03.03.2025
    Не панятна, а зачем в Беларуси военные базы и российские войска?
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

33-гадовы Даніла Гаркавы, які нечакана пакінуў Офіс Ціханоўскай, расказаў пра сваю анкалогію і сем аперацый4

33-гадовы Даніла Гаркавы, які нечакана пакінуў Офіс Ціханоўскай, расказаў пра сваю анкалогію і сем аперацый

Усе навіны →
Усе навіны

У Кіеве з-пад руінаў дома ўсё яшчэ чутныя званкі тэлефонаў3

Святар Сяргей Трысцень знаходзіцца дома

Трамп: Мы маем дамову з Расіяй, зараз патрэбная згода Зяленскага9

«Мінімальны заробак доктара ў Польшчы большы, чым я мела ў беларускім прыватным цэнтры». Доктарка Маркелава — пра працу ў польскай бальніцы і выраб натуральнай касметыкі13

Памёр ваенны карэспандэнт расійскага тэлеканала «Звезда»1

Расія нанесла масіраваны ўдар па гарадах Украіны, у Кіеве — дзевяць загінулых, 63 параненыя2

Белы дом пра апошнюю заяву Трампа: у прэзідэнта «заканчваецца цярпенне»13

Шпакоўскі пра саўладальніка «Варгеймінга» Кацалапава: Прафінансаваў пратэсты на 296 тысяч даляраў13

Не кажы ты мне слоў, што не грэюць цяплом, Аляксандр Чарнуха4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

33-гадовы Даніла Гаркавы, які нечакана пакінуў Офіс Ціханоўскай, расказаў пра сваю анкалогію і сем аперацый4

33-гадовы Даніла Гаркавы, які нечакана пакінуў Офіс Ціханоўскай, расказаў пра сваю анкалогію і сем аперацый

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць