Грамадства66

Барысаўская вакалістка лічыць, што 1000 рублёў — добры заробак для маладога спецыяліста. З ёй многія не пагадзіліся

Вакалістка Барысаўскага палаца культуры Алена Астроўская заявіла ў тыктоку пра тое, што 1000 рублёў — гэта добры заробак для маладога спецыяліста, заўважыла Ex-press.live.

Скрыншот з відэа

«Працадаўца не можа даць добры заробак авансам», — сцвярджае Алена Астроўская. Яна ўзгадала, што ў яе, маладой медсястры ў СССР, заробак быў 72 рублі.

«Вы думаеце, гэта было шмат? Вы думаеце, мы круцілі носам і лічылі, што мы не вартыя такой зарплаты? Не. Мы ішлі і працавалі. Мы разумелі, што ўсё прыйдзе пазней», — сцвярджае яна.

@alena_lubava Ответ пользователю @dy3k7ybgp6po Хорошую зарплату нужно заслужить! #видеоответ #зарплата #беларусь ♬ оригинальный звук - Елена Островская

У каментарах меркаванні падзяліліся. Частка карыстальнікаў пагадзілася з тым, што добры заробак трэба зарабіць. Аднак былі і пярэчанні.

«Мая дачка, малады спецыяліст, здымае жыллё за 800 рублёў. шмат ёй застанецца з 1000 рублёў?» — пытаецца жанчына.

«Я прашу прабачэння, а як доўга ўсе ўсё будуць параўноўваць з СССР? Давайце з XVIII стагоддзем будзем параўноўваць, калі прыгоннае права яшчэ было ў сіле», — задаецца пытаннем дзяўчына.

«Брыдка вас слухаць. З такімі цэнамі 1000 рублёў — гэта надгаладзь. А як заводзіць сям'ю. А колькі каштавалі хлеб, бутэлька малака тады і цяпер! Што вы несяце. Гэта зусім чужы свет… і на нашу зямлю», — піша карыстальнік.

«Давайце тады льготы маладым спецыялістам на жыллё, прадукты, праезд. А то цэны для ўсіх аднолькавыя, а заробак у маладога спецыяліста 1000 рублёў», — дадае яшчэ адзін карыстальнік.

Каментары6

  • Свидетель Иеговы
    23.04.2025
    На скромную еду, чтобы не околеть с голоду, да проезд в в общественном транспорте.
  • Ёсік
    23.04.2025
    Чаму так людзям спадабаецца ўспамінаць СССР? Дык яны сваю маладосьць успамінаюць. Хе.ня, што ў крамах ня шмат было прадуктаў, што апраналіся аднолькава праз аднаго, глузды га.ном камуністычным былі забітыя, але як было добра. А калі пытаешся, што было добра, ніхто не можа нармалёва адказаць. Не павага табе, жанчына, што жабрацтва апраўдваеш. Паберажы свой язык для добрых спраў, а не для глыбейшага засоўваньня кіраўніцтву.
  • Вася
    23.04.2025
    Какие предприятия просят специалистов по распределению? Правильно, именно те, что не могут нанять специалиста на рынке труда. Вот и едут эти несчастные в рабство в СХ предприятия имени "40 лет без урожая" и где свиньи дохнут чаще, чем рождаются. Или на производство, построенное Наполеоном на обратном пути из Москвы. «Давайте тогда льготы молодым специалистам на жилье, продукты, проезд...." Глупости это всё! Не нужно им никаких льгот. Нужно дать возможность людям заработать достойные деньги, развиваться и расти как специалист. И прекратить посылать в рабство на нищие предприятия, которые загубят специалиста и морально и физически. Узко эта дама смотрит, узко...

Цяпер чытаюць

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву6

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Усе навіны →
Усе навіны

У Калінкавічах да Дажынак у парку паставілі фэйкавую «Кацюшу» ФОТАФАКТ8

Зборная Беларусі атрымала першую перамогу ў сёлетняй Лізе нацый. І адразу разгромную9

«Жаночая піўная» ў Мінску пратрымалася на энтузіязме і расіянках толькі паўгода. Цяпер шукаюць інвестара24

Журналістка ў Вільні паспрабавала паразмаўляць з удзельнікам акцыі супраць міграцыі ў Літву. Аказалася, што ён не гаворыць па-літоўску ВІДЭА36

«Рыхтуюцца новыя справы». Як адбываюць 15‑гадовыя тэрміны былыя маёры КДБ Акінчыцы3

Уэльс запатрабаваў у Лондана такіх жа правоў, якія мае Шатландыя

На змену «Азэмпіку» хутка можа прыйсці новы прэпарат2

Папулярныя тварожныя сыркі Feelin хутка знікнуць з крамных паліц5

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву6

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць