Грамадства33

Двое сутак на аўто, 7—12 гадзін на аўтобусе. Што адбываецца з выездам з Беларусі ў Польшчу?

Па стане на 12:00 24 красавіка на выезд з Беларусі ў Польшчу зарэгістравана 1450 легкавых аўтамабіляў. Час праходжання мяжы на машыне цяпер складае больш за двое сутак, піша Most.

Тэлеграм-канал граніца by.pl

Калі раней адносна хутка можна было праехаць мяжу на аўтобусе, то цяпер і яны стаяць у чарзе.

У памежных чатах карыстальнікі паведамляюць, што праходжанне мяжы на машыне можа заняць да 55—58 гадзін.

Вікторыя зарэгістравалася ў зоне чакання на беларускім баку 21 красавіка ў 23:32, а выехала з пункта пропуску «Тарэспаль» 24 красавіка ў 06:40 — усяго прыкладна 55 гадзін.

Дзмітрый быў 911-м у чарзе і чакаў амаль 58 гадзін, з якіх 51 гадзіна прыпала на беларускі бок.

Электронная чарга дзейнічае на беларускім баку: пасля рэгістрацыі можна з’ехаць і чакаць выкліку ў зону чакання ў горадзе.

Непасрэдна на мяжы, пасля заезду ў зону пропуску, праходжанне займае менш часу:

«Ад заезду да выезду з Беларусі ў Польшчу — 4 гадзіны. Двое сутак чакання не лічым. У палякаў усё вельмі хутка — 10 хвілін на ўсё», — піша Аляксей.

Аўтобусы

Да дня 23 красавіка аўтобусы прапускалі ў прыярытэтным парадку, але цяпер утвараюцца чэргі.

Па стане на 12:00 — у чарзе 22 аўтобусы. Час праходжання мяжы цяпер складае ад 7 да 12 гадзін.

«Села ў аўтобус у Брэсце ў 9:40, на беларускай мяжы было каля 15 аўтобусаў, а перад польскай — толькі два. У Цярэспалі была ў 16:10 па польскім часе. Усяго 7,5 гадзіны», — кажа Анастасія.

Падобна, што перасадкі ў «перадавыя» аўтобусы застаюцца папулярнай практыкай для паскарэння перасячэння мяжы.

У зваротным кірунку (з Польшчы ў Беларусь) чэргаў практычна няма. Вадзіцелі, якія ехалі ноччу з 23 на 24 красавіка, паведамляюць, што праходзілі мяжу за 3—4 гадзіны.

Каментары3

  • Беластоцкае вока
    24.04.2025
    Тымчасам беларуская чыгунка прапаноўвае аднавіць ПАСАЖЫРСКІЯ чыгуначныя перавозкі. Што адкажуць польскія функцыянеры? Ім даспадобы бачыць беларусаў, адседжваючых па 10 гадзін аўтобусах, і па 50 ў аўтамабілях?
  • Беластоцкае вока
    24.04.2025
    PS і не трэба пра Пачобута. Пачобут, калі б вызваліўся, не хацеў бы стаяць 50 гадзін таксама.
  • Толік
    24.04.2025
    Ну чым яны думаюць? Навошта перціся ў рб на такія святы, калі вядома, што будзе ад на мяжы. Чаму не ўзяць адпустку і прыехаць да ці пасля?🤷

Цяпер чытаюць

Раптоўна памёр папулярны блогер Мікіта Мелказёраў

Усе навіны →
Усе навіны

«На сёння магчымая справядлівая версія — стаім там, дзе стаім». Зяленскі выказаўся наконт тэрытарыяльнага пытання7

Аб’ект «Участак». Што напраўду будуюць на былой ракетнай базе пад Слуцкам паводле сакрэтнага распараджэння Лукашэнкі7

Былога фігуранта справы «Белага легіёна» зноў арыштавалі па крымінальнай справе6

У Індыі хуткасны цягнік сутыкнуўся са статкам дзікіх сланоў1

У Валожынскім раёне пад коламі аўто загінула дзіця

Кіроўца ехаў па МКАД на аварыйнай машыне. Яго пакаралі1

Каталікам Мінска-Магілёўскай дыяцэзіі дазволілі не пасціць 2 студзеня3

Спявак Дзмітрый Калдун паказаў сваю мінскую кватэру недалёка ад Драздоў ШМАТ ФОТА22

Біл Клінтан, Майкл Джэксан і Мік Джагер. Каго можна знайсці ў новых дакументах са справы Джэфры Эпштэйна10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раптоўна памёр папулярны блогер Мікіта Мелказёраў60

Раптоўна памёр папулярны блогер Мікіта Мелказёраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць