Грамадства22

Улады настроеныя рашуча змагацца з аўтахламам у гарадскіх дварах

У лютым Камітэт дзяржаўнага кантролю правёў гарачую лінію па неэксплутаваных аўтамабілях, пакінутых у дварах жылых дамоў. Цяпер рыхтуюцца прапановы, як з гэтым аўтахламам эфектыўна змагацца.

Фота ілюстрацыйнае

«Тэма выклікала вялікую цікавасць. За два дні было прынята больш за 180 званкоў. Яшчэ 375 паведамленняў паступіла ў чат-бот тэлеграм-канала Камітэта дзяржкантролю. Паведамленні пра канкрэтныя прыклады, калі месяцамі ў дварах знаходзіліся неэксплутаваныя аўтамабілі, паступілі з усіх рэгіёнаў краіны. Прычым каля паловы — ад жыхароў сталіцы», — адзначаюць у КДК.

Па выніках гарачай лініі ведамства накіравала інфармацыю ў мясцовыя органы ўлады, каб спецыялісты агледзелі ўсе гэтыя аўто і «прынялі аператыўныя меры рэагавання пры пацвярджэнні прыведзеных фактаў».

Пры гэтым пасля атрымання адпаведных паведамленняў асобныя ўладальнікі аўтамабіляў, якія не эксплуатуюцца, нібыта ўжо прыбралі свой транспарт з двароў.

У КДК нагадалі, што цягам 30 дзён уладальнік такога транспарту, які атрымаў паведамленне, павінен альбо самастойна перамясіць яго на ахоўную стаянку, альбо прывесці ў належны стан. Калі гэтага не адбудзецца, то аўтамабіль забярэ на штрафстаянку эвакуатар.

«Неабходна адзначыць, што цяперашняй вясной Камітэт дзяржкантролю правядзе дадатковыя кантрольна-аналітычныя мерапрыемствы па гэтай тэматыцы, па выніках якіх будуць выпрацаваныя прапановы па паляпшэнню арганізацыі працы мясцовых органаў улады, звязанай з пакінутымі ў дварах жылых дамоў неэксплутаванымі аўтамабілямі», — гаворыцца ў паведамленні.

Каментары2

  • Вольга
    05.03.2025
    Загаловак як з саўбелкі.
  • Наталля
    06.03.2025
    Загаловак як з выступу на еўрапейскім саміце.

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць6

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску пачалі будаваць Казахстанскі квартал для чаргавікоў3

Мерц адмяніў запланаваную размову з Трампам пасля падтрымкі апошнім «Альтэрнатывы для Германіі»11

Пасадзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Бабарыку і Знака12

У Салігорску наркакур’еру стралялі па нагах

У Белым доме могуць замяніць Уіткафа і Кушнера на дырэктара ЦРУ 6

У Белаазёрску каля дзіцячага сада затрымалі мужчыну з вінтоўкай1

Памятаеце мінчука, які ў 2017‑м выратаваў сцяг з-пад ног амапаўцаў — коштам сваёй свабоды? Цяпер яму, былому палітвязню, патрэбная дапамога14

Ці мае права ўладальнік кватэры наведваць яе арандатараў без папярэджання?

Ментусава прыйшла на Венецыянскі кінафестываль у кімано з імёнамі палітзняволеных жанчын ФОТАФАКТ7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць6

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць