Грамадства22

У Беларусі ВНУ незаконна збірала даныя студэнтаў — умяшаліся дзяржорганы. Вы такія даныя, імаверна, таксама давалі

На праблему ўказаў адзін са студэнтаў, які западозрыў нядобрае. Незвычайны прэцэдэнт адбыўся ў Беларусі, калі малады чалавек прыйшоў падаваць дакументы ў ВНУ.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: Tochka.by

Пры паступленні ў студэнта запатрабавалі ўказаць звесткі аб яго месцы і даце нараджэння, нацыянальнасці, а таксама дату нараджэння і месца працы бацькоў.

Герой гэтай гісторыі з падазрэннем паставіўся да такой практыкі, таму звярнуўся ў Цэнтр персанальных звестак, заўважыла Tochka.by.

Як аказалася, зрабіў ён гэта не дарма, бо ўжо ў пачатку разбору высветлілася, што такая практыка супярэчыць беларускаму заканадаўству.

Справа ў тым, што ў законе аб адукацыі практыка даваць такой інфармацыі не прадугледжана. Акрамя таго, спецыялісты вызначылі, што апрацоўка вышэйназваных даных не адпавядае закону аб персанальных даных.

ВНУ было накіравана апавяшчэнне, каб інфармацыя была выдаленая, і папярэджанне аб тым, што неабходна пазбягаць такой практыкі ў будучыні.

Якую інфармацыю нельга збіраць школам

Раней Нацыянальны цэнтр абароны персанальных звестак прапрацаваў з Міністэрствам адукацыі пытанне аб зборы інфармацыі аб планах вучняў на канікулы.

У цэнтры падкрэслілі, што ўстановы адукацыі не могуць збіраць даныя аб тым, дзе школьнікі маюць намер праводзіць вольны ад вучобы час.

Як правіла, у такіх анкетах просяць пазначыць прозвішча, імя, імя па бацьку, ступень сваяцтва і кантакты чалавека, з якім будзе заставацца дзіця. Даведвацца пра гэтую інфармацыю таксама забаронена.

Каментары2

  • цыкада
    12.03.2025
    Во многих школах до сих пор собирают данные о местах работ родителей
  • andy
    13.03.2025
    Пасьля прыняцьця свайго закону яны разаслалі па прадпрыемствах інструкцыі пры прыёме на працу запаўняць дадатковыя анкеты, дзе пазначаць сваіх блізкіз сваякоў і ці прыцягваліся яны да крымінальнай адказнасьці - каб зьбіраць дадатковую інфармацыю пра рэпрэсаваных радакоў. Калі мой муж пры прыёме на працу атрымаў такую анкету (прадпрыемства недзяржаўнае), я яму сказала спаслацца на іх жа закон. Яны абурыліся, сказалі, што акрамя іх гэтую анкету ніхто ня будзе чытаць. Але прымушаць больш ня сталі. На сёньняшні дзень запаўненьне любых іх анкет, у тым ліку асабістых картак і аўтабіяграфій, пры прыёме на працу зьяўляецца незаконным. Адзін закон прынялі, а другі не адмянілі.

Цяпер чытаюць

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе7

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння ўкраінскія дальнабойныя беспілотнікі прабілі расійскую абарону адразу на некалькіх кірунках1

Палявод калгаса «Чырвоны баец» з магілёўскага Кіраўска перасеў з сеялкі на танк, а потым — на баявы мапед. І паехаў штурмаваць Запарожжа25

Увялі штрафы для тых, хто выкідвае хатніх жывёл3

Дыверсія ў акупаваным Луганску: падпольшчыкі парушылі ваенную лагістыку

Закон аб штрафах за прапаганду гомасэксуальных адносін і чайлдфры ўступіць у сілу ў чэрвені1

У Расіі ў калоніі памёр палітвязень Веган Хрысталюб Божы, асуджаны за крытыку ісламу і антываенны ролік

Першыя беларускія клубніцы, салодкія іранскія кавуны, «фларыда б'юці» і нават першыя нарцысы. Што можна купіць на Камароўцы перад вялікімі выхаднымі

У лесе ў Лепельскім раёне знайшлі труп невядомай жанчыны1

Чаму ніжні гузік пінжака не зашпільваюць?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе7

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць