Свет44

У Італіі асуджаныя ўсе, хто хаваў Віку Мароз

Апеляцыйны суд Генуі адмяніў апраўдальны вердыкт першай інстанцыі.

Апэляцыйны суд Генуі адмяніў мінулагодні апраўдальны вэрдыкт першай інстанцыі ў дачыненьні да італьянскай сям’і Джуста-Барначын, іх бацькоў, а таксама двух каталіцкіх сьвятароў, якія ў верасьні 2006 утойвалі непаўналетнюю беларускую сірату Віку ў італьянскіх Альпах.

Рашэньнем Генуэскага суду ўсе сем фігурантаў справы —сужэнцы Алясандра Джуста і Марыя К’яра Барначын, маці Марыі-К’яры Элена Даніна, бацькі Алесандра Марыя Бонды і Алда Джуста, сьвятар з Кагалета дон Даніла Грыла, настаяльнік кляштару ў Валь д’Аоста дон Франсіс Дарбэле — пакараныя пазбаўленьнем волі тэрмінам на 8 месяцаў.

Абвінавачаныя ня лічаць сябе вінаватымі. Так настаяльнік кляштару, дзе ў 2006 цягам 20 дзён хавалася беларуская сірата, заявіў: «Я гатовы паўтарыць гэта ізноў дзеля шчасьця маленькай Вікі».

Паводле адвакатаў, генуэская Фэміда сёлета не знайшла зьмякчальных абставінаў у дзеяньнях сям’і Джуста-Барначын ды каталіцкіх сьвятароў і анулявала мінулагодняе рашэньне, згодна зь якім гэтыя дзеяньні былі прызнаныя адпаведнымі ўмовам неабходнасьці і зьяўляліся падставай для апраўданьня. Як пішуць італьянскія СМІ, канчатковае рашэньне суду больш мяккае за папярэдні запыт пракурора. Ён настойваў на турэмным тэрміне паўтара года.

Гісторыя, якая ў свой час літаральна падзяла Італію на два лягеры (за Джуста-Барначын і супраць), бярэ свой пачатак ад 8 верасьня 2006 году, калі сужэнцы з Кагалета за два дні да вяртаньня сваёй 10-гадовай беларускай дадому, вырашылі не аддаваць яе назад у Вілейскі інтэрнат, а схаваць яе у Італіі. Яны матывавалі сваё рашэньне тым, што маленькая беларуская сірата, якую яны лічаць сваёй сапраўднай дачкой, неаднойчы скардзілася ім на гвалт у інтэрнаце з боку старэйшых дзяцей.

Віка Мароз разам з італьянскай сям’ёйІтальянскія карабінэры знайшлі Віку Мароз толькі праз 20 дзён у Альпах, яшчэ праз два дні пасьля рашэньня Генуэскага суду па справах непаўналетніх дзяўчынка была дастаўленая самалётам у Беларусь.

У тым жа 2006 годзе амбасада Беларусі ў Рыме ініцыявала судовы працэс супраць сямі вышэй названых італьянцаў, інкрымінаваўшы ім адно з самых цяжкіх, паводле італьянскіх законаў, злачынстваў — выкраданьне дзіцяці. Потым гэты крымінальны артыкул адзін быў замены на больш «лёгкі» — утойваньне дзіцяці».

Судовы працэс доўжыўся амаль паўтара году, аднак за гэты час прадстаўнікі пацярпелага боку, то бок пазоўніка, так і не зьявіліся на судовых паседжаньнях. Летась у лютым Генуэскі суд па справах непаўналетніх прызнаў тых, хто ўтойваў Віку Мароз невінаватымі. Аднак абвінавачаньне не пагадзілася з гэтым рашэньнем і падало апэляцыю.

Ад верасьня 2006 сужэнцы Джуста-Барначын так больш і не змаглі ўбачыць Віку Мароз, нягледзячы на шматлікія запрашэньні Вікі ў Італію і жаданьне самой дзяўчынкі наведаць «сваіх маму і тату» ды «маленькага брата» Эмануэля, які за гэты час нарадзіўся ў гэтай італьянскай сям’і.

Віка Мароз, якой цяпер 14 гадоў, знаходзіцца на выхаваньні ў сям’і жодзінцаў Васілеўскіх, дзе таксама выхоўваецца і яе старэйшы родны брат Саша.

Каментары4

Цяпер чытаюць

«Калі вы пазакрываеце я**льнікі»: злоўлены на допінгу амапавец з Гродна паказаў сваё высокакультурнае аблічча10

«Калі вы пазакрываеце я**льнікі»: злоўлены на допінгу амапавец з Гродна паказаў сваё высокакультурнае аблічча

Усе навіны →
Усе навіны

У Панаме з пластыкавых бутэлек пабудавалі цэлы жылы комплекс1

Тэмпература Сусветнага акіяна дасягнула рэкорднага ўзроўню3

Мяч, якім Марадона забіў на чэмпіянаце свету гол рукой, прадалі за 3,3 мільёна даляраў1

«Альтэрнатыва для Германіі» хоча вывесці краіну з Шэнгену і еўразоны7

Дачнік з-пад Гомеля падаў у суд на суседа за тое, што той трымае пеўняў. І нават падлічыў, як часта яны кукарэкаюць7

З 1 верасня пенсіі вырастуць на 5%1

Беларуска атрымала з адной пасеянай семкі 90 кілаграмаў кавуноў2

Расія рыхтуе новую серыю выпрабаванняў «лятаючага Чарнобыля»4

У Гомелі паказалі бівень маманта з самым старажытным арнаментам у Беларусі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі вы пазакрываеце я**льнікі»: злоўлены на допінгу амапавец з Гродна паказаў сваё высокакультурнае аблічча10

«Калі вы пазакрываеце я**льнікі»: злоўлены на допінгу амапавец з Гродна паказаў сваё высокакультурнае аблічча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць