Грамадства5959

Выбрала размову на рускай, а кансультант размаўляў на ўкраінскай: беларуска паскардзілася на сэрвіс у Польшчы

Сваім абурэннем беларуска Юлія з Гданьску падзялілася ў Threads.

Фота носіць ілюстрацыйны характар

Дзяўчыну завуць Юлія, яна жыве ў Гданьску і працуе ў б’юці-сферы. Нядаўна ёй спатрэбілася патэлефанаваць у аддзел па працы з замежнікамі ў Польшчы. У Threads яна распавяла, што выбрала опцыю «Размова на рускай», але яе папярэдзілі, што пры адсутнасці рускамоўнага кансультанта размова будзе адбывацца на польскай.

У выніку кансультант пачаў размаўляць на ўкраінскай. Дзяўчына здзівілася, але спытала, ці можа размаўляць на рускай мове. Суразмоўца адмовіў.

— Паўтараю просьбу: «Я беларуска, адказвайце па-польску, калі па-руску не можаце, ці пераключыце. Пачынае размаўляць па-руску: «Я вас разумею, але размаўляць не хачу».

Беларуска яшчэ раз запатрабавала, каб аператар ці размаўляў з ёй на польскай, ці пераключыў на іншага. Пасля гэтага суразмоўца ўсё ж стаў размаўляць на рускай.

— Гэта што было? Гэта ўстанова па справах замежнікаў! А чалавек не размаўляе нават па-польску!

Допіс справакаваў дыскусію ў каментарыях. Частка каментатараў стала на бок невядомага аператара. Маўляў, у сітуацыі, калі ідзе вайна, такое нежаданне ўкраінца размаўляць на рускай мове цалкам зразумела.

Беларусы здзівіліся таму, чаму дзяўчына не стала размаўляць у такой сітуацыі на беларускай і ці сапраўды яна не разумее ўкраінскую мову. Дзяўчына напісала: «У Беларусі дзве дзяржаўныя мовы. У школе навучанне пераважна на рускай. Ніхто ў нас у краіне (акрамя прэзідэнта) нікому прэтэнзій не выказвае, на якой размаўляць. Паважаюць і тых, і тых».

Было пытанне, чаму Юлія не перайшла на англійскую. Але яна адказала: «Таму што я рускамоўная. Бо я ў Польшчы. Таму я выбрала опцыю кансультацыя на рускай або на польскай».

Але ж знайшліся і тыя, хто падтрымаў беларуску — у тым ліку і ўкраінцы.

Каментары59

  • Answer
    02.04.2025
    Надо было этому украинцу сказать:

    "Jesteś w Polsce, mów po polsku".

    Он бы сразу перешёл на русский!
  • барадзед
    02.04.2025
    усіх руССкамірных трэба дэпартаваць на раССею
  • Лёлік з-пад Лімасола
    02.04.2025
    ооооо, вось яны, тыя самыя талерантныя беларусы)
    алешто рабіць, бо беларусы крыўдзяцца пачуўшы беларускую)))
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Спецслужбы збіраюць інфармацыю па чатах дыяспары. Найперш шукаюць студэнтаў5

Спецслужбы збіраюць інфармацыю па чатах дыяспары. Найперш шукаюць студэнтаў

Усе навіны →
Усе навіны

Аўтар фільма «Чужое неба», знятага падманам: Падбор герояў — гэта наша прафесійная таямніца5

Як склаўся лёс палкоўніка Лосева, які пакрываў банду марозаўцаў і атрымаў 18 гадоў калоніі4

Прэм’ер Літвы: Бачыць у кожным прыбылым шпіёна — неадэкватна5

Запланаваны ў Вільні канцэрт Крысціны Арбакайце выклікаў абурэнне ў сацсетках. Умяшаўся нават прэм’ер краіны26

Сацпакет айцішніка ў Мінску схуднеў? Якімі плюшкамі завабліваюць Lesta, EPAM ды іншыя

Ксёндз Акалатовіч: Мяне абвінавацілі ў шпіянажы на карысць Польшчы і Ватыкана16

Гэта песня на башкірскай мове завірусілася ў свеце. Але і выклікала дыскусію ва Украіне2

Мадонна і Элтан Джон памірыліся. У чым сутнасць канфлікту1

Траюрадная сястра Уэйна Грэцкі са Свіслачы расказала пра падарунак ад легендарнага канадца і што падарыла яму ў адказ3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Спецслужбы збіраюць інфармацыю па чатах дыяспары. Найперш шукаюць студэнтаў5

Спецслужбы збіраюць інфармацыю па чатах дыяспары. Найперш шукаюць студэнтаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць