Эканоміка11

Урад скараціў пералік тавараў, якія падлягаюць цэнаваму рэгуляванню

Урад ужо шосты раз унёс змены ў пастанову №713, якой з восені 2022 года ў Беларусі рэгулююцца цэны. Дакументам, у прыватнасці, як раней анансаваў прэм'ер Аляксандр Турчын, скарочаны пералік тавараў, якія падлягаюць цэнаваму рэгуляванню.

Фота ілюстрацыйнае

Цяпер пазіцый, якія будуць рэгулявацца, засталося 211 з 331. Выключаныя са спісу тавары не штодзённага попыту і прэміум-класа. Норма запрацуе з 15 красавіка 2025 года.

Пад цэнавае рэгуляванне больш не будуць трапляць тавары, якія прадаюцца рэзідэнтам Беларусі для далейшага экспарту (пры ўзгадненні такой здзелкі з адпаведным дзяржаўным органам), а таксама тавары, што рэалізуюцца ў стэрыльных зонах аэрапортаў.

Для вытворцаў тавараў, цэны на якія рэгулююцца, вызначылі максімальны ўзровень рэнтабельнасці, пры захаванні якога павышэнне цэн не патрабуе ўзгаднення з дзяржаўнымі органамі.

Акрамя таго, на заканадаўчым узроўні зацверджаны пералік выдаткаў, якія нельга ўключаць у сабекошт прадукцыі.

Урад таксама вызначыў адзіную максімальную гандлёвую надбаўку на імпартную прадукцыю, незалежна ад колькасці пасярэднікаў ад мяжы да канчатковага продажу.

Згодна з рашэннем Савета Міністраў, да 1 мая 2025 года будуць дзейнічаць гранічныя цэны на бульбу, цыбулю, буракі, моркву, капусту і яблыкі. Пасля гэтай даты ў рознічным гандлі будуць устаноўленыя гранічныя надбаўкі. Мяркуецца, што такі падыход дапаможа захаваць даступнасць гэтых прадуктаў для насельніцтва.

19 сакавіка гэты крок анансаваў незадоўга перад тым прызначаны на пасаду прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын, за што яго 28 сакавіка на нарадзе даволі рэзка раскрытыкаваў Лукашэнка:

«Новы прэм'ер-міністр пачынае варушыць старое, што: «Ну чаго там мы парымся, давайце скароцім напалову або на траціну кантраляваныя тавары, хай яны самі там павялічваюць кошт як хочуць, а вось гэтыя сацыяльна значныя тавары — гэта важна». А хто сказаў, што гэта сацыяльна значнае? Дапусцім, аўтамабіль для нас ужо перастаў быць сацыяльна значным. Ці ён сацыяльна значны? Ці залаты пярсцёнак? […] Дык гэта не сацыяльна значны тавар? Быццам бы не».

Тым не менш, як выглядае, Лукашэнку ўсё ж здолелі пераканаць у неабходнасці гэтага кроку. 

Каментары1

  • даведка
    02.04.2025
    Лукашенко подтвердил, что он пустое место и ничего уже не контролирует в стране.
    Недели не прошло с того момента, как он раскритиковал нового премьер-министра за намерение сократить на треть этот перечень товаров, подлежащих ценовому регулированию, и вот сегодня Турчин сократил перечень на 36% с 331 до 211...

Цяпер чытаюць

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын23

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

Для Пуціна на Урале пабудавалі «бункер Суднага дня» на выпадак ядзернай вайны16

Пенсіянерка папрасіла знаёмага мужчыну насячы ёй дроў. Усё скончылася забойствам10

Беларусы згулялі са зборнай Фінляндыі ўнічыю3

Кіраўніца «Вольнага хору» Галіна Казіміроўская паведаміла, што перамагла рак4

Змяніліся ўмовы працы прыватных сацыяльных пансіянатаў1

Шаблярогая антылопа была ўжо знікла з дзікай прыроды, але цяпер зноў скача па сахельскіх саванах2

Цэны на нафту ўпалі на фоне навін пра аднаўленне перамоў паміж ЗША і Іранам

У цэнтры Мінска прадаецца кватэра-музей. Там антыкварная мэбля і вялікія пакоі8

Беларускі дальнабойшчык скраў з шведскага порта кантэйнер з бананамі. А ў ім паўтары тоны какаіну на $156 мільёнаў15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын23

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць