Здарэнні

У Гомелі хлопец абхітрыў тэлефонных махляроў, але сам стаў фігурантам крымінальнай справы і сеў у калонію

19-гадовы гамяльчук знайшоў працу кур’ера ў тэлефонных махляроў. На першым заданні ён забраў у пенсіянеркі 9500 рублёў і павінен быў зарабіць 200 рублёў.

Махляры распавялі 85-гадовай пенсіянерцы, што яе ўнучка, якая жыве ў Расіі, трапіла ў ДТЗ, і патрэбныя грошы для кампенсацыі шкоды. У яе сапраўды ёсць унучка ў Расіі, таму жанчына сабрала ўсе зберажэнні ў рублях і валюце — атрымалася 9500 рублёў, піша belkagomel.by.

Кур’ер павінен быў перадаць гэтую суму тэлефонным махлярам, але вырашыў не дзяліцца і пакінуў яе сабе.

Але ўжо праз шэсць гадзін яго затрымалі. Да гэтага часу ў маладога чалавека засталося крыху больш за траціну ад усёй сумы. Ён патраціў грошы на два айфоны, партатыўную калонку і адзенне.

У дачыненні да затрыманага завялі крымінальную справу. Аб прысудзе суда распавяла памочніца пракурора Гомеля Алена Емяльяновіч.

— Дзеянні маладога чалавека кваліфікаваны як махлярства, здзейсненае групай асоб у буйным памеры.

Суд прыгаварыў яго да трох гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у выпраўленчай калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Таксама яму давядзецца вярнуць пацярпелай 6500 рублёў і кампенсаваць маральную шкоду ў памеры 4000 рублёў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?9

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

У раёне мінскіх вуліц Гая і Арлоўскай пачалі зносіць прыватны сектар2

На аўкцыёне ў Ганконгу карціну Шагала прадалі за 6,3 мільёна даляраў1

Андрэй Аляксандраў. Наша свабода. Верш1

Махляр прыкідваўся сілавіком і дурыў адзінокіх багатых жанчын3

У Еўропе ўжо думаюць, як будуць жыць без Мерца на чале Германіі12

Найлепшаму настаўніку Беларусі падарылі Geely5

«Дапамажыце, ніхто не хоча нас засяляць». Мінчанка пашкадавала сям'ю і трапіла на «акупантаў»10

Беларуска-літоўскую мяжу праз балота перайшла група з 35 мігрантаў. Іх лавілі з верталётам і сабакамі4

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?9

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць