Грамадства44

Чыноўнікі рыхтуюць змены для рэпетытараў — могуць забараніць Zoom і вялікія групы

Міністэрства адукацыі прапануе забараніць выкладанне анлайн праз небеларускія сэрвісы, а таксама прымусіць лагапедаў працаваць выключна індывідуальна, піша «Радыё Свабода».

Ілюстрацыйны здымак: AP Photo / Sergei Grits

Міністэрства адукацыі вынесла на абмеркаванне законапраект, які можа істотна абмежаваць працу беларускіх рэпетытараў, выкладчыкаў і лагапедаў. Абмеркаванне новага дакумента працягнецца да 10 красавіка. Пакуль гэта толькі праект закона, то-бок прапанова ўладаў, якая яшчэ не дзейнічае.

Што прапануюць

Калі законапраект прымуць, то выкладаць анлайн дазволяць толькі праз «выкарыстанне інфармацыйных сетак, сістэм і рэсурсаў, размешчаных на тэрыторыі Беларусі і зарэгістраваных у вызначаным парадку». Такія папулярныя сэрвісы, як Zoom, Google Meet, Microsoft Teams не адпавядаюць гэтаму патрабаванню.

Рэпетытары будуць мець абавязак інфармаваць спажыўцоў пра «аказанне паслуг без дакументаў, якія пацвярджаюць якасць паслуг і бяспеку». А таксама на патрабаванне спажыўцоў паказваць дакументы пра сваю адукацыю.

Настаўнікі-лагапеды, дэфектолагі, тыфла– і сурдапедагогі змогуць аказваць паслугі толькі індывідуальна, не ў групах.

На рэпетытара таксама прапануюць ускласці абавязак выконваць «маральныя і этычныя нормы», без тлумачэння, што гэта значыць.

Змест рэпетытарскіх паслуг мусіць адпавядаць адукацыйнай праграме, якую ў гэты момант засвойвае вучань у сваёй установе адукацыі (дзіцячы садок, школа, ВНУ). У дакуменце не тлумачыцца, што рабіць, калі гэты вучань дарослы чалавек і не займаецца ва ўстанове адукацыі ў дадзены момант.

Вучыць працы на камп’ютары, а таксама мастацтву, танцам, вакалу, аратарскаму майстэрству можна будзе і без адпаведнасці адукацыйнай праграме, але толькі дарослых вучняў. Што рабіць, калі ў школьнай праграме нічога няма пра аратарскае майстэрства ці танцы — не тлумачыцца.

Рэпетытары, калі гэты законапраект ухваляць, будуць змушаныя выкладаць толькі індывідуальна ці ў групах, не большых за 4 чалавекі.

Беларускія аналагі Zoom і Google Meet

У Беларусі ёсць аналагі сэрвісаў для відэаканферэнцый і званкоў анлайн. Адзін з такіх сэрвісаў — videozvonok.by ад кампаніі «БелПраектКансалтынг».

Гэты сэрвіс прапануе стандартны функцыянал для падобных праграм: запіс відэа, канферэнцыі, перадача файлаў, дэманстрацыя прэзентацый ды іншае. Бясплатная версія праграмы мае абмежаванні — да 10 удзельнікаў. У маркеце Google Play, праз які распаўсюджваюцца праграмы пад Android, у гэтага сэрвісу толькі 10+ спампаванняў.

На старонцы, прысвечанай праграме, таксама не напісана, колькі кліентаў ёю карыстаюцца.

Яшчэ кампанія «Мабільны сэрвіс» сумесна з Naveksoft у 2020 годзе стварылі праграму для відэаканферэнцый Navek Meet. Пра яе выпуск у свет пісалі дзяржаўныя СМІ, праграму рэкламавалі дзяржаўныя ўстановы адукацыі.

Праграма даступная і цяпер, хоць кампанія «Мабільны сэрвіс» ужо не існуе, а Naveksoft на сваім сайце нават не згадвае пра зроблены некалі сэрвіс для відэаканферэнцый.

Рэакцыя

На афіцыйным форуме, дзе праект закона вынеслі на абмеркаванне, з’явілася шмат пытанняў ад карыстальнікаў. Самыя частыя:

— Навошта абмяжоўваць колькасць вучняў да чатырох, калі, напрыклад, вучні маюць падобныя прагалы ў ведах, а індывідуальныя заняткі наогул каштуюць даражэй?

— Як можна абмяжоўваць змест навучання ў рэпетытара толькі адукацыйнымі праграмамі ўстаноў адукацыі, бо дарослыя ж таксама ходзяць да рэпетытараў, каб вывучыць тую самую замежную мову?

— Калі рэпетытары працуюць з замежнымі вучнямі, навошта ім беларускія адукацыйныя праграмы?

— Чым замяніць папулярныя праграмы для анлайн-заняткаў, чаму ў дакуменце не падаюцца альтэрнатывы?

Каментары4

  • Чарговая бязглуздзіца
    06.04.2025
    Выконваць яе вядома ніхто ня будзе.
  • Мх
    06.04.2025
    Ну абавяжуць усіх карыстацца гэтым Відэазванком. Тарыфы па гэтай спасылцы (https://videozvonok.by/#signs-slide-0). (Ад 200 да 1000 руб у месяц). Фактычна застануцца толькі адукацыйныя цэнтры.
  • ДБ
    07.04.2025
    Запретить чуждые глубинариям шариковые ручки, писать гусиными перьями. Наука и духовность расцветут.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Мельнікава рыхтавала сваё знікненне і маніпулявала атачэннем. Пакуль няясна, ці дзейнічала яна па камандзе з Мінска3

Мельнікава рыхтавала сваё знікненне і маніпулявала атачэннем. Пакуль няясна, ці дзейнічала яна па камандзе з Мінска

Усе навіны →
Усе навіны

Два палонныя кітайцы расказалі, як трапілі на вайну супраць Украіны2

Фонды Мастацкага музея папоўніліся партрэтамі Леніна3

Хакеісты мінскага «Дынама» пасля трэніроўкі з Лукашэнкам двойчы запар бязвольна саступілі. Сёння з 3:0 да 3:414

Беларусь перадала Літве яе грамадзяніна, асуджанага за фінансавыя афёры. Ён ехаў праз мяжу з чужым пашпартам4

Чыноўнікам Еўрасаюза, якія адпраўляюцца ў ЗША, выдаюць аднаразовыя тэлефоны праз боязь шпіянажу

«Зрабілі абсалютна жахлівую працу». Трамп зноў абвінаваціў у пачатку вайны ва Украіне Зяленскага і Байдэна17

Еўрапейскія кампаніі з-за палітыкі Трампа могуць вярнуцца да супрацоўніцтва з «Газпрамам»16

У Беларусі закрываюць для пасажыраў 30-кіламетровую чыгуначную лінію. Па ёй яшчэ ходзіць незвычайны цягнік17

Ці маюць беларусы права публікаваць фота з парушэннямі суседзяў у дамавым чаце?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мельнікава рыхтавала сваё знікненне і маніпулявала атачэннем. Пакуль няясна, ці дзейнічала яна па камандзе з Мінска3

Мельнікава рыхтавала сваё знікненне і маніпулявала атачэннем. Пакуль няясна, ці дзейнічала яна па камандзе з Мінска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць