Вайна

Расія КАБамі атакавала адну з галоўных дарог Харкава. Загінулі два чалавекі

Сёння, 26 снежня, расійскія войскі нанеслі авіяўдар па Харкаве, выкарыстаўшы тры кіраваныя бомбы. Адна з іх трапіла непасрэдна на праезную частку ў Шаўчэнкаўскім раёне — адной з самых залюдненых магістраляў горада. Астатнія дзве бомбы ўпалі за межамі Харкава.

На гэты момант вядома пра двух загінулых мужчын. Яшчэ восем чалавек паранены. Сярод параненых — дзевяцімесячная дзяўчынка, якая атрымала траўмы лба ад асколкаў шкла. Яе разам з маці шпіталізавалі для абследавання.

Некалькі машын загарэліся адразу пасля выбуху, людзі ў іх апынуліся ў пастцы. Выбуховай хваляй пашкоджана каля 20 жылых будынкаў, у чатырох з іх сур'ёзна разбураны дахі. Перабіты газаправод і пашкоджана кантактная сетка трамвая.

Кіраўнік абласной пракуратуры Аміль Амараў паведаміў, што расіяне выкарыстоўвалі мадыфікаваныя бомбы УМПБ-5, запушчаныя з Белгародскай вобласці. Гэты тып боепрыпасаў дазваляе біць на вялікія адлегласці.

Камунальныя службы горада плануюць працаваць усю ноч, каб закрыць разбітыя вокны і аднавіць ацяпленне ў пашкоджаных дамах, паколькі ў Харкаве зараз стаіць халоднае надвор'е. Мэр горада Ігар Церахаў падкрэсліў, што галоўная задача — не пакінуць людзей без цяпла.

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп увёў «пякельныя санкцыі» супраць Расіі. І тут жа адмяніў іх5

Трамп увёў «пякельныя санкцыі» супраць Расіі. І тут жа адмяніў іх

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі пагадзіўся б не наносіць удары па расійскіх энергааб’ектах у абмен на пашырэнне зоны пакрыцця Starlink углыб Расіі9

Памёр акадэмік Яўген Бабосаў2

Эн Эплбаум: Чарговая спроба дамовіцца з Лукашэнкам праваліцца6

Ціханоўскі назваў аналітыка Юрыя Дракахруста «дура-дурахрустам», «дуракахрустам» і нават «пердахрустам»87

Ці пакараюць «Яндэкс таксі» за збоі ў Беларусі?1

Ціханоўскі: Легітымнасці Ціханоўскай ад беларусаў зусім трошкі — каляофісныя структуры і пару неабыякавых чалавек117

Стала вядома, хто купіў у Расіі кампанію «Леста»2

Лукашэнка паставіў задачу развіваць народнае апалчэнне17

У цэнтры Мінска прадаецца сімпатычная сталінка з двума французскімі балконамі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп увёў «пякельныя санкцыі» супраць Расіі. І тут жа адмяніў іх5

Трамп увёў «пякельныя санкцыі» супраць Расіі. І тут жа адмяніў іх

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць