Грамадства22

Пазбавілі бацькоўскіх правоў цяжарную жанчыну з Мінска, чыя старэйшая дачка двойчы спрабавала скончыць жыццё самагубствам

Маці яшчэ і патрабавала ў яе грошы, якія тая атрымлівае ад дзяржавы як дзіця, што знаходзіцца на дзяржзабеспячэнні.

Ілюстрацыйны здымак. Крыніца: Lookby.media

У 36‑гадовай мінчанкі двое дзяцей — 17‑гадовая дачка і 5‑гадовы сын. Зараз яна цяжарная трэцім дзіцем. У поле зроку органаў апекі і папячыцельства адміністрацыі Савецкага раёна сям'я трапіла яшчэ ў 2022 годзе: двойчы праводзілі сацыяльныя расследаванні па фактах ужывання маці спіртных напояў, скандалаў з сужыцелем і пакідання дзяцей без нагляду. У студзені 2023‑га вырашылі, што брат з сястрой знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, пішуць «Мінск-Навіны».

Неўзабаве сям'я пачала мяняць месцы жыхарства — на здымных кватэрах яны жылі па некалькі месяцаў, а пасля з'язджалі, не расплаціўшыся. У лютым 2025 года маці пакінула маленькага сына ў інтэрнаце каледжа, у якім навучаецца дачка, і знікла на некалькі дзён. Дзіцё даглядалі работнікі інтэрната.

У верасні п'яную маці з сынам, апранутых не па надвор'і, сустрэлі на прыпынку грамадскага транспарту ў цэнтры горада. Яна заявіла, што ім няма куды ісці.

Вядома, што мінчанка прыцягвалася да адміністрацыйнай адказнасці за спробу здзяйснення дробнага крадзяжу, мела судзімасць за злоснае хуліганства. Неспрыяльная абстаноўка ў сям'і, канфліктныя адносіны з маці аказалі негатыўны ўплыў на псіхічны стан старэйшай дачкі — у канцы 2024‑га падлетак здзейсніла дзве спробы суіцыду.

Дзяцей адабралі — дзяўчына жыве ў інтэрнаце каледжа, а яе брат знаходзіцца ў сацыяльна-педагагічным цэнтры з прытулкам. Маці ўладкавалі афіцыянткай, але яна пастаянна прагульвала працу без прычын.

Акрамя таго, патрабавала ў дачкі грошы, якія тая атрымлівае ад дзяржавы як дзіця, што знаходзіцца на дзяржзабеспячэнні. Дзяўчына не раз аддавала ёй наяўныя. У нядбайнай маці назапасіліся даўгі — за арэнду жылля, утрыманне дзяцей, таксама ёсць неаплачаныя крэдыты і штрафы.

Упраўленне па адукацыі адміністрацыі Савецкага раёна звярнулася ў суд з іскам аб пазбаўленні мінчанкі бацькоўскіх правоў. Тая была супраць, чарговы раз абяцала выправіцца, аднак суд задаволіў заяўленыя ў іску патрабаванні.

Каментары2

  • Масавая алкагалізацыя насельніцтва - дзяржаўная палітыка
    27.12.2025
    Уся прычына ў алкагалізму. Алкагалізм гэта хвароба. Лячэнне ад алкагалізму як бачым з артыкула, не прапанавалі.
    Масавая алкагалізацыя насельніцтва - дзяржаўная палітыка рэжыму Лукашэнкі.
  • Ёсік
    27.12.2025
    Забралі, адабралі неяк не падыходзіць для гэтага артыкула. Правы бацькоўства не з'яўляюцца нейкім пасьведчаньнем, маленькім нататнікам ці сшытачкам, таму забраць іх не магчыма. Пазбавілі бацькоўскіх правоў будзе больш дакладна.

Цяпер чытаюць

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Усе навіны →
Усе навіны

Уначы ў Беларусі было да мінус 25°С1

Блогерка добра зарабляла ў Чэхіі, але з'ехала ў Беларусь адным днём — хаваецца ад ЛГБТ35

Трамп заявіў пра перасячэнне Іранам чырвонай лініі9

У Гомелі адбылося адключэнне халоднай вады

Юрыста, які пайшоў у геймдызайнеры і ствараў «Свет караблёў», пасадзілі за палітыку на тры гады7

Трамп: ЗША атрымаюць Грэнландыю так ці інакш5

«Хамнет» і «Бітва за бітвай» выйгралі «Залаты глобус» 2026 года

Сем фактаў пра Уладзіміра Мулявіна, якому сёння споўнілася б 85 гадоў8

«Новы этап паўстання»: кронпрынц Ірана заклікаў захопліваць дзяржаўныя ўстановы і пасольствы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць