Літаратура

Чытачы «Дзеяслова» выбралі мітынг

Часопіс «Дзеяслоў» уручыў літаратурную прэмію «Залаты апостраф» пры паўпустой зале.

Часопіс «Дзеяслоў» уручыў літаратурную прэмію «Залаты апостраф». Цырымонія ўзнагароджвання прайшла 25 сакавіка ў Музеі гісторыі беларускай літаратуры.

«У гэты час, як мы сядзім у светлай зале, там, на цёмнай плошчы, стаяць людзі, і іх акружаюць з усіх бакоў… Пажадаем ім поспехаў. Я думаю, «Дзеяслоў» працуе на тых людзей. Наш чытач — там», — сказаў Леанід Дайнека.

І сапраўды, чытач часопіса быў на плошчы. Прынамсі, зала музея была напаўпустой.

Арганізатары прызначылі пачатак вечарыны на паўгадзіны пазней за пачатак мітынгу ля Акадэміі навук. І чытачы зрабілі свой выбар.

Гэтым разам намінантаў і лаўрэатаў прэміі выбіралі праз інтэрнэт-галасаванне. Але рэдакцыя пакінула за сабой права самой вырашаць, хто атрымае «Залаты апостраф». І гэтым правам скарысталася.

У намінацыі «Дэбют» перамог Віталь Быль, найлепшая проза належыць Міхасю Андрасюку, а за найлепшую леташнюю паэтычную нізку ўганаравана Валярына Кустава.

Сёлета з’явілася новая намінацыя.

Віктар Казько атрымаў прэмію за высокія творчыя дасягненні ў сучаснай беларускай літаратуры.

Рэдактар «Дзеяслова» Барыс Пятровіч спадзяецца, што яна будзе штогадовай.

Прэмія «Залаты апостраф» заснавана рэдакцыяй часопіса «Дзеяслоў» у 2003 годзе. Яе лаўрэатамі станавіліся Вольга Іпатава, Васіль Быкаў, Кастусь Тарасаў, Ганна Аўчыннікава, Глеб Лабадзенка, Андрэй Хадановіч, Віктар Слінко, Леанід Дранько-Майсюк, Валянціна Аксак, Віталь Рыжкоў, Рыгор Сітніца, Людміла Рублеўская, Усевалад Сцебурака, Алесь Пісьмянкоў, Алесь Бадак, Лізавета-Дамініка Панамарова, Ірына Бельская, Сяржук Сыс, Уладзімір Някляеў.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Даў усім па гранаце і сказаў: «Ведаеце, што рабіць». Літовец, які ваяваў з Лазоўскім, напісаў пранізлівы ўспамін пра яго4

«Даў усім па гранаце і сказаў: «Ведаеце, што рабіць». Літовец, які ваяваў з Лазоўскім, напісаў пранізлівы ўспамін пра яго

Усе навіны →
Усе навіны

Перыменапаўза ў 30 гадоў: новае даследаванне паказала, што з ёй сутыкаецца больш за палову жанчын2

Памёр Уладзімір Куліковіч4

«Кавалачак пальца застаўся ў рукавіцы». Гісторыя мінчанкі, якую ў скверы ўкусіў чужы сабака2

У Літве апублікавалі шэраг архіўных спраў з фотаздымкамі Яна Булгака

На Венецыянскім біенале вырашылі сёлета зноў адкрыць расійскі павільён. Еўрасаюз пагражае адклікаць фінансаванне5

Андрэева: Калеснікаву купілі за «Беларуськалій», мяне за зняццё санкцый з банкаў. Калі б санкцый не было, за што б нас куплялі?32

Малады экс-дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі перайшоў у Расіі з мемарыяла «Катынь» у музей рэвалюцыі 1905 года4

Расія рыхтуе летняе наступленне. Ці возьме яна Славянск і Краматорск?8

Вясновыя суботнікі на берагах: што з імі не так?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Даў усім па гранаце і сказаў: «Ведаеце, што рабіць». Літовец, які ваяваў з Лазоўскім, напісаў пранізлівы ўспамін пра яго4

«Даў усім па гранаце і сказаў: «Ведаеце, што рабіць». Літовец, які ваяваў з Лазоўскім, напісаў пранізлівы ўспамін пра яго

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць