Грамадства55

Рэаніматолаг Мартаў расказаў, як выратаваў жанчыну з чатырма скразнымі раненнямі сэрца

«Вось гэта была весялосць. Поўны, зразумела, пердыманокль. Але мы ратавалі да апошняга. Яна выжыла. На сваіх нагах сышла».

Уладзімір Мартаў. Фота Аляксандра Веледзімовіча для партала «Імёны»

Загадчык аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі Віцебскай бальніцы хуткай дапамогі Уладзімір Мартаў адным з першых агучыў сапраўдную смертнасць ад кавіду. У красавіку 2021 года ён быў звольнены з працы, а ў 2024 годзе затрыманы на тэрыторыі Расіі. Пазней стала вядома, што мужчына змог выехаць у Літву.

У інтэрв'ю ютуб-каналу Вольгі Вялічка Мартаў расказаў пра неардынарны выпадак з сваёй трыццацігадовай практыкі.

Як згадвае доктар, аднойчы да іх у аддзяленне паступіла жанчына з чатырма раненнямі сэрца.

«Жанчына пакутуе на цяжкую дэпрэсію, патрапіла ў псіхіятрычную бальніцу, ёй выпісалі лекі, падабралі схему [лячэння], выпісваюць. Выдалі на тры дні таблетак. Яна прымае тры дні таблеткі, ідзе ў псіханеўралагічны дыспансер. Ёй гавораць: «Ваша выпіска не прыйшла, прыходзьце заўтра», — расказвае акалічнасці доктар.

Па словах доктара, на наступны дзень жанчына здзейсніла спробу зрабіць сабе смерць:

«Яна ранкам пайшла ў ванную, падумала: «У чым сэнс?» — і пачала тыкаць сябе вострым доўгім стылетам у жывот. Вельмі важна, што спачатку ў жывот. Зразумела, што не памірае, і пачала тыкаць у сэрца. Тры раненні ў жывот (там пячонка, усё), і чатыры ў сэрца, усе скразныя».

У выніку жанчына патрапіла ў рэанімацыю да Мартава.

«Вось гэта была весялосць. Поўны, зразумела, пердыманокль (моцнае здзіўленне — НН). Але мы ратавалі да апошняга. Яна выжыла. На сваіх нагах сышла», —

заўважае доктар і тлумачыць, што выратаванню жыцця паспрыяла тое, што жанчына спачатку параніла сябе ў жывот:

«З жывата пацякла кроў, упаў ціск. І калі яна тыкала ў сэрца, кроў ужо не біла струменем, а выцякала. І мы паспелі».

Па словах Мартава, у пацыенткі яшчэ не адбылася тампанада — гэта азначала, што кроў з пашкоджанага сэрца не паспела цалкам запоўніць перыкард (абалонку сэрца).

Хірург тэрмінова ўскрыў перыкард, каб выпусціць назапашаную кроў і зняць ціск з сэрца. Паралельна пачалося масіўнае пераліванне крыві, каб стабілізаваць ціск і кампенсаваць страту крыві.

Пакуль каманда працавала над падтрыманнем жыццёва важных функцый, прыбыў кардыяхірург. Ён адразу прыступіў да аперацыі: зашываў раны на сэрцы.

«Там быў такі смешны эпізод, які запомніўся. Калі пасярод аперацыі яна ўсё-такі пачала паміраць, і спынілася сэрца. А сэрца ў руках. І кардыяхірург пачынае ўжо адкрыты масаж. Тын-тын-тын. А ў яго яшчэ дзіркі не ўсе зашытыя. І ў яго з сэрца [кроў] тыкае ў твар — прысь, прысь, прысь.

А ў мяне на маніторы бачна, што выкіду няма. То-бок там CO₂ нуль. То-бок у арганізм [кісларод] не паступае, мозг зараз загіне. Я кажу: «Давай, карацей, адзін там прысь (працягвае сціскаць сэрца — НН), другі там [зашывае]»,

— згадвае з спецыфічным гумарам Мартаў і дадае:

«Яна выйшла. На сваіх нагах, з мазгамі».

Каментары5

  • Барадзед
    01.05.2025
    Кровище хлещет. Вот это работа!
  • А
    01.05.2025
    Хорошо, что выгнали с работы этого врага народа. Слишком много умеет.
  • Свидетель Ковида
    01.05.2025
    Интересно, этот персонаж верит в Ковид?

Цяпер чытаюць

«Не было ні гудзення, ні выбухаў». Сур’ёзныя нестыкоўкі ў версіі РФ пра атаку на рэзідэнцыю Пуціна6

«Не было ні гудзення, ні выбухаў». Сур’ёзныя нестыкоўкі ў версіі РФ пра атаку на рэзідэнцыю Пуціна

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, якая навагодняя цацка стала сёлетнім лідарам продажаў у Беларусі

У баранавіцкай дзяўчыны скралі віртуальнае сэрцайка ў тэлеграме. Яна пайшла ў міліцыю4

«Аватар» у Мінску на Новы год усё ж пакажуць

Нацбанк выпусціць манету «Бацька»4

Першага сакратара пасольства Беларусі ў ЗША пасадзілі за палітыку2

Марыя Калеснікава і Павел Латушка прыехалі ў Вільню на запіс навагодняга звароту ФОТА33

У Мінску прадалі паўпакоя ў трохпакаёўцы і амаль 11 «квадратаў» у камуналцы. Што за здзелкі?2

Гістарычны будынак прадаюць за 42 рублі ва Ушацкім раёне1

Гулец «Нафтана» Ямуса Камара патрапіў у сур’ёзнае ДТЗ, яго стан крытычны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не было ні гудзення, ні выбухаў». Сур’ёзныя нестыкоўкі ў версіі РФ пра атаку на рэзідэнцыю Пуціна6

«Не было ні гудзення, ні выбухаў». Сур’ёзныя нестыкоўкі ў версіі РФ пра атаку на рэзідэнцыю Пуціна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць