Свет55

АПЕК+ рэзка павялічвае здабычу нафты. Гэта ўдарыць па расійскім бюджэце

На суботнім анлайн-пасяджэнні АПЕК+, у склад якой уваходзіць 23 краіны — экспарцёры нафты, было прынята рашэнне значна павялічыць здабычу. З чэрвеня восем краін, уключаючы Саудаўскую Аравію, Расію, ААЭ, Кувейт і Ірак, дададуць на рынак 411 тысяч барэляў нафты штодня — гэта ўтрая больш, чым планавалася першапачаткова. Такім чынам, за май і чэрвень сукупная здабыча вырасце на 822 тысячы барэляў у дзень — максімум з 2020 года, піша The Moscow Times.

Наследны прынц Саудаўскай Аравіі, фактычны кіраўнік гэтай дзяржавы Мухамед ібн Салман Аль Сауд. Фота: Chesnot/Getty Images

Саудаўская Аравія, як неафіцыйны лідар картэля, настаяла на гэтым кроку, каб пакараць краіны, якія сістэматычна парушалі квоты, у прыватнасці Казахстан і Ірак. Эр-Рыяд заявіў, што больш не збіраецца штучна падтрымліваць цэны шляхам абмежавання здабычы.

Паводле планаў, да лістапада АПЕК+ нарасціць здабычу на 2,2 млн барэляў у дзень. Аднак, як адзначаюць аналітыкі, попыт на нафту расце слаба, асабліва пасля нядаўняга ўвядзення мытаў з боку ЗША. Гэта можа прывесці да перавытворчасці ў памеры 1,5 млн барэляў штодня да канца года і выклікаць новую «цэнавую вайну».

Гэта ўдар для расійскага бюджэту, які планаваўся з улікам цаны нафты $70 за барэль. Аднак у сакавіку цана расійскай маркі Urals упала да $58, а ў красавіку — да $54. У выніку даходы ад нафты і газу знізіліся амаль на 20%.

На фоне гэтага цэны на нафту Brent з пачатку года ўпалі на 24%, а 5 мая абнавілі мінімум за 4 гады — $58,5 за барэль. Рашэнне АПЕК+ толькі павялічыла нявызначанасць на рынку. Паводле Reuters, Саудаўская Аравія прыняла гэтае рашэнне напярэдадні візыту Трампа, падчас якога ЗША могуць прапанаваць Эр-Рыяду вайсковае супрацоўніцтва і кантракты на зброю на $100 мільярдаў.

Каментары5

  • бюджэт пуцінскай (Маскоўскай імперыі) можа выконвацца толькі пры цане нафты $42,4 і вышэй.
    06.05.2025
    Пры коштах на "чорнае золата" 15–23 даляра за барэль, эканоміка Бальшавіцкай імперыі абвалілася, і сама Бальшавіцкая імперыя абвалілася ў 1991, а бюджэт пуцінскай "залатой" арды (Маскоўскай імперыі) можа выконвацца толькі пры цане нафты $42,4 і вышэй. Гэта і ёсць Трампа (на самой справе стары Рэйгана ) плян ))
  • Усе дарогі вядуць да аднаго — да дэкаланізацыі Маскоўскай імперыі
    06.05.2025
    Бин Салман,

    "Нафта супраць імперыі"
    "Прэзідэнту ТРАМПУ варта было б зазірнуць у гісторыю і паглядзець,
    як Рональд Рэйган перамог бальшавіцкую імперыю.
    Без аніводнага стрэлу — толькі з адной суперзброяй: нафтаю".

    — Майкл Рэйган

    Сёння без падтрымкі з боку Масквы іранскі рэжым аказаўся б абяззброены. А разам з ім — «Хезбала», хусіты, Хамас. Усе яны трымаюцца на маскоўскай іголцы. Усе дарогі вядуць да аднаго — да дэкаланізацыі Маскоўскай імперыі . І гэта — пытанне TOLKI часу...
  • Янка
    06.05.2025
    Усе дарогі вядуць да аднаго — да дэкаланізацыі Маскоўскай імперыі, роля прэзідэнта Рэйгана была вельмі важнай, але наўрадзці магчыма сказаць, наколькі яна была вырашальнай. Бо краху СССР папярэднічала сукупнасць фактараў: трывалае падзенне коштаў на нафту ў выніку зніжэння нафтаёмістасці эканомік захаду, сыравінавы характар адсталай эканоміцы СССР, яе надзвычайная мілітарызаванасць, вайна ў Афганістане і падтрымка ледзь не ўсіх левых і квазілевых дыктатур у сусвеце. Трэба заўважыць, што перамога ў халоднай вайне таксама мела негатыўныя наступствы для ЗША, бо пад час кіравання Рэйгана дзярждоўг ЗША ўзляцеў. Пакуль ЗША кіравалі адэкватныя палітыкі - рост дзярждоўга ЗША не ствараў істотных праблем. Але з абраннем Трампа-2 пры адсутнасці "дарослых" у яго адміністрацыі рызыкі рэзкага падаражэння аблугоўвання дзярждоўга ЗША моцна павялічыліся.

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны20

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Максім Знак рэанімаваў свой тэлеграм-канал

У Мазыры матацыкліст на хуткасці збіў 25‑гадовую маці, якая ішла з каляскай па пешаходным пераходзе8

Севярынец расказаў, як улетку 2020 года на Акрэсціна супрацоўнікі ізалятара перадавалі яму сала і ваду3

Трох палякаў з прымежжа асудзілі за кантрабанду беларускіх цыгарэт. Аднаму турму, астатнім — штрафы

«Хутка». Джон Коўл адказаў на пытанне, калі прыедзе ў Мінск3

Пуцін звольніў галоўнага захавальніка крамлёўскіх таямніц. Ён нарадзіўся ў Асіповічах19

Падчас паўторнага ўдару расіян па Харкаве загінулі пяцёра ратавальнікаў4

Беларускі выкладчык гандляваў адзнакамі ў расійскім авіяцыйным каледжы. Пяцёрка — 75 беларускіх рублёў4

Мінчук напаў у вагоне метро на хлопца, які прасіў пакінуць яго дзяўчыну ў спакоі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны20

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць