Свет1212

Расія не можа з-за санкцый прадаць мільёны барэляў нафты і рыхтуецца скарачаць здабычу

Расійскія нафтавыя кампаніі рыхтуюцца пачаць вымушанае скарачэнне здабычы, бо не могуць прадаць мільёны барэляў нафты. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на трох топ-менеджараў расійскай нафтавай прамысловасці, а таксама трэйдараў і партовых агентаў, піша The Moscow Times.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com

Са слоў суразмоўцаў агенцтва, развітальныя санкцыі адміністрацыі Джо Байдэна, пад якія трапілі «Газпрам нафта», «Сургутнафтагаз», а таксама 180 танкераў «ценявога флоту», прывялі да таго, што ў Расіі ўзнік лішак нафты, якую немагчыма вывезці за мяжу.

Экспартныя пастаўкі з партоў Усць-Лугі і Прыморска на Балтыйскім моры, а таксама з Наварасійска на Чорным моры ў студзені ўпалі на 17%, а кошт фрахту танкераў для вывазу нафты праз ціхаакіянскі порт Козьміна ўзляцеў у 5 разоў.

У выніку за месяц санкцый у нафтавікоў назапасілася 17 млн нераспрададзеных барэляў, якія дрэйфуюць у танкерах, ператвораных у плывучыя сховішчы. Да пачатку лета гэты аб'ём можа вырасці да 50 млн барэляў, прагназуюць аналітыкі Goldman Sachs.

Падзець гэтую нафту дэ-факта няма куды: буйных сховішчаў у Расіі практычна няма, а тыя, што ёсць, трапілі пад студзеньскія налёты дронаў. Перапрацаваць лішнюю нафту на НПЗ таксама складана: праз удары БПЛА страчаныя 10% магутнасцяў нафтазаводаў, у тым ліку Разанскага, Валгаградскага і Астраханскага, а іх рамонт зойме месяцы, кажуць крыніцы Reuters.

Па іх словах, адзіным выхадам для нафтавікоў становіцца скарачэнне здабычы — яно можа пачацца ў найбліжэйшыя месяцы і паскорыцца, калі праблемы з танкерамі і НПЗ не будуць развязаныя.

Цяпер Расія пампуе 8,9 млн барэляў у суткі, выконваючы здзелку па скарачэнні здабычы АПЕК+. У параўнанні з рэкордам 2019 года (11,25 млн барэляў у дзень) нафтаздабыча ўжо скарацілася на 20%.

Пад санкцыі трапіла пятая частка флоту, які вазіў нафту, нягледзячы на санкцыі, кажуць крыніцы Reuters. Для гэтых танкераў закрыліся некаторыя парты Індыі і Кітая, якія патрабуюць, каб барэлі вазілі не ўключаныя ў «чорныя спісы» судны. Адначасова індыйскія і кітайскія НПЗ, якія скупляюць амаль 90% марскога экспарту расійскай нафты, спешна шукаюць альтэрнатывы — у Саудаўскай Аравіі, Іраку і Аб'яднаных Арабскіх Эміратах.

Першымі «пад нож» могуць пайсці арктычныя радовішчы, дзе Расія здабывае 300 тысяч барэляў за дзень: яны засталіся без танкераў лядовага класа, замяніць якія немагчыма.

Колькасць суднаў «ценявога флоту» пад заходнімі абмежаваннямі перавысіла 270. У чорных спісах, паводле даных S& P Global, апынуліся танкеры, якія вазілі палову марскога экспарту нафты з Расіі, або 1,5 млн барэляў у дзень — каля 1 млн у Кітай і каля 500 тысяч — у Індыю.

Паводле ацэнак расійскага Альфа-банка, праз санкцыі Расія можа страціць нафтавы экспарт у аб'ёме да 800 тысяч барэляў на дзень — або кожны трэці барэль, што танкеры вывозяць морам з партоў. Гэта пазбавіць эканоміку каля $50 млрд экспартнай выручкі штогод і можа прывесці да дэвальвацыі рубля да ўзроўняў вышэй за 130 за даляр, пісалі экспэрты Цэнтра макраэканамічнага аналізу і кароткатэрміновага прагназавання.

Каментары12

  • Смех у зале
    13.02.2025
    Калі чытаеш клікбэйтныя загалоўкі, карысна ўключаць калькулятар і свае глузды. Расія пампуе 8,9 млн барэляў у суткі. Калі зараз засталіся 17 млн нераспрададзеных барэляў, гэта ўсяго толькі аб'ём здабычы за два няпоўных дні. Калі да пачатку лета гэты аб'ём вырасце да 50 млн барэляў, то гэта будзе ўсяго толькі абъём, здабыты за 5-6 працоўных дзён.
  • 2
    13.02.2025
    Смех у зале, а вы не заголовки читайте, а статью, где указано, что из-за санкций танкеры, которые постоянно должны перевозить нефть чтобы генерить постоянный потом, превратились в плавучие хранилища, встала часть экспорта, т.к. такие танкеры ни хотят принимать в портах.
  • як Рэйган бальшавікоў ў 80х
    13.02.2025
    Маскоўскай імперыі не доўга засталося, ЯНА ПАМІРАЕ . і як там пасля зыходу Байдэна кошт на нафту ?)) як Рэйган бальшавікоў ў 80х ) 4 гады нафты па 30 $, з Саўдзітамі Трамп ужо дамовіўся . Будзе цікава, новы 1917&1991 на падыходзе. Лянота Беларуская вучы родную мову ! дэкаланізацыя ідзе , пра 5 -10 год Беларусь, будзе зусім іншая , тое самае было ў сербаў , балгар , грэкаў і г.д раю усім : садкі , клясы на Беларускай мове , размаўляем на кухнях на роднай мове тады ўсе палітычныя выйдуць значна хутчэй ўсё у нашых руках спадары ! БЕЛАРУСЫ / ЛІТВІНЫ / Беларусь /ВКЛ трэба 2 назвы выкарыстоўваць сёння , як Угорцы, Фіны, Албанцы і г.т
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Пяць пытанняў, якія застаюцца пасля смерці экс-выкладчыка БНТУ Шчукіна, што ўцякаў ад міліцыі35

Пяць пытанняў, якія застаюцца пасля смерці экс-выкладчыка БНТУ Шчукіна, што ўцякаў ад міліцыі

Усе навіны →
Усе навіны

У Радуні на аўкцыёне прадалі будынак старой ешывы

«Рыхтаваўся да выезду, але не паспеў». Былога палітвязня паўторна затрымалі неўзабаве пасля выхаду з калоніі2

Расійскага «героя СВА» ў Стаўрапалі ўзарваў хлопец, з якім ён пазнаёміўся на рэсурсе для гей-знаёмстваў5

Сталі вядомыя акалічнасці забойства пад Оршай аднаго расійскага паліцэйскага другім5

Беларус прыехаў з Польшчы абнавіць пашпарт, а стаў фігурантам крымінальнай справы з забаронай на выезд. І пытанне не ў палітыцы5

Халодны май ударыў па клубніцах. Беларускія фермеры кажуць аб зніжэнні ўраджаю

Мінскага крымінальнага аўтарытэта асудзілі за палітыку і прызналі экстрэмістам7

Хлопцам, якія забралі мяч з дарогі, пагражаюць 4 гадамі зняволення4

Павел Лібер пракаментаваў заяву пра ідэнтыфікацыю сілавікамі 1000 карыстальнікаў дадатку «Новая Беларусь»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пяць пытанняў, якія застаюцца пасля смерці экс-выкладчыка БНТУ Шчукіна, што ўцякаў ад міліцыі35

Пяць пытанняў, якія застаюцца пасля смерці экс-выкладчыка БНТУ Шчукіна, што ўцякаў ад міліцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць