Культура

Беларуская пенсіянерка знялася ў кліпе польскага музыканта ў вобразе вядзьмаркі

Блогерка Аляксандра Ханевіч, добра вядомая беларускай аўдыторыі, з'явілася ў новым музычным кліпе польскага артыста Kolorek. Відэа пад назвай Psyhofan выйшла 7 мая. У ім Аляксандра сыграла каларытную ведзьму-шаптуху, піша Most.

Для 73-гадовай Аляксандры Ханевіч удзел у музычным відэа стаў першым падобным досведам.

Беларуска пазнаёмілася з польскім блогерам падчас сустрэчы ў Беластоку ў 2024 годзе, а ў красавіку 2025 года ён запрасіў яе на першыя здымкі для сваіх сацсетак.

— Спачатку ён прапанаваў мне зняцца ў сацсетках, а праз нейкі час — і ў сваім кліпе. За свае 73 гады ў музычных кліпах я яшчэ не здымалася. Я сыграла вядзьмарку-шаптуху. Здымкі доўжыліся некалькі гадзін, але ў фінальным варыянце мяне відаць толькі некалькі секунд. На здымках было шмат моладзі, цікавы і зусім новы для мяне досвед. Я вельмі задаволеная, — падзялілася Аляксандра.

Сцэны з удзелам Ханевіч здымаліся на Кавалерыйскім рынку ў Беластоку — месцы, знаёмым многім беларусам. Раней сюды актыўна ездзілі за пакупкамі з Гродна, але пасля закрыцця памежных пераходаў у Кузніцы і Баброўніках паток пакупнікоў значна скараціўся.

— Я і сама калісьці ездзіла на гэты рынак з Гродна, а цяпер вось упершыню здымалася тут у кліпе, — кажа Аляксандра.

Kolorek — папулярны польскі блогер і пачатковец-музыкант. Шырокую вядомасць атрымаў дзякуючы відэа-контэнту пра Падляшша, дзе ён жыве і якое актыўна прасоўвае як амбасадар рэгіёна. Музычную кар’еру пачаў у 2025 годзе.

— На рынку нас пазнавалі, падыходзілі, фатаграфавалі, частавалі — асабліва Каларка. Заціскалі. Яго ў Беластоку абажаюць, столькі ўвагі! Сапраўдная зорка, — расказвае Аляксандра.

Каментары

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

NASA паабяцала вярнуць чалавека на Месяц ужо ў 2028 годзе2

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ15

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць