Грамадства33

Галоўная зброя — відэаплатформы і сацсеткі. Стала вядома, як лукашэнкаўская прапаганда спрабуе ўплываць на вынікі польскіх выбараў

Беларускія дзяржаўныя СМІ абыходзяць санкцыі Еўрасаюза і распаўсюджваюць дэзынфармацыю, каб паўплываць на выбары ў Польшчы. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе «Забароненыя, але працягваюць вяшчанне», падрыхтаваным арганізацыямі DFRLab, Фондам адказнай палітыкі і Alliance4Europe.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: AP Photo/Czarek Sokolowski

Паводле экспертаў, цэнтральную ролю ў інфармацыйнай кампаніі адыгрывае «Радыё Беларусь», якое належыць Белтэлерадыёкампаніі.

3 чэрвеня 2022 года ЕС увёў санкцыі супраць БТРК, прызнаўшы яе інструментам дзяржаўнай прапаганды. Санкцыі ўключалі замарозку актываў, забарону на тэхнічную падтрымку і распаўсюд кантэнту праз еўрапейскія платформы. Нягледзячы на гэта, «Радыё Беларусь» працягнула і нават узмацніла сваю прысутнасць у сацсетках, асабліва сярод польскамоўнай аўдыторыі.

Паколькі беларускія дзяржаўныя СМІ заблакаваныя ў Польшчы, прапагандысты пачалі актыўна выкарыстоўваць даступныя платформы — тыкток, ютуб, X і фэйсбук.

У жніўні і верасні 2023 года, напярэдадні выбараў у Польшчы, радыё запусціла шэраг праектаў на польскай мове: ютуб-канал, а затым акаўнты ў тэлеграме, тыктоку і X. У дакладзе адзначаецца, што «Радыё Беларусь» фактычна вядзе шырокую лічбавую кампанію, накіраваную на ўплыў на прэзідэнцкія выбары ў Польшчы 2025 года. Лукашэнкаўская прапаганда імкнецца падарваць давер да дэмакратыі, паглыбіць падзел у грамадстве і падтрымліваць або дыскрэдытаваць асобных кандыдатаў.

Кіраўнік міжнароднага вяшчання Беларускага радыё Валерый Радуцкі адкрыта прызнаў, што гэтыя праекты звязаныя з выбарамі ў Польшчы, яны маюць на мэце крытыкаваць польскую ўладу і паказваць, як у краіне маніпулююць грамадскай думкай.

У кастрычніку 2023 года радыё пачало ток-шоу «Думкі пра Польшчу», якое нібыта павінна «расплюшчыць вочы» палякам на сітуацыю ў іх краіне. Паводле дакладу, радыё спрабуе падарваць давер да польскіх дэмакратычных інстытутаў, сцвярджаючы, што выбары — падман, а іх вынікі могуць быць ануляваныя пад ціскам ЕС.

На тыкток, па стане на 7 мая 2025 года, «Радыё Беларусь» выклала 930 відэа, якія набралі больш за 9,2 мільёна праглядаў. Большасць падпісчыкаў — у Польшчы. У сетцы X было больш за 3 тысячы публікацый, што выклікала значную актыўнасць польскіх карыстальнікаў. Ютуб-канал мае больш за 2 000 відэа з агульнай колькасцю праглядаў 5,5 мільёна. У фэйсбуку таксама зроблены сотні пастоў, галоўным чынам на польскую аўдыторыю.

Усяго на 7 мая 2025 года акаўнты польскамоўнай рэдакцыі «Радыё Беларусь» выклалі больш за 7 790 пастоў і відэа, агульная колькасць праглядаў склала 16 мільёнаў, а ўзаемадзеянняў — не менш за 542 тысячы. 

У снежні 2024 года «Радыё Беларусь» актыўна прасоўвала двух кандыдатаў — Мацея Мацяка і Альдону Скіргела (якая не змагла сабраць подпісы для рэгістрацыі). У сваіх матэрыялах радыё сцвярджала, што выбары ў Польшчы нелегітымныя, а суды і выбаркам падпарадкоўваюцца знешняму ўплыву.

У адным з ролікаў Мацяк заявіў, што яго рэгістрацыя сутыкнулася з ціскам, а польскія СМІ асвятляюць кампанію перадузята. Ён выказваў сімпатыі да Расіі, заклікаў спыніць падтрымку Украіны і гаварыў пра мір з Масквой і Пекінам. На выбарах гэты кандыдат атрымаў толькі 0,2% галасоў.

Прапаганда таксама акцэнтуе тэмы міграцыі і вайны ва Украіне, малюючы Захад як крыніцу ўсіх праблем Польшчы, а ЗША і Францыю — як тых, хто атрымлівае з гэтага карысць. Адзін з галоўных герояў антыпольскай кампаніі — былы польскі суддзя Томаш Шміт, які ўцяк у Беларусь. Ён рэгулярна з'яўляецца ў відэа «Радыё Беларусь» і распаўсюджвае заявы, што, напрыклад, Еўрасаюз праз польскага прэм’ера Дональда Туска можа ануляваць вынікі выбараў, уплываючы на судовую сістэму.

Даклад адзначае, што нягледзячы на санкцыі і еўрапейскае заканадаўства (DSA), платформы не блакавалі кантэнт «Радыё Беларусь» для еўрапейскіх карыстальнікаў. Тыкток часткова абмежаваў доступ толькі за некалькі дзён да выбараў.

Каментары3

  • Pathetic.
    29.05.2025
    "На выбарах гэты кандыдат атрымаў толькі 0,2% галасоў."
    Я лічу што гэтыя СМІ можна не чапаць. Прачытаеш такое і адразу настрой падымаецца.
  • даведка
    30.05.2025
    Алексей Авдонин (офицер ГРУ), подрабатывающий на БТ, знающий польский и работавший, по его признанию, в Польше и живущий на границе, сопричастен.
  • галаперыдол
    30.05.2025
    Мачей Мачак (Жартаўлівыя форма Мацей Мацяк) - гэта такі польскі аналаг беларускага дзядзькі які расказваў што амерыканскія дзеці ядуць пацукоў. Тэхніка і захады такія ж.

Спявак Дзмітрый Калдун паказаў сваю мінскую кватэру недалёка ад Драздоў ШМАТ ФОТА16

Спявак Дзмітрый Калдун паказаў сваю мінскую кватэру недалёка ад Драздоў ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску цэлую вуліцу накрыла «антрапагенным» снегам4

Улады Непала аб'явілі план ачысткі Эверэста ад смецця4

Бабарыка і Калеснікава прыехалі ў Германію. Іх сустрэў міністр замежных спраў32

Міністр сувязі паабяцаў за 5 гадоў павялічыць хуткасць мабільнага інтэрнэта ў 4 разы2

«Можна ўявіць, наколькі амаральнай асобай з'яўляецца стваральнік гэтага нялюдскага механізму»21

У Гдыні на тэрыторыі вайсковай часці затрымалі п'янага беларуса1

Ганне Лукашэнка далі прэмію «За духоўнае адраджэнне»13

Амерыканцы ўпершыню запрасілі на перамовы з украінцамі еўрапейцаў, катарца і турка4

У Чэрвеньскім раёне за 185 тысяч даляраў прадаюць сядзібу з 200‑гадовай гісторыяй2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Спявак Дзмітрый Калдун паказаў сваю мінскую кватэру недалёка ад Драздоў ШМАТ ФОТА16

Спявак Дзмітрый Калдун паказаў сваю мінскую кватэру недалёка ад Драздоў ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць