Апазіцыя сілай бярэ ўладу ў Кіргізіі
Захопленыя тэлебачанне і абласныя гарады поўначы, вызваленыя лідэры народнага курултая. Апазіцыя заявіла пра поўнае пераняцце ўлады. Прэзідэнт Бакіеў вылецеў на радзімы поўдзень краіны.
Захопленыя тэлебачанне і абласныя гарады поўначы, вызваленыя лідэры народнага курултая. Апазіцыя заявіла пра поўнае пераняцце ўлады. Прэзідэнт Бакіеў вылецеў на радзімы поўдзень краіны.
ПАДРАБЯЗНЫ ФОТАРЭПАРТАЖ. УВАГА! НА ЗДЫМКАХ ЖОРСТКІЯ СЦЭНЫ!
Не прайшло пяць гадоў, як Кіргізія перажывае чарговую цюльпанавую рэвалюцыю. Нашмат больш крывавую, чым першая. Падзеі ў сераду разгортваліся маланкава. Захопленыя тэлебачанне і абласныя гарады поўначы, вызваленыя лідэры народнага курултая. Апазіцыя заявіла пра поўнае пераняцце ўлады. Хоць маніфестантам не ўдалося авалодаць прэзідэнтурай, прэзідэнт Бакіеў, «пасля доўгіх кансультацый з кіраўніцтвам сілавых ведамстваў», выехаў на радзімы поўдзень краіны.
Як паведамляе найлепшая блогерка Кіргізіі, збіраючы весткі з месца падзеяў, апазіцыя абвесціла пра стварэнне ўрада народнага даверу на чале з Розай Атунбаевай. Міністрам унутраных справаў прызначаны
У сярэдзіне першай гадзіны ночы маніфестанты нарэшце, з пятай спробы, штурмам узялі Дом урада. Гэта адбылося нягледзячы на просьбы новага кіраўніцтва не заходзіць у будынак і разысціся па дамах. Урад Атунбаевай засядае ў парламенце, і гэта адзінае месца ў сталіцы, дзе падтрымліваецца адносны парадак.
7 красавіка выцякаў тэрмін ультыматыма Бакіеву, вылучанага Народным курултаем.
Курултай
Рэпрэсіі вымусілі апазіцыю згуртавацца. На чале яе ўстала фігура кампрамісная і інтэлігентная — былая міністарка замежных справаў, а раней — пасол у ЗША Роза Атунбаева. Народным курултаем 17 сакавіка апазіцыя адказала на Ўсекіргізскі курултай, праведзены Бакіевым у лукашэнкаўскім стылі.
Курултаі ў правінцыі папярэднічалі вырашальнай спробе сілаў. 6 красавіка ў Таласе адзін такі выліўся ў супрацьстаянне са спецназам. Маніфестанты адказалі сілай на сілу, змялі міліцыю і захапілі абласную адміністрацыю. Ім, аднак, забракла моцы, каб узяць пад кантроль аэрапорт, і там высадзілася спецпадраздзяленне з Бішкека. Яно праз пяць гадзін і вызваліла ўзятага ў закладнікі губернатара.Бакіеў уначы з аўторка на сераду арыштаваў шэраг лідэраў апазіцыі, у тым ліку былых спікераў парламента і міністраў. Усё ж лавіны пратэсту не стрымаў. Наадварот, яна аказалася анархічнай і некіраванай.
7 красавіка хваля маніфестацый накрыла іншыя гарады. Апазіцыя лёгка ўзяла пад кантроль абласныя цэнтры поўначы, дзе Бакіеў непапулярны, а сілавікі далучаліся да пратэстоўцаў. У Нарыне апазіцыя захапіла будынак абласной адміністрацыі і абрала «народнага губернатара». Захопленыя адміністрацыйныя будынкі ў Таласе. Каля тысячы прыхільнікаў апазіцыі перакрылі трасу
Сталіцу ж Кіргізіі Бішкек ахапілі беспарадкі, падобныя да мінулай рэвалюцыі. Толькі больш крывавыя. Уранку спецназ спрабаваў захапіць штаб апазіцыі, аднак 200 маладых людзей штурм адбілі. Паступова апазіцыя прасоўвалася ў горадзе ў кірунку прэзідэнтуры. Былі захоплены будынкі парламента, пракуратуры, тэлебачання. НарэшцеТакую лічбу падае Міністэрства аховы здароўя краіны. Каля 400 чалавек было паранена толькі ў Бішкеку. Трупы з плошчы вывезлі, але пажарная служба не дзейнічае. Увечары былі адпушчаныя лідэры апазіцыі, затрыманыя ўчора. Аднавіла працу тэлебачанне, але ўжо пад кантролем апазіцыі. Па ім да народа звяртаюцца лідэры пратэстаў.15-тысячны натоўп атачыў будынак Адміністрацыі прэзідэнта. Пайшлі на штурм. Войскі, верныя Бакіеву, спынілі іх газам, гранатамі і агнястрэльнай зброяй. Загінула, прынамсі, 65 чалавек.
Прэзідэнт Курманбек Бакіеў маўчыць, мэрыя абвесціла ў горадзе надзвычайнае становішча і каменданцкую гадзіну. Зачынены аэрапорт.
Патрабаванне ў людзей адно — адстаўка прэзідэнта Курманбека Бакіева.
Мітынгоўцы грузавікамі спрабавалі разбіць вароты Белага дома, але міліцыянты расстрэльвалі машыны. Як заявіла дырэктарка кааліцыі «За дэмакратыю і грамадзянскую супольнасць» Дынара Ашурхунава, на плошчы па людзях стралялі снайперы, а таксама аўтаматчыкі. Перыядычна сутыкненні ўспыхваюць ізноў. Па дадзеных СМІ, ёсць шмат параненых.
У розных месцах горада чуліся стрэлы, выбухі гранат. У сталіцы гарэлі спаленыя машыны, у тым ліку паліцыйныя. Пратэстоўцы ўзброеныя аўтаматамі Калашнікава, раней адабранымі ў супрацоўнікаў міліцыі. Пад вечар дэманстранты захапілі і Міністэрства абароны. У іх таксама заўважаны лёгкі гранатамёт.
Сын Бакіева Максім, якога бачылі пераемнікам бацькі, перабывае з візітам у ЗША.
У «Твітэр» лідэркі апазіцыі Розы Атунбаевой піша яе сын: «Бакіеў, перастань страляць па сваім народзе! Табе гэтага не даруе ніхто».
Кіраўнік Міністэрства ўнутраных справаў Малдамуса Кангантыеў, які знаходзіўся ў Таласе, паводле некаторых звестак, або забіты, або паранены. Перадаюцца здымкі з мабільнага тэлефона, на якіх паказваецца, як амонаўцы ідуць з паднятымі рукамі, паказваючы, што здаюцца натоўпу. Тэлеканалы паведамляюць, што людзі скандавалі галоўным чынам «Бакіеў, сыходзь».
У сувязі з масавымі пратэстамі краіна знаходзілася ў інфармацыйнай блакадзе. Быў адсечаны доступ да некаторых інфармацыйных сайтаў, адключаная мабільная сувязь.
Пакуль палітыкі дзеляць уладу між новымі кіраўнікамі, у Бішкеку марадзёры рабуюць крамы, дзяржаўныя ўстановы і нават Мастацкі музей краіны. З усіх тэлеканалаў ідуць заклікі спыніць марадзёрства па ўсім горадзе. Трансляцыя перарываецца застаўкамі аб тым, што пацярпелым тэрмінова патрабуецца донарская кроў. Лідэры апазіцыі ў тэлеэфіры прызнаюць, што спадзяюцца толькі на аўтарытэт вызваленага экс-міністра абароны Ісакава, які можа дапамагчы аднавіць дзейнасць сілавых структураў і пакласці канец марадзёрству ў сталіцы.
Каментары