Грамадства11

Што пабудуюць на месцы завода «Агат» у Мінску

На вуліцы Валгаградскай у Мінску пачалі зносіць старыя карпусы завода «Агат», якія стаялі там з 1950-х гадоў. На іх месцы плануюць узвесці сучасны жылы комплекс, піша Onliner.

На вуліцы Валгаградскай у Мінску пачалі зносіць старыя карпусы завода «Агат», што існавалі тут з 1950-х гадоў. Гэтае прадпрыемства — адзін з былых флагманаў савецкай электроннай прамысловасці, электрамеханічны завод, які раней уваходзіў у склад ваенна-прамысловага комплексу. Цяпер яго будынкі хутка знікаюць з карты горада — тэхніка ўжо ламае сцены, а на месцы вытворчых цэхаў — кучы будаўнічага смецця.

На тэрыторыі плошчай 11 гектараў з'явяцца дзевяць 10-павярховых дамоў — усяго 1180 кватэр. Жыллё будуць будаваць па індывідуальных праектах, а не паводле масавых тыпавых серый.

У комплексе таксама прадугледжаны дзіцячы садок, грамадскія аб’екты, шматузроўневыя паркінгі і двары без машын — для зручнасці і абароны ад шуму і пылу з магістраляў.

Кватэры ў першую чаргу будуць прапанаваныя тым, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Але, улічваючы прэстыжнае месцазнаходжанне — каля метро «Маскоўская» і недалёка ад праспекта Незалежнасці, — частка жылля, верагодна, трапіць і ў вольны продаж.

Праект пачалі распрацоўваць яшчэ восем гадоў таму, але доўгі час не знаходзіўся інвестар, гатовы ўкласці мільёны долараў у набыццё зямлі і знос старых будынкаў. Да ідэі вярнуліся толькі ў 2023 годзе, ужо з гатовым планам забудовы.

Хто менавіта будзе займацца будаўніцтвам, пакуль не паведамляецца — вядома толькі, што гэта дзяржаўны забудоўшчык.

Каментары1

  • Ёсік
    26.06.2025
    Што б і дзе не будавалі, усё для паляпшэньня ўмоў кагосьці. Дык калі для тых, хто жыве ў нястачы, Беларусь - жабрацкая краіна, краіна НЕ для жыцьця. Трэба не шчокі надзьмуваць і пухіры праз нос пускаць, а пагадзіцца з гэтым. Усе дарагія рэстарацыі, аўто, адзеньне - фанабэрыя.

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову25

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову

Усе навіны →
Усе навіны

У Аўстрыі прапаў 19‑гадовы беларус, які прыехаў туды ў пошуках працы5

Беларуска распавяла, колькі ёй каштавала вярнуцца ў Беларусь пасля амаль чатырох гадоў жыцця ў Дубаі20

Хвіча Кварацхелія адмовіўся адказваць па-руску пасля фіналу Лігі чэмпіёнаў23

Армія ЗША нанесла ўдары па іранскіх радарах і пунктах кіравання беспілотнікамі ў раёне Гарук у Іране1

Што лепш: цвёрдае мыла ці гель для душу?6

На змену балеткам прыйшоў новы модны абутак

«Ганаруся, калі мне кажуць, што я — наіўны». Віктар Бабарыка выступіў на кніжным кірмашы ў Варшаве30

Канье Уэст сабраў 118 тысяч чалавек на канцэрце ў Стамбуле. Кажа, гэта самы вялікі стадыённы канцэрт у гісторыі9

Вальфовіч заявіў, што Еўропа рыхтуецца да вайны ў 2030 годзе17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову25

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць