Спорт

Названы стадыён, дзе зборная Беларусі прыме Шатландыю і Данію ў кваліфікацыі чэмпіянату свету — 2026

Адборачныя намінальна дамашнія матчы чэмпіянату свету 2026 года па футболе Беларусь — Шатландыя 8 верасня і Беларусь — Данія 9 кастрычніка пройдуць у Венгрыі.

УЕФА пацвердзіў, паядынкі адбудуцца ў Залаэгерсеге на «ZTE-Арэне», піша football.by

Таксама ў групе з камандай Карласа Алоса акрамя Шатландыі і Даніі выступіць зборная Грэцыі.

На гэтай арэне беларусы правялі летась тры матчы ў рамках Лігі нацый і тройчы згулялі ўнічыю: па 0:0 з Балгарыяй і Паўночнай Ірландыяй, а таксама 1:1 з Люксембургам.

Таксама ў Венгрыі пройдуць намінальна дамашнія матчы кваліфікацыі еўракубкаў для беларускіх клубаў.

Так мінскае «Дынама» ў першым раўндзе кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў згуляе супраць балгарскага «Лудагорца» ў Мезёкёвешдзе 16 ліпеня.

У Лізе канферэнцый «Нёман» сыграе з армянскім «Урарту» ў Дзьёры 17 ліпеня, а брэсцкае «Дынама» з чарнагорскай «Суцьескай» у згаданым вышэй Залаэгерсеге.

«Тарпеда-БелАЗ» з паўночнамакедонскімі «Работнічкамі» 10 ліпеня ў Самбатхэі.

Пасля ўварвання Расіі ва Украіну на беларускі футбол былі накладзеныя невялікія санкцыі, у адрозненне ад Расіі ад футболу не адлучылі, але зборныя і клубы міжнародныя матчы павінны праводзіць на нейтральным полі ў адсутнасць гледачоў. Беларусы ў асноўным гуляюць у Венгрыі, а таксама гулялі ў Сербіі, Арменіі, Турцыі, Грэцыі і Чарнагорыі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага21

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскіх агентаў падазраюць у пранікненні ў дамы фінскіх дэпутатаў. У аднаго пакінулі экскрэменты12

Названы нобелеўскі лаўрэат па фізіцы1

У Мінску пачаўся суд над ксяндзом Анатолем Парахневічам2

Былы кіраўнік нямецкай разведкі арыштаваны па падазрэнні ў шпіянажы8

Ганна Сялук захапіла траціну рэкламнага рынку Беларусі8

150 гадоў Яну Булгаку — майстру мастацкай фатаграфіі1

«Або на 15 гадоў, або трэба будзе дапамагчы краіне». Былы палітвязень заяўляе, што яго завербаваў КДБ і адправіў у Польшчу выконваць заданні21

Маскоўскае РУУС Мінска засталося без начальніка3

Вынеслі прысуд маці, якая забіла нованароджанага сына5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага21

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць