Грамадства22

Прызначаны памочнік Лукашэнкі па Брэсцкай вобласці

Аляксандр Ломскі прызначаны памочнікам Лукашэнкі – інспектарам па Брэсцкай вобласці. Да гэтага часу Аляксандр Ломскі працаваў першым намеснікам міністра сельскай гаспадаркі і харчавання.

Пасада памочніка Лукашэнкі – інспектара па Брэсцкай вобласці стала вакантнай у маі гэтага года, пасля таго як Валерый Вакульчык быў назначаны кіраўніком Апарата Савета Міністраў.

Нарадзіўся ў 1978 годзе ў Клецкім раёне Мінскай вобласці.

У 2000 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці «заатэхнія». У 2013 годзе — Акадэмію кіравання па спецыяльнасці «Кіраванне аграпрамысловым комплексам».

Пачынаў у аграпрамысловым комплексе ў Капыльскім раёне галоўным заатэхнікам саўгаса «Лясное». Далей працаваў у Клецкім раёне.

З 2000 года па 2005 год — галоўны заатэхнік калгаса «Праца», з 2005 года па 2008 год — галоўны заатэхнік СВК «Агракамбінат Клецкі», з 2008 года па 2010 год — намеснік дырэктара па жывёлагадоўлі ААТ «Клецкі камбікормавы завод. З 2010 года па 2019 год працаваў у Клецкім раённым выканаўчым камітэце: дайшоў старшыні райвыканкама ў выніку. У 2024 годзе стаў першым намеснікам міністра сельскай гаспадаркі і харчавання. 

Каментары2

  • даведка
    30.06.2025
    Академия управления при Лукашенко уже, оказывается, готовит кадры и для АПК.
    Теперь становится понятно, почему такая ситуация с кадрами в АПК и самим АПК...
  • Барадзед
    30.06.2025
    На Пантелеймона Пономаренко похож, доносчика, клеветника, врага белорусского языка, сторонника казней НКВД.

Цяпер чытаюць

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей5

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей

Усе навіны →
Усе навіны

Ці дапаможа суперкрэдыт на новабудоўлі і другаснаму рынку? Пяць пытанняў пра іпатэку пад адзін працэнт2

63‑гадовага былога памежніка з Магілёва асудзілі за абразу Лукашэнкі2

Дрон, збіты раніцай у пятніцу ў Латвіі, заляцеў з боку Беларусі2

Памерла амерыканская актрыса Хейдэн Панецьер, былая нявеста баксёра Уладзіміра Клічко2

Аперацыю па эвакуацыі загінулых у Кыргызстане альпіністаў пакуль адклалі

Сотні мігрантаў запатрабавалі даць ім прытулак у іспанскай Сеуце4

Да «Дажынак» у Беларусі зрабілі гіганцкую фігуру жанчыны з саломы34

Беларуса, які працаваў у нямецкай паліцыі, пазбавілі пенсіі — бо вазіў кантрабандай цыгарэты з Беларусі на дыпламатычным аўто8

У Грузіі цягнік насмерць збіў беларуса3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей5

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць