Грамадства3434

Дзяржаўныя сацыёлагі: Беларусы найперш звязваюць сваю дзяржаўнасць з Вялікім Княствам Літоўскім

Нягледзячы на няспынныя спробы прарасійскіх сіл выкрасліць перыяд ВКЛ з беларускага наратыву, менавіта яго лічыць пачаткам беларускай дзяржаўнасці найбольшая доля беларусаў. І чым маладзейшае пакаленне, тым гэта адбываецца найчасцей. Перыяд Расійскай Імперыі пачаткам беларускай дзяржаўнасці не лічыць амаль ніхто.

Помнік Гедыміну насупраць Лідскага замка. Фота: Яндэкс Карты

У красавіку 2025 года Інстытут сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі правёў апытанне, каб вывучыць стаўленне жыхароў краіны да падзей Другой сусветнай вайны.

Вынікі дзяржаўных апытанняў пра палітыку скажоныя. А вось даследаванні на іншыя тэмы часам паказваюць рэалістычныя вынікі.

Чытайце: «70% мала, давайце 90%». Як Шпілеўская патрабавала ад Коршунава змяніць вынікі сацапытання

Усяго быў апытаны 901 чалавек з усёй краіны.

У рамках даследавання ўдзельнікам было прапанавана адказаць на пытанне пра тое, з якога перыяду пачынаецца гісторыя беларускай дзяржаўнасці.

Найбольшая колькасць рэспандэнтаў — 22,4% — назвалі пачаткам гісторыі беларускай дзяржаўнасці часы Вялікага Княства Літоўскага. Пры гэтым сярод моладзі гэтак лічаць аж 46%, у той час як сярод старэйшага пакалення толькі 16%.

Вынікі апытання наконт перыяду, які беларусы лічаць пачаткам сваёй дзяржаўнасці. Фота: Інстытут сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Другое месца займае перыяд раннесярэдневяковых княстваў — яго лічаць пачаткам беларускай дзяржаўнасці 16,5% рэспандэнтаў. Тут таксама істотны разрыў паміж моладдзю і пенсіянерамі — 21,4% супраць 11,5% адпаведна.

Фармулёўка «раннесярэдневяковыя княствы» ў апытанні замест «рускія княствы» ўжо выклікала абурэнне сярод прарасійскіх сіл. 

Што цікава, людзі пенсійнага ўзросту часцей за моладзь лічаць, што беларуская дзяржаўнасць пачалася з даты абвяшчэння БНР — 9,6% супраць 4,3%. А сярэдняя ўзроставая група часцей за моладзь адлічвае пачатак ад перыяду незалежнай Беларусі — 15% супраць 3,8%.

Следам за ВКЛ і раннесярэдневяковымі княствамі ў спісе ідуць БССР — 12,9%, Рэспубліка Беларусь — 12,3%, БНР — 7,4% і Рэч Паспалітая — 5,9%.

Замыкае спіс перыяд Расійскай Імперыі, з якім пачатак беларускай дзяржаўнасці звязвае найменшая доля апытаных — усяго 3,1 %.

У даследаванні ўдакладняецца, што часцей гісторыю беларускай дзяржаўнасці адлічваюць з часоў ВКЛ жыхары гарадоў — 25%, у той час як сярод вяскоўцаў так лічаць толькі 12,8% апытаных.

Сельскія жыхары часцей за гарадскіх адлічваюць пачатак беларускай гісторыі з перыяду існавання БССР — 19,5% супраць 11%.

Ёсць і гендарныя адрозненні ў адказах рэспандэнтаў: мужчыны часцей за жанчын называюць пачаткам беларускай дзяржаўнасці ВКЛ (27,1% супраць 18,3%), а жанчыны, у сваю чаргу, часцей за мужчын называюць перыяд раннесярэдневяковых княстваў — 19% супраць 13,5%.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары34

  • Сінхрафазатрон Гаріна
    15.07.2025
    З аднаго боку добрыя навіны, ружовыя вушанкі з самаварамі на генна-эстэтычным узроўні беларусам не заходзяць.
    З іншага боку, як глянеш на канцэрты розных лепсаў ды рука-вверхаў..
    Ратуй, Божа, нашую Беларусь
  • Бартош
    15.07.2025
    я кожны дзень думаю пра ВКЛ
  • Мх
    15.07.2025
    Апытанні выклікаюць нейкую блытаніну. Чаму адны апытанні ўкладаюцца ў 100%, а іншыя даюць перавышэнні? Чаму на адны пытанні патрабуюць адназначны адказ, а на іншыя, мяркуючы па статыстыцы ёсць магчымасць адказваць некаль разоў? (паглядзіце што там ніжэй, пра г.зв. "ВАВ". 120-400%).

У Рэчыцы людзі выйшлі прыбіраць снег. Іх аштрафавалі6

У Рэчыцы людзі выйшлі прыбіраць снег. Іх аштрафавалі

Усе навіны →
Усе навіны

Віцэ-прэзідэнтка Венесуэлы: Ёсць толькі адзін прэзідэнт, і яго імя Нікалас Мадура20

Кітайская кампанія BYD абагнала Tesla і стала найбуйнейшым у свеце прадаўцом электрамабіляў5

«Праз пяць хвілін ужо ведаў міністр». Саладуха расказаў пра страшную аварыю год таму3

Латушка пасля захопу Мадура агучыў адзіны сцэнар для атачэння Лукашэнкі14

Бабарыка расказаў, якую параду яму даў просты чалавек, які застаўся ў Беларусі52

Трамп пра Мачада: У яе няма падтрымкі ўнутры краіны, хоць яна вельмі мілая жанчына14

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае29

Як сачылі за Мадура?10

Нобелеўская лаўрэатка Марыя Карына Мачада: Мы гатовыя ўзяць уладу ў Венесуэле15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Рэчыцы людзі выйшлі прыбіраць снег. Іх аштрафавалі6

У Рэчыцы людзі выйшлі прыбіраць снег. Іх аштрафавалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць