Свет

«Дурная выдумка». Макрон падаў у суд на жанчыну, якая назвала яго жонку мужчынам

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон і яго жонка Брыжыт падалі пазоў аб паклёпе супраць ультракансерватыўнай блогеркі і аматаркі тэорый змовы Кэндыс Оўэнс, якая сцвярджае, што жонка французскага лідара нарадзілася мужчынам, піша Бі-бі-сі.

Фота: Getty Images

Заява на 218 старонках пададзеная ў суд амерыканскага штата Дэлавэр. У ёй гаворыцца, што Оўэнс распаўсюджвае «дурную, паклёпніцкую і цалкам нерэальную выдумку».

Оўэнс, якая мае мільёны падпісчыкаў у сацсетках, неаднаразова заяўляла, што Брыжыт Макрон калісьці змяніла пол. Яна таксама выпусціла серыю відэа пад назвай «Ператварэнне ў Брыжыт».

Канспіралагічная тэорыя, якая цыркулюе ў сацсетках ужо шмат гадоў, сцвярджае, што першая лэдзі Францыі нарадзілася пад імем Жан-Мішэль Траньё (якое насамрэч носіць яе брат). Гэтая тэорыя нічым не пацверджаная.

Бі-бі-сі накіравала Оўэнс запыт наконт каментара ў сувязі з пазовам. Прэзідэнт Францыі і яго жонка заявілі праз адвакатаў, што неаднаразова прасілі Оўэнс адмовіцца ад гэтых сцвярджэнняў, але «ў рэшце рэшт прыйшлі да высновы, што адзіным спосабам выправіць сітуацыю з'яўляецца зварот у суд». Макроны сцвярджаюць, што Оўэнс праігнаравала ўсе доказы ілжывасці яе сцвярджэнняў і наўмысна разгарнула цэлую паклёпніцкую кампанію.

Макроны абвінавачваюць Оўэнс у хлусні яшчэ па двух пунктах: яна, згодна з пазовам, сцвярджала, што Эмануэль і Брыжыт — родныя сваякі, а таксама заяўляла, што Макрон «быў абраны прэзідэнтам Францыі ў межах праграмы кантролю свядомасці, якую рэалізуе ЦРУ».

«Калі калі-небудзь і быў відавочны выпадак паклёпу, дык гэта ён», — заявіў адвакат Том Клэр, які прадстаўляе інтарэсы пары.

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае23

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае

Усе навіны →
Усе навіны

«Паша, я табе не веру». Севярынец расказаў, як выпадковая дзяўчына матывавала яго назаўсёды перайсці на беларускую мову14

Кіруючая партыя Германіі хоча высылаць сірыйцаў, якія беглі ад грамадзянскай вайны, назад на радзіму — нават рэгулярнымі рэйсамі12

Упершыню за больш як паўстагоддзя людзі зноў паляцяць да Месяца13

«Яна не дачакала гэтага дня, але гэты дзень дачакаў яе»: Ларысе Геніюш пасмяротна выдалі Нацыянальны пашпарт Беларусі24

Еўракамісія пачала расследаванне з-за тыктокаў, створаных з дапамогай штучнага інтэлекту, якія заклікаюць да выхаду Польшчы з ЕС11

Расійскія войскі ўдарылі па шматпавярховіку ў гістарычным цэнтры Харкава

ГУР раскрыла падрабязнасці інсцэніроўкі гібелі камандзіра РДК, за якую атрымала $500 тысяч ад заказчыкаў ВІДЭА1

Дзмітрый Мядзведзеў: Фінляндыі давядзецца заплаціць за сваю мярзотную русафобію15

Дарожныя штрафы будуць спісваць з карткі аўтаматычна. Але не ва ўсіх выпадках2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае23

Трамп расказаў падрабязнасці захопу Мадура. Асноўнае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць