Грамадства22

Эстонія пажыццёва забараніла ўезд у краіну Лукашэнку і яшчэ 272 асобам

Урад Эстоніі ў чацвер прыняў рашэнне зрабіць санкцыі супраць Беларусі бестэрміновымі, працягнуўшы забарону на ўезд для ключавых прадстаўнікоў беларускага рэжыму, паведамляе err.ee

Фота: Sergei Bobylev, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Ініцыятыву ўнёс міністр замежных спраў Маргус Цахкна, падкрэсліўшы, што сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі застаецца нязменнай, а падтрымка Мінскам расійскай агрэсіі супраць Украіны толькі ўзмацняе неабходнасць ціску.

«На працягу амаль пяці гадоў пасля ўвядзення санкцый у Беларусі не адбылося станоўчых зменаў. Мы не можам закрываць вочы на працяглыя рэпрэсіі, таму санкцыі павінны заставацца без абмежавання па тэрміне», — заявіў Цахкна, словы якога перадала прэс-служба МЗС Эстоніі.

Па загадзе міністра, у спісе асобаў, на якіх распаўсюджваюцца санкцыі, значацца 273 чалавекі, у тым ліку высокапастаўленыя чыноўнікі, суддзі, сілавікі, прапагандысты і набліжаныя да Аляксандра Лукашэнкі. У тым ліку і сам Лукашэнка, якога ні Эстонія, ні шэраг іншых краін ЕС не лічаць легітымным кіраўніком дзяржавы.

Санкцыі ўпершыню былі ўведзеныя Эстоніяй у 2020 годзе на фоне масавых пратэстаў пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Раней яны некалькі разоў падаўжаліся і былі часовымі.

Каментары2

  • Ганьба
    24.07.2025
    Зараз змагары з Літвы выступяць, што забаранілі ім ўезд пазажыццёва.
    Абы нічога не рабіць, абы не судзіць злачынцаў, абы ўмацаваць ядро лукашызму для далейшага з ім гандлю!
  • мясцовы2
    24.07.2025
    Ну націснулі, так націснулі. Няма ў свеце нічога найстрашэннага за эстонскія санкцыі, а асабліва пажыццёвы забароны на ўезд.🤣🤣🤣

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі11

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Усе навіны →
Усе навіны

21‑гадовага хлопца, якога шукалі ў Дзяржынскім раёне, знайшлі мёртвым

У Румыніі, Эстоніі і Латвіі абвяшчалі паветраную трывогу і падымалі знішчальнікі НАТА праз беспілотнікі

На МКАД 22‑гадовы кіроўца BMW збіў асвятляльную мачту5

«Не ведаю, дзе ён жыве і што есць». У беларускай мадэлі ў Канадзе муж забраў сына20

«Колькі за рэкламу заплацілі?» Юнак з мадэльнай знешнасцю робіць топавыя тыктокі з працы на заводзе ліфтоў5

«Чакаем у Мінску +1 славутасць!» Блогераў прывезлі ў былую турму на Валадарскага23

Мінюст пазбавіў ліцэнзіі адваката за дыскрэдытуючыя дзеянні

У Краснаярскім краі Расіі сямікласніца з нажом напала на настаўніцу7

Расіянін у Чарнагорыі расстраляў у ціры трох чалавек7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі11

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць