Здарэнні11

Угоншчыка аўтамабіля ў Веткаўскім раёне вылічылі па паху

Машына знікла з неахоўнай стаянкі побач з адной з шматпавярховак райцэнтра. Выявілі яе каля крамы непадалёк.

Следча-аператыўная група не зафіксавала якіх-небудзь пашкоджанняў аўтамабіля. Не закранутымі засталіся і ўсе рэчы, што знаходзіліся ў ім. Тым не менш, старанны агляд транспартнага сродку дазволіў экспертам выявіць сляды і прадметы, якія маглі б мець важнае значэнне для справы, паведамляе Дзяржкамітэт судовых экспертыз.

Пазней стала вядома, што аўтамабіль узяў мясцовы жыхар. Мужчына ў стане алкагольнага ап’янення вяртаўся дадому. Шлях пралягаў міма паркоўкі, на якой стаяў аўтамабіль пацярпелага. Машына аказалася не замкнёнай. Больш за тое, ключы ад замка запальвання знаходзіліся ў салоне.

Веткаўчанін доўга не разважаў — сеў за руль і паехаў у бліжэйшую краму па новую порцыю алкаголю. Транспарт кінуў на паркоўцы побач. Больш ён яму не спатрэбіўся. Дадому «аўтааматар» адправіўся пешшу.

Калі сілавікі выйшлі на след угоншчыка, мужчына сваю датычнасць да справы адмаўляў. Аднак высновы адаралагічнай экспертызы, якая ўстанавіла супадзенне пахавага следу з угнанага аўтамабіля, з узорамі паху, атрыманымі ў падазраванага, казалі пра адваротнае. Адмаўляцца стала бессэнсоўна. Заведзена крымінальная справа.

Сёння сучасная крыміналістыка ўсё часцей звяртаецца да метаду аналізу пахавых слядоў. Як патлумачылі ў Гомельскім міжраённым аддзеле Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, ён абапіраецца на ўнікальнасць паху кожнага чалавека, які захоўваецца нават пасля яго сыходу з месца злачынства. І спецыяльна навучаныя сабакі-дэтэктары падчас правядзення экспертызы здольныя ўлоўліваць і ідэнтыфікаваць гэтыя мікрачасціцы, пакінутыя чалавекам на прадметах або ў паветры.

Каментары1

  • Абы пасадзіць
    01.08.2025
    Нічога не прапала, толькі перамясціў машыну на квартал. У чым крымінал:

Цяпер чытаюць

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага37

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

У Германіі ў краме ў беларуса выпалі грошы. А як стаў падымаць, з сумкі пасыпаліся скрадзеныя шакаладкі2

Упершыню з 1945 года ў ЗША расстраляюць вайскоўца. Такое пакаранне стралку з Форт-Худа ўхваліў Трамп1

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы14

Жыхар Гродна вырасціў гіганцкі гарбуз — 150 кілаграмаў

Як беларускія лазеры дапамаглі даследаванням, за якія сёлета ўручылі Нобелеўскую прэмію па медыцыне4

Расійскіх агентаў падазраюць у пранікненні ў дамы фінскіх дэпутатаў. У аднаго пакінулі экскрэменты12

Названы нобелеўскі лаўрэат па фізіцы1

У Мінску пачаўся суд над ксяндзом Анатолем Парахневічам2

Былы кіраўнік нямецкай разведкі арыштаваны па падазрэнні ў шпіянажы8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага37

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць