Грамадства11

У Зэльвенскім раёне начальнік прасіў прабачэння пасля роліка ў TikTok

Мясцовая жыхарка зняла, як недалёка ад вёскі Клепачы Зэльвенскага раёна палілі пустыя ёмістасці ад ядахімікатаў без належнага кантролю. Яна была абураная такім шкодным спосабам утылізацыі і выклала відэа ў тыктоку, дзе яго паглядзелі амаль 300 тысяч чалавек, заўважыла выданне «Першы».

Скрыншот з відэа

Людзі ў каментарах выказвалі незадаволенасць, адзначалі, што ніхто не сачыў за тым, як гарэлі каністры.

Пасля гэтага ў раёне ўзнік вялікі рэзананс і справа дайшла да мясцовага начальства. Кіраўнік раённай інспекцыі аховы прыроды Генадзь Чыгрын пацвердзіў факт і сказаў, што шкодныя рэчывы трапілі ў паветра, што адмоўна паўплывала на навакольнае асяроддзе.

Акрамя таго, чыноўнік паведаміў, што каністры павінны былі сабраць і перадаць спецыялізаваным арганізацыям для паўторнага выкарыстання, а на месцы падпалу цяпер усё прыбралі.

Супраць супрацоўнікаў сельскагаспадарчай арганізацыі «Міжэрычы» і кампаніі «Біяком» за парушэнне заканадаўства аб утылізацыі адходаў распачалі адміністрацыйную справу. Ім пагражаюць штрафы — да 1260 рублёў для асобных службовых асоб і да 42 тысяч для арганізацыі.

Асабістыя прабачэнні прынёс дырэктар філіяла «Міжэрычы» ў кампаніі «Біяком» Дзмітрый Дарашкевіч. Ён паабяцаў, што ў будучыні такія выпадкі не паўторацца і што сітуацыя будзе знаходзіцца пад ягоным асабістым кантролем.

Каментары1

  • Вольга
    05.08.2025
    Труцяць нас, а з дробнаю лукашнёю "проведена работа".

Цяпер чытаюць

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак20

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка: Каб і хацелі пастаўляць калій на Захад, то няма чаго9

У «Мінск-Свеце» дазволілі ставіць транспарт пад вуглом да праезнай часткі, але не ўсюды2

«Стала немагчыма дыхаць». Беларуса ў Польшчы збіла машына, але штраф выпісалі і яму10

Іконы, талон у паліклініку і нават лаваш. Што беларусы засоўваюць у банкаматы1

У школе ў дзяцей спыталі пра заробак бацькоў. Чыноўнікі адказалі, ці гэта карэктна6

«Мы абняліся і ўсю дарогу ехалі ў абдымку». Беларусцы вярнулі дачку, якую бацька таемна вывез у Эстонію8

Андрэй Пачобут адкрыў у Любліне Камень памяці Яна Карскага27

Belgee паказаў новы X50. Цяпер гэта бюджэтны красовер з атмасферным рухавіком і старым добрым аўтаматам11

Яблык на магіле Святланы Курс ФОТАФАКТ12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак20

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць