Драгічынская раёнка выпусціла кампліментарнае відэа пра ўпарадкаванне горада. У каментарах раскрылі і іншы бок
Драгічынская раёнка апублікавала ў тыктоку відэа, у якім жыхары і госці горада дзеляцца станоўчымі ўражаннямі пра ягонае ўпарадкаванне. Але ў каментарах людзі ставяцца да гэтага больш крытычна, заўважыла BG.Media.

У відэа людзі расказваюць, як змяніўся горад: адна пажылая жанчына кажа, што жыве тут амаль 40 гадоў і ўпершыню бачыць такія паляпшэнні — усё выкашана, цвітуць кветкі, ладзяцца мерапрыемствы, яна вельмі задаволеная. Малады чалавек дзякуе за чысціню і спакой увечары, а госця з Бярозы прызнаецца, што была прыемна здзіўленая: раней трава каля бальніцы не касілася, а цяпер там як у парку.
Аднак жа адна з апытаных усё ж адзначыла, што хоць цяпер у горадзе ўсё нібыта і прыгожа, але няма дзе прагуляцца — сонца свеціць, а ценю няма.
У каментарах пад відэа людзі выказваліся значна крытычней: многія адзначылі, што дрэвы пазразалі і горад стаў «лысым», асабліва ў летнюю спёку няма дзе схавацца ад сонца. Некаторыя паскардзіліся на перапоўненыя сметнікі, смецце на вуліцах, а таксама на тое, што некаторыя часткі горада зусім не прыбіраюцца. Быў нават каментар, што «гэта не горад, а пустка».
Асабліва балюча жыхары ўспрынялі высяканне дрэў — адзін чалавек расказаў, што садзіў бярозы ў парку ў 1996 годзе і не разумее, навошта іх цяпер павысякалі.
На Барысаўшчыне чалавек парадкаваў тэрыторыю і засыпаў пяском чырванакніжныя расліны
Пры Брэсцкай крэпасці ўжо два тыдні гараць вогнішчы. Людзі скардзяцца на дым і смурод
Як упарадкавалі сквер Амара Хаяма ў Мінску
У вёсцы пад Оршай пры падрыхтоўцы да Дажынак знішчылі гістарычныя будынкі
Каля Лідскага замка ўладкуюць набярэжную для шпацыраў
Цяпер чытаюць
«Беларусь яны бачаць часткай Расіі». Што значыць уздым «Альтэрнатывы для Германіі», наколькі далёка гэта можа зайсці і як сябе пазіцыянаваць беларусам
Каментары