Грамадства66

У Варшаве ў беларусаў і ўкраінцаў не прынялі заявы на ДНЖ, бо іх запісаў не аказалася ў сістэме

Ім удалося запісацца на візіт у дзяржаўны орган (ваяводскі ўжонд), аднак, калі яны з’явіліся ў прызначаны час, заявы не прынялі. Аказалася, талон адлюстроўваецца ў асабістым кабінеце карыстальніка ў сістэме InPOL, але яго няма ў базе самога ўжонду, піша Most.

Фота: Most

Паведамленні пра праблему ўжо некалькі дзён з’яўляюцца ў профільных чатах. Суразмоўніца Most, якая сутыкнулася з сітуацыяй, расказала, што адбываецца.

Каб падаць дакументы на ДНЖ не поштай, а асабіста, трэба «злавіць слот» у сістэме InPOL. Апошнім часам зрабіць гэта няпроста: большасць дат адразу забіраюць пасярэднікі, у якіх ёсць адпаведныя скрыпты. Тым не менш, некаторым усё ж удавалася зарэзерваваць час самастойна або купіць запісы ў тых жа пасярэднікаў — іх прынята называць «памагатарамі». З нядаўняга часу ўсё гэта перастала быць гарантыяй паспяховай падачы.

«Гэта як бег з перашкодамі»

Таццяна, бухгалтарка адной з транспартных кампаній, дзе працуюць імігранты, тыднямі спрабавала злавіць даты для кіроўцаў з Беларусі і Украіны. Некаторых з іх ёй удалося запісаць на падачу дакументаў.

— Я асабіста лавіла ім даты праз InPOL — кожную раніцу з 8 да 10 — гэта як бег з перашкодамі, — кажа яна. — Але калі кіроўцы прыйшлі ва ўжонд, ім сказалі: «Вашага запісу ў нас няма». Хоць у кожнага на экране тэлефона ўсё бачна: дата, час, месца візіту.

Супрацоўнікі кампаніі паспрабавалі вырашыць праблему на месцы. Начальніца аддзела, да якой звярнулася адна з калег Тацяны, папрасіла паказаць профіль у InPOL, абнавіць старонку, пералагініцца — пераканалася, што гэта не скрыншоты, а рэальныя запісы, якія адлюстроўваюцца ў асабістым кабінеце. Але толькі развяла рукамі.

— Нібы InPOL — гэта ўвогуле не іх сістэма, — здзіўляецца Тацяна.

Паводле яе слоў, пісьмовую скаргу ў адміністрацыі прыняць адмовіліся, параіўшы накіраваць яе поштай або праз сістэму ePUAP. А каб усё ж патрапіць на прыём, параілі запісвацца нанова.

— Я не разумею, навошта тады гэтая сістэма. Мы трацім гадзіны, часам звяртаемся да «памагатараў», каб злавіць слот на запіс, а потым — усё дарма, — расказвае суразмоўніца. — Вядома, нехта скажа: «Дык чаго цягнуць? Падавайце загадзя або поштай». Але на практыцы гэта не заўсёды працуе. У людзей заканчваюцца візы, тэрміны легальнага знаходжання, ёсць памылкі ў дакументах — і патрэбны асабісты прыём. А яго немагчыма атрымаць, калі нават з пацверджанай запісам цябе не пускаюць.

Наколькі можна меркаваць, даведацца загадзя, ці ёсць запіс чалавека ва «ўнутранай сістэме» ўжонду, нельга — супрацоўнікі і самі атрымліваюць спісы толькі ў дзень прыёму.

«У нас гэтага няма, прабачце»

У аналагічнай сітуацыі аказаліся і іншыя, хто запісаўся. У адным з тэлеграм-чатаў, прысвечаных «лаўленню дат» у Мазавецкім ваяводстве, карыстальнікі расказалі, што ў некалькіх іх кліентаў не прынялі дакументы ў ваяводскім ужондзе на вул. Маршалкоўскай. Прычына — людзей няма ў спісах. Пры гэтым у профілі заяўніка ў InPOL запіс на канкрэтную дату і канкрэтны час адлюстроўваецца.

Іншы ўдзельнік расказвае, што асабіста хадзіў да загадчыцы, паказваў старонку InPOL на ноўтбуку і нават перазагружаў профіль. Запіс адлюстроўваўся, але рэакцыя была тая ж: «У нас гэтага няма, прабачце».

Пакуль такія выпадкі фіксуюцца пераважна ва ўжондзе на вул. Маршалкоўскай, у адміністрацыі на Алеях Ерузалемскіх не ўдавалася дамовіцца з аховай: калі запіс быў, але на іншы час, то наведвальніка прапускалі. Але такі падыход — хутчэй выключэнне, чым правіла.

Чаму так адбываецца

Гэта пакуль незразумела. Але адно з меркаванняў звязана са скрыптамі пасярэднікаў, якія аўтаматычна рэзервуюць даты. І калі адзін і той жа слот адначасова рэзервуецца ботам і рэальнай асобай, то, магчыма, чалавек свой запіс бачыць, але ў сістэме яе няма.

— Ва ўжондзе скардзяцца, што боты ім InPol сапсавалі, — напісалі ў адным з чатаў.

Каментары6

  • Indrid Cold
    07.08.2025
    Most, тэлеграм-чаты, памагатары-пасярэднікі.
    Добра што новы прэзідэнт навядзе парадак з гэтай бязглуздзіцай.
  • Indrid Cold
    07.08.2025
    У чым праблема нанімаць на працу палякаў, альбо беларусаў/украінцаў з польскімі пашпартамі? "Адзел бяспекі" (мусары на пенсіі) не дасць дабро ў Мінску? ;)
    Калі вы вядзецца бізнес у Польшчы - прыярытэт павінен давацца людзям з польскім грамадзянствам
  • Найперш не галасі
    07.08.2025
    І ніхто нічога не можа зрабіць з памагатарамі. Гэта ж такая новая праблема - ніколі таго не было у палякаў... І не, гэта не карупцыя... Проста новыя тэхналёгіі ))))

Цяпер чытаюць

Партыя Пашыняна ўпэўнена перамагла — 50% галасоў, але 60% месцаў у парламенце

Партыя Пашыняна ўпэўнена перамагла — 50% галасоў, але 60% месцаў у парламенце

Усе навіны →
Усе навіны

Расіяне ўдарылі па сховішчы адпрацаванага ядзернага паліва каля Чарнобыльскай АЭС5

Пашынян прагаласаваў на парламенцкіх выбарах у Арменіі. Ён заявіў, што ніякай напружанасці з Расіяй няма, а шлях да ЕС працягнецца4

«Ні тады, ні сёння я не лічу, што зрабіў штосьці кепскае». Дзядок шчыра расказаў пра былыя адносіны з 16‑гадовай дзяўчынай131

Як выбраць салодкія трускалкі з аднаго погляду: просты спосаб12

Кіраўнік МЗС Украіны: Расіі ўсё адно давядзецца скончыць вайну дыпламатычным шляхам, але ўмовы будуць горшыя2

Маладую бухгалтарку з Калінкавічаў асудзілі за Гаюна8

Дроны атакавалі акупаваныя Данецкую і Луганскую вобласці, а таксама Крым: пад ударам ЦЭС, нафтабаза і чыгунка

Кітай абвясціў пра спецыяльную ваенна-марскую аперацыю паблізу Тайваня5

Як выглядала акцёрка Ганна Душэўская, сястра стваральніка бел-чырвона-белага сцяга, чый твар быў схаваны пад нікабам6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Партыя Пашыняна ўпэўнена перамагла — 50% галасоў, але 60% месцаў у парламенце

Партыя Пашыняна ўпэўнена перамагла — 50% галасоў, але 60% месцаў у парламенце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць