Грамадства88

Маладую бухгалтарку з Калінкавічаў асудзілі за Гаюна

Таццяна Лаўніковіч працавала бухгалтаркай у дзяржаўнай установе і выхоўвала дзіця. Нядаўна яе асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».

Таццяна Лаўніковіч. Фота з яе старонкі ў Linkedin

Таццяне Лаўніковіч 36 гадоў. У 2012 годзе яна скончыла Палескі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «фінансы і крэдыт». З 2013 года працавала бухгалтаркай налічэння заробкаў спачатку ў доследным рыбгасе «Белае», а пасля на працягу сямі гадоў у кампаніі «Ваш Прадмаркет».

Апошнім месцам працы Таццяны значыцца Цэнтр забеспячэння дзейнасці бюджэтных арганізацый Калінкавіцкага раёна, дзе яна была бухгалтаркай.

Жанчына гадуе непаўналетняе дзіця.

Гомельскі абласны суд вынес Таццяне прысуд паводле частак 1 і 2 артыкула 361‑4 Крымінальнага кодэкса Беларусі — «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». Звычайна па гэтым артыкуле ў Беларусі судзяць па справе Гаюна.

Лаўніковіч прызначылі хатнюю хімію.

«Экстрэмізмам» улады Беларусі лічаць падпіскі на незалежныя каналы, СМІ, наяўнасць спасылак на іх у сацыяльных сетках ці наяўнасць у сацсетках або на рэчах беларускай нацыянальнай, далукашэнкаўскай сімволікі. Да «экстрэмізму» залічваюць таксама практычна ўсялякую крытыку ўладаў, афіцыйных гістарычных наратываў ці праявы салідарнасці з Украінай. Шматлікія крымінальныя справы апошняга часу па артыкуле аб «садзейнічанні экстрэмізму» былі звязаныя са «справай Гаюна».

«Беларускі Гаюн» — маніторынгавы OSINT-праект, які быў створаны ў 2022 годзе, калі Расія праз Беларусь напала на Украіну. Праект адсочваў ваенную актыўнасць расійскіх і беларускіх войскаў, абапіраючыся на інфармацыю ад беларусаў. Каардынавала яго дзейнасць група актывістаў на чале з Антонам Матолькам.

«Справа Гаюна» пачалася пасля таго, як сілавікі затрымалі актывістку, якая некалькі гадоў жыла ў Беларусі ў падполлі. У яе мабільніку знайшлі спасылку на далучэнне ў бот Гаюна, якую ёй дасылалі ў самым пачатку існавання праекта. Фатальная памылка была ў тым, што спасылка была бестэрміновая. А таму сілавікі змаглі падключыцца да бота і выцягнуць адтуль усю інфармацыю. Яны атрымалі паведамленні акаўнтаў, якія пісалі ў бот, а таксама іхнія ID і імёны карыстальнікаў.

Заснавальнік «Гаюна» Антон Матолька адразу пасля ўзлому патлумачыў, як адбыўся выцек інфармацыі і абвясціў пра закрыццё праекта. 

Паводле падлікаў аб'яднання сілавікоў «Белпол» і праваабаронцаў, вядомыя імёны 9594 людзей, якія падпалі пад палітычна матываваныя крымінальныя справы. Усяго тыя ці іншыя палітычныя рэпрэсіі (крыміналкі, адміністратыўкі, звальненні, ператрусы) зачапілі каля 500 тысяч беларусаў. Некалькі соцень тысяч людзей вымушаныя былі пакінуць краіну. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары8

  • Неверагодны Матолька
    07.06.2026
    Дзякуй, спадару Анатоле
  • Генадзь
    07.06.2026
    Пракоп, агрэсіўную вайну супраць Украіны распачаў рэжым Лукашэнкі. Ён тэрарызуе беларусаў, якія перашкаджаюць ўдзелу сваёй радзімы ў вайне. Абвінавачванні ў "садзейнічанні экстрэмізму" - цалкам ліпавыя. У датычэнні арыштаваных лукашысцкімі карнікамі шырока ўжываюцца фізычныя катаванні, каб выбіваць з іх інфармацыю. Тэлеграм з глыбока схаванымі праблемамі стварыў Дураў. А вінаваты адзін толькі Матолька?! Ну дык стварыце вы штосці на 100 адсоткаў бяспечнае.
    Гэта ў чымсці нагадвае заклікі да адмены санкцый, якія шкодзяць "простым" людзям.
    Мы на вайне супраць прарасейскай хунты шклоўскага вертухая, якая пануе ў Беларусі, і для якой не існуе ніякіх абмежаванняў - ані законных, ані маральных. А вайна ніколі не складаецца з адных перамог і не бывае без стратаў. Пераможа той, хто сцісне зубы і будзе змагацца далей, а не шукаць нагоды здацца. І Украіна, ў якой кожны дзень за свабоду штодзённа гінуць дзясяткі людзей, гэта даказвае.
  • Gorliwy Litwin
    07.06.2026
    Ці будзе Матолька люстраваны?

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі32

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Усе навіны →
Усе навіны

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе37

Трамп прызначыў новым кіраўніком апарата Белага дома змагара з іміграцыяй Стывэна Мілера8

«Беларус» са Жлобіншчыны са шматлікімі судзімасцямі і даўгамі па аліментах застаўся ў палях пад Купянскам9

Клічко: У Кіеве надзвычай складаная сітуацыя з электрычнасцю, цяплом і вадой1

Беларусы сабралі тры тысячы налепак ад бананаў

Трамп расказаў пра новыя кантакты ў справе ўрэгулявання канфлікту ва Украіне

У Вільні завяршаецца рэстаўрацыя Вострай брамы. Знакамітая «Пагоня» на фасадзе кардынальна змяніла колер9

Прэзідэнт Парагвая змешчаны пад хатні арышт пасля краху банка Ueno

Птушкі таксама пакутуюць ад джэтлагу і пасля доўгіх пералётаў збіваюцца з курсу1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі32

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць