Грамадства3030

Цапкала просіць брытанскую паліцыю праверыць, ці хацеў Латушка спаліць Ціханоўскую

Валерый Цапкала пасля выхаду прапагандысцкага сюжэта на АНТ падаў афіцыйныя заявы ў пракуратуру Рэспублікі Польшча і ў адмысловае антытэрарыстычнае падраздзяленне брытанскай паліцыі з патрабаваннем распачаць крымінальную справу і правесці поўнае расследаванне агучаных абвінавачанняў у адносінах да Паўла Латушкі. 

У сюжэце, тлумачыць Цакала, ішла размова пра падрыхтоўку тэракта, сярод магчымых ахвяр якога называліся ягоная жонка Вераніка Цапкала (цяпер пражывае ў Кембрыджы, Вялікабрытанія), Марыя Калеснікава і Святлана Ціханоўская. 

Цапкала даводзіць, што не лічыць Паўла Латушку арганізатарам злачынства, таму што той «падчас прэзідэнцкай кампаніі 2020 года старанна пазбягаў наведвання любых мітынгаў апазіцыі, відавочна баючыся, што яго прысутнасць могуць заўважыць і інтэрпрэтаваць як сімпатыю да дэмакратычных пераменаў».

Аднак, паводле яго слоў, агучаныя абвінавачанні — вельмі сур’ёзныя, і таму Цапкала не можа іх ігнараваць. 

«Асабліва жахлівым быў той факт, што чалавек, абмяркоўваючы нібыта неабходнасць «сакральнай ахвяры», не прапанаваў ахвяраваць сабой ці сваімі сваякамі, а замест гэтага баязліва і цынічна прапанаваў зрабіць мішэнню жанчын з малымі дзецьмі», — нагнятае Цапкала.

Ён патрабуе незалежную фанаграфічную экспертызу голасу, праведзеную за межамі Польшчы, дзе цяпер жыве Латушка, каб выключыць падазрэнні ў прадузятасці. 

Цапкала просіць: прызначыць міжнародную незалежную экспертызу запісу, дапытаць сведкаў, а ў выпадку адмовы Беларусі супрацоўнічаць — ініцыяваць розныя санкцыі, у тым ліку супраць Белтэлерадыёкампаніі.

Цапкала адзначыў, што калі запіс будзе прызнаны фальсіфікацыяй, гэта стане дадатковым доказам сфабрыкаваных крымінальных спраў беларускім рэжымам. Калі ж аўтэнтычнасць пацвердзіцца, запіс стане важкім доказам у судзе супраць «чалавека, які планаваў масавае забойства».

Валер Цапкала — дыпламат і былы кіраўнік Парка высокіх тэхналогій — у 2020 годзе аб’явіў пра ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах, але ў рэгістрацыі яму адмовілі.

Яго жонка Вераніка разам з Марыяй Калеснікавай і Святланай Ціханоўскай стала актыўнай удзельніцай прэзідэнцкай кампаніі.

Цяпер сужэнцы жывуць у эміграцыі і моцна крытыкуюць працу Офіса Святланы Ціханоўскай. 

Каментары30

  • политзек
    12.08.2025
    Когда же эти ****бы уймутся уже?
    У меня только один вопрос ко всем эти тявкающим персонажам: НА КОГО ТЫ РАБОТАЕШЬ?
    Это не "борьба" и не "демократия". это - САБОТАЖ.
    не надо путать!!!
    и они думают, что когда-нибудь наберут хоть какое-то количество голосов на выборах?!!! кто вместо поддержки и реальной работы только мешал и поливал грязью? СМЕШНО!!! политические трупы!!!
  • Ольга калач
    12.08.2025
    И он ещё не депортирован после таких заявлений ?
  • Старая кансерва
    12.08.2025
    Ну хоць хтосці на гэту лажу ад бт павёўся

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень12

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчына стварае мілыя ВІДЭА з беларускіх гарадоў у стылі гульні The Sims

Зборную Англіі абакралі на чэмпіянаце свету па футболе5

Украінскі баксёр Усік сустрэўся з Трампам у Белым доме2

Зборная ЗША з буйным лікам перамагла Парагвай1

Новы трэнд — не расчэсвацца. Вось што трэба пра яго ведаць18

Канада і Боснія згулялі першы матч на чэмпіянаце свету ўнічыю

У Мінску адкрыюць «музычную лаўку» памяці Уладзіміра Мулявіна

Бізнэсмен-рытуальшчык пагарэў на тым, што працаўладкоўваў толькі жанчын3

Што гэта за 196 палітвязняў, пра вызваленне якіх заявілі прапагандысты?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень12

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць