Грамадства33

Чарговая беларуская гульня ў кальмара — студэнтка расказала, як адстаяла чаргу на інтэрнат

Каб атрымаць месца ў адзіным інтэрнаце медыцынскага каледжа, сотні студэнтаў з розных куткоў краіны начуюць на вуліцы — у намётах, у машынах, на лаўках. Чарга пачынаецца за суткі да падачы дакументаў, з пераклічкамі кожныя тры гадзіны, а ночы праходзяць у холадзе, з камарамі і пад наглядам міліцыі.

Дзяўчына ў тыктоку расказала, як яна з сяброўкамі адстаяла чаргу ў інтэрнат.

«Такога вы яшчэ не чулі і дакладна не бачылі. Каб атрымаць інтэрнат, трэба начаваць на вуліцы на лаўцы ўсю ноч», — кажа яна.

Дзяўчына вучыцца ў медыцынскім каледжы, у якога ёсць толькі адзін інтэрнат на 600 месцаў, у які хочуць трапіць усе іншагароднія.

@belarusnovosti Па-беларуску гэта будзе БДУЗМ. Так переименовали МГЛУ университет, потому что очень хотел Лукашенко #МГЛУ #беларусь #минсксейчас #минскновости #беларусьновости ♬ Occult/Mystery/Horror Suspense(844669) - mm

Таму за інтэрнат ідзе бойка. Падача дакументаў пачынаецца 12 жніўня ў 9:00 раніцы.

Дзяўчына прыехала за суткі, але не стала першай у чарзе. Яна была ўжо нумар 56.

З сяброўкамі яна ўзяла з сабой намёт, бо вырашыла з максімальным камфортам правесці цяжкую ноч.

Спачатку іх з намётам хацелі выгнаць, бо гэта была тэрыторыя нейкага прадпрыемства, але ўсё ж студэнтак пашкадавалі – ім дазволілі хадзіць у прыбіральню ці за кіпнем, а ранкам ахоўнік іх нават будзіў, каб не спазніліся на падачу дакументаў. 

Але нават у такіх умовах дзяўчатам было не салодка. Было шалёна шмат камароў і вельмі холадна. Надта хацелася спаць. Да чаргі ноччу прыходзіла міліцыя з сабакамі. 

Пераклічка па спісу са сшытка была ў 9:00, потым у 12:00, потым у 3:00 ночы, потым у 6:00 раніцы. «Я не ведаю, навошта яны так робяць», — дзівіцца дзяўчына. 

«Калі кагосьці не было або хто-небудзь не адказваў хвіліну, яго выкрэслівалі са спісу, і ён станавіўся не першым, а сто дзясятым», — кажа дзяўчына. 

Сама падача дакументаў заняла хвілін пяць. Але дзеля яе трэба было стаяць суткі.

«І ўсё роўна не факт, што інтэрнат мне дадуць», — дадае дзяўчына. 

Каментары3

  • Хронік
    13.08.2025
    Бачыце як краіне медыкі патрэбныя!
  • свабодны чалавек
    13.08.2025
    о как (с)
  • Все твои сверстники шпацыруют на концерте Коржа в Варшаве!
    13.08.2025
    Что ты забыла в этом колхозе, девочка?

Цяпер чытаюць

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Усе навіны →
Усе навіны

Сапраўдны палац за 90 рублёў. У Беларусі шукаюць гаспадара для пабудовы 1751 года6

Гэтай ноччу тэмпература не апускалася ніжэй за 10 градусаў

Францыя і Канада адкрылі консульствы ў Грэнландыі

Адстаўны падпалкоўнік міліцыі адсудзіў кватэру ў сваёй дачкі. Гучная сямейная гісторыя з Брэста14

Галоўнага судмедэксперта Мазыра асудзілі па справе Гаюна7

Дзяржаўныя СМІ паведамілі пра аднаўленне чыгуначнага злучэння з Польшчай. Ці праўда?11

«Ён яшчэ сваё слова скажа». Ціханоўская — пра Ціханоўскага11

«Нешта можа здарыцца»: Трамп зрабіў новую заяву наконт мірных перамоў аб Украіне1

На Алімпіядзе ізалявалі жаночую зборную па хакеі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць