Сустрэча прэзідэнтаў Расіі і Украіны магчымая, але павінна быць добра падрыхтаваная. Пра гэта заявіў журналістам прэс-сакратар расійскага лідара Дзмітрый Пяскоў, каментуючы словы канцлера Германіі пра тое, што сустрэча можа не адбыцца, піша РБК.

«Я нагадаю вам пазіцыю прэзідэнта Пуціна. Ён не выключае магчымасці правядзення такой сустрэчы, але лічыць, што любая сустрэча на найвышэйшым узроўні павінна быць добра падрыхтаваная, каб на ёй можна было фіналізаваць напрацоўкі, якія павінны быць папярэдне зроблены на экспертным узроўні», — сказаў Пяскоў.
Паводле яго слоў, пакуль што нельга сказаць, што «экспертная работа кіпіць». «На жаль, не. Мы захоўваем гатоўнасць да такіх перамоў. Усе нашы пазіцыі даведзены», — адзначыў ён.
Цяпер чытаюць
«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек
Каментары
Тем более, что с этим согласен и на этом настаивает мой друг трамп.