Грамадства1717

Польскія байкеры, якім пасля акцыі памяці забаранілі ўезд у Расію, наведалі Курапаты

«Мы хочам, каб памяць аб ахвярах Панараў, Катыні, Курапатаў і ўсіх месцаў пакарання ніколі не згасала».

Польскія байкеры з асацыяцыі «Люблю Польшчу» (Stowarzyszenie Kocham Polskę) у Курапатах. Фота: фэйсбук

Польскія байкеры з асацыяцыі «Люблю Польшчу» (Stowarzyszenie Kocham Polskę) 30 жніўня наведалі Курапаты, каб аддаць даніну памяці загінулым ахвярам савецкага тэрору.

«Гэта быў момант глыбокай задуменнасці і разважанняў. Мы хочам, каб памяць аб ахвярах Панараў, Катыні, Курапатаў і ўсіх месцаў пакарання ніколі не згасала. Гэта не проста даніна памяці загінулым — гэта таксама абавязацельства перад будучымі пакаленнямі, каб гістарычная праўда заўсёды была жывая», — напісалі яны ў сацсетках.

Раней польскія байкеры правялі акцыю памяці ў Расіі ля мемарыяла «Меднае» пад Цвер'ю (там пахавана больш за шэсць тысяч польскіх вайскоўцаў, расстраляных у СССР у 1940 годзе). Пасля гэтага ім забаранілі ўезд у Расію. На байкераў склалі пратаколы аб парушэнні міграцыйнага заканадаўства.

Расійская прапаганда назвала іх акцыю ў Цверы правакацыяй і заявіла, што байкеры «скандавалі антырасейскія лозунгі і пакінулі пасля сябе нацыяналістычныя надпісы». Удзельнікаў акцыі яны выдавалі за неанацыстаў. 

Каментары17

  • Варяніца (сіснацы)
    01.09.2025
    У Бондаравай здарылася памылка Face ID
  • Трэба Слухаць і Разумець!
    01.09.2025
    не такі, як ёсць, суседзі рабілі б тое ж самае, што і беларусы, калі б іх за тое, што яны робяць, каралі як беларусаў
  • бабруйчанін
    01.09.2025
    не такі, як ёсць
    Чаму " польскім матацыклістам" дазваляют у Рф падобныя шпацыры прагулянкі ?? Нейкая " квірталерантнасць"разгул дЗемакраціі?)))
    Мабыць " ні такія як есць"??) Менавіта " матацыклісты" а ні " байкері"

Цяпер чытаюць

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў86

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму сабакі пазяхаюць услед за гаспадарамі, але рэдка ўслед за іншымі сабакамі?

На прэзідэнцкіх выбарах у Балгарыі па даных экзітполаў лідзіруе прыхільніца перамоў з Расіяй

Зяленскі гатовы сустрэцца з Трампам і Пуціным у Турцыі

Каверын сказаў, што калі б яго прапанова эратычнай фотасесіі для Ціханоўскай не выклікала такую рэакцыю, ён бы, магчыма, не выбачаўся7

Да канца года мабільны інтэрнэт у Беларусі зробяць больш хуткім. Аднаго з аператараў ужо аштрафавалі за якасць6

Дзяды. Так выглядаюць у гэтую хвіліну віленскія могілкі Росы і беларускія магілы на іх2

Пабіты сабака з Віцебска, якога Лукашэнка падарыў Баскаву, дагэтуль жыве ў апошняга1

Трамп сцягвае да Ірана вялізную армаду і пагражае новымі ўдарамі10

Маці кінула трох дзяцей у клятчастых торбах у розных месцах. Яны знайшлі адно аднаго праз дзясяткі гадоў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў86

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць