Грамадства33

Хлопец не атрымліваў позву ў ваенкамат, але яго ўсё роўна судзілі

Выязное судовае пасяджэнне ў ваенкамаце Столінскага раёна па справе аб ухіленні ад па прызыву на вайсковую службу праведзена 27 жніўня 2025 года судом Столінскага раёна.

Судом устаноўлена, што хлопец прызыўнога ўзросту быў апавешчаны аб неабходнасці з’явіцца ў ваенны камісарыят Столінскага раёна ў траўні 2025 года, але ў пазначаную дату і час без уважлівых на тое прычын не з’явіўся.

Да заканчэння мерапрыемстваў па прызыве хлопец паўторна не прыйшоў у ваенкамат.

Падчас судовага пасяджэння хлопец цалкам прызнаў сваю віну і патлумачыў, што ў траўні 2025 года яго апавясцілі аб неабходнасці з’явіцца ў ваенны камісарыят Столінскага раёна, аднак ён адмовіўся атрымліваць позву, бо не жадае праходзіць вайсковую службу.

Суд Столінскага раёна прызнаў яго вінаватым ва ўхіленні ад мерапрыемстваў па прызыве на вайсковую службу і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе арышту тэрмінам на 1 месяц.

Каментары3

  • Крепостные, в
    02.09.2025
    стойло!
  • Кралаал
    02.09.2025
    Не слухай ваенкома паскудныў хлусню:
    Пойдзеш служыць - запішуць у русню.
    Не слухай ваенкома балабольства:
    Беларускае войска давядзе да самазабойства
    Не слухай ваенкома казкі:
    Служаць толькі рабы і сабакі
  • Ён не раб
    02.09.2025
    Галоўнае, што "ён адмовіўся атрымліваць позву, бо не жадае праходзіць вайсковую службу."- так і трэба, сынку, малайчына. Лепш адсядзець, а яшчэ лепш з'ехаць. Дабраславі цябе Гасподзь.

Цяпер чытаюць

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну32

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі пацвердзіў, што карвет «Меркурый» каля Лівіі патапіла Украіна. Другой цэллю быў сухагруз «Ангара»3

Фінансы акцёра Эштана Кутчэра перасягнулі адзнаку адзін мільярд даляраў2

У Расіі пасля атак дронаў гараць два НПЗ і нафтавая станцыя, звязаная з «Дружбай»5

Мінчук развесіў фота суседкі ў пад'ездзе і зрабіў «дошку ганьбы»15

Новы хітрык махляроў. Зараз тэлефануюць нібы ад імя «Белэнерга» і прапануюць праверыць электрычнасць1

Дэмакраты атрымалі найбуйнейшую большасць у Палаце прадстаўнікоў ЗША з 1992 года2

Памятаеце Насту Рыбку? Яна цяпер праваабаронца19

Мінчанцы забаранілі хадзіць у спартзалу з дзіцем у вазку7

Z-каналы скардзяцца на страту пазіцый на Сумскім кірунку і рыхтуюцца да абароны Курскага памежжа9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну32

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць