Каханне і сэкс5555

Вядучая «Обычного утра» Марына Ментусава расказала, што ў яе «ёсць шмат дыкпікаў ад вядомых мужчын». Пра што яна?

У жніўні на YouTube-канале local выйшаў чарговы выпуск шоу «Гутаркі» з комікамі з Беларусі. Яго госцяй стала Марына Ментусава — вядучая шоу «Обычного утра». Размова была часткова прысвечана скандалу з кіраўніком BYSOL Андрэем Стрыжаком, які дасылаў непажаданыя фатаграфіі палавога члена (дыкпікі) сваім знаёмым жанчынам. Ментусава сказала, што яна бачыла здымкі, пра якія ішла гаворка, і што ёй нямала мужчын дасылалі такія ж. «Люстэрка» ўдакладніла, у якім кантэксце гэта было і хто гэтыя людзі.

Марына Ментусава. Фота: яе акаўнт у фэйсбуку

Па словах Марыны Ментусавай, яна бачыла тыя самыя фатаграфіі геніталій Андрэя Стрыжака — ёй паказалі іх.

Але і ў яе «ёсць шмат дыкпікаў ад розных беларускіх вядомых мужчын». Яна пажартавала, што нават займаецца каталагізацыяй атрыманых фатаграфій.

— У мяне нават ёсць футпікі (ад англ. foot — ступня. — Заўв. рэд.). Так, мне дасылаюць ногі, — прызналася Ментусава. І дадала: — Каб ежу дасылалі, было б не так дрэнна.

Пасля гэтага адзін з вядучых шоу «Гутаркі», комік Ідрак Мірзалізадэ, здзівіўся, што мужчыны ўсур'ёз фатаграфуюць свае ногі, і ўдакладніў, хіба гэта цікава жанчынам.

— Ну, а хіба дыкпікі нам цікавыя без дазволу? — адказала Ментусава.

— Без дазволу нікому не цікавыя, я згодны, — адказаў Мірзалізадэ.

«Люстэрка» вырашыла даведацца, пра якіх менавіта «беларускіх вядомых мужчын» гаварыла Ментусава. Імёны яна не назвала, аднак удакладніла, што дыкпікі былі дасланыя не раптам, а ў кантэксце папярэдніх зносін.

— З многімі з іх [гэтых мужчын] у мяне была нейкая перапіска ці нават прастора для флірту. Яны не з'яўляюцца маімі кіраўнікамі, я з імі ў прынцыпе не працую, — падкрэсліла Ментусава. — Таму такая інфармацыя [фатаграфіі іх аголеных геніталій] мяне наогул ніяк не абражае, не раніць, не трыгерыць.

Пры гэтым Ментусава адзначыла, што, нягледзячы на ўласнае стаўленне да дыкпікаў, яна «заўсёды падтрымлівае жанчын, для якіх такая інфармацыя вельмі адчувальная і абразлівая».

— А калі ніякай прасторы для флірту ў мяне з мужчынам не было і ён даслаў мне такія здымкі, будучы зусім-зусім незнаёмым чалавекам, то я проста або блакую яго адразу, або пішу, каб больш ён такога не рабіў. Калі б я рабіла публічным кожны такі выпадак і называла імя кожнага чалавека, які дасылаў мне фота члена або рабіў нешта іншае недарэчнае, то, думаю, я б толькі гэтым і займалася. А я не хачу гэтым займацца, — прызналася суразмоўніца.

Як дадала Ментусава, у яе як у феміністкі ёсць прыярытэтныя тэмы, з якімі ёй падабаецца працаваць і ў якіх яна бачыць сэнс і каштоўнасць. Але «бясконца займацца тэмай чужых членаў і іх рассылкі» яна не плануе.

— Гэта важная тэма, але кожная актывістка і феміністка мае права выбіраць для фокуса тэмы, асабліва для яе актуальныя, — заўважыла Ментусава. — Дыкпікі ж мяне наогул «не бяруць». Мне няма ніякай справы да таго, што мне дасылаюць. Часам мяне нават больш закранаюць непрыемныя каментарыі ад жанчын, чым чужая мужчынская частка цела. Паглядзела — закрыла або заблакавала, ці, калі флірт быў, проста яго спыніла, таму што мне такое не падабаецца.

Каментары55

  • Спадар
    02.09.2025
    Хацелася б, канешне, каб у нашай публічнай прасторы былі больш цікавыя жанчыны. Ну але пакуль ёсць толькі тыя, якім дасылаюць дыкпікі і якія гатовыя іх абмеркоўваць... Ад Марыны іншага не чакаў. Яе аблічча ў медыя будуецца толькі праз тэмы таго, што паміж нагамі ў людзей. Хацелася б калісьці даведацца яшчэ і пра тое, што ў галаве
  • Ёсік
    02.09.2025
    Ну дык адсылай свае, хай узрадуюцца. Такі ўзрост у іх, што размаўляюць праз фоткі ды карцінкі намаляваныя. Абрыдла аб гэтых дзеях чытаць і слухаць.
  • не такі, як ёсць
    02.09.2025
    Мо, проста ў кагосьці манія велічы, не?))

Цяпер чытаюць

Раптоўна памёр папулярны блогер Мікіта Мелказёраў

Усе навіны →
Усе навіны

«На сёння магчымая справядлівая версія — стаім там, дзе стаім». Зяленскі выказаўся наконт тэрытарыяльнага пытання7

Аб’ект «Участак». Што напраўду будуюць на былой ракетнай базе пад Слуцкам паводле сакрэтнага распараджэння Лукашэнкі7

Былога фігуранта справы «Белага легіёна» зноў арыштавалі па крымінальнай справе6

У Індыі хуткасны цягнік сутыкнуўся са статкам дзікіх сланоў1

У Валожынскім раёне пад коламі аўто загінула дзіця

Кіроўца ехаў па МКАД на аварыйнай машыне. Яго пакаралі1

Каталікам Мінска-Магілёўскай дыяцэзіі дазволілі не пасціць 2 студзеня3

Спявак Дзмітрый Калдун паказаў сваю мінскую кватэру недалёка ад Драздоў ШМАТ ФОТА22

Біл Клінтан, Майкл Джэксан і Мік Джагер. Каго можна знайсці ў новых дакументах са справы Джэфры Эпштэйна10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раптоўна памёр папулярны блогер Мікіта Мелказёраў60

Раптоўна памёр папулярны блогер Мікіта Мелказёраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць