Грамадства1414

«Яшчэ б баршчэўнік дадала». Дзяўчына сабрала дзіцяці на лінейку ў школу букет палявых кветак і нарвалася на хэйт

Дзяўчына па імені Марыя выклала ў тыктоку відэа, як для букета настаўніку на 1 верасня назбірала кветкі на полі. Ролік паглядзелі амаль 2 млн разоў і вельмі эмацыйна абмеркавалі ў каментарах, заўважыў Onliner. 

Марыя расказала, што кветкі прызначаны для яе пляменніка — ён ідзе ў другі клас у новую школу. Сама яна па адукацыі таксама настаўнік, і яе такі фармат букета абсалютна не бянтэжыць.

@aliskinamat Жду ваше мнение в комментариях ❤️ #Алискинамать ♬ оригинальный звук - Игорь

— Хтосьці цяпер назаве мяне жміндай, але я за базавы мінімум, а не за раскошны максімум. І аддаваць 250—300 рублёў за букет, атрымліваючы заробак у 1,5 тысячы, гэта зусім не мэтазгодна. Гэта не лічачы таго, што дзіця яшчэ трэба сабраць да школы, — разважае Марыя. — Скажу вам па сакрэце, як робяць выкладчыкі: букецікі рублёў па 350-400 яны забіраюць з сабой, а астатнія — на сметнік.

Спрэчным аказаўся і склад букета. Многія разгледзелі сярод кветак сумнік, яго назвалі небяспечным.

«Калі б мне падарылі вядро травы з сумнікам, я б не змагла адэкватна ставіцца да гэтага вучня. Я тры гады ўчастак ад яго ратавала, гэта гадасць тая яшчэ. Ужо лепш наогул без букета, чым такое «хараство».

«Так, сумнік канадскі ў букет — гэта магутна, яшчэ б баршчэўнік дадала».

«Сумнік – інвазіўная расліна для РБ. Яго трэба выкошваць і знішчаць да з'яўлення насення, а не ў букеціках дарыць».

«Сумнік — рэч магутная, алерген і змяшчае ў сабе кучу ўсякай поскудзі тыпу кляшчоў, мошак і вусеняў».

Былі прапановы, як інакш павіншаваць настаўніка:

«Сланечнік і палявая трава — гэта модна ў вузкіх колах. Але для многіх гэта па-дзіцячы, па-хатняму. Ёсць і іншае рашэнне — падарыць сціплую адну кветку і пакаванне прыгожае, прыемную канцылярыі. Расходнікі ў любой прафесіі лішнімі дакладна не будуць».

@aliskinamat Жадная? Или умная? #Алискинамать ♬ оригинальный звук - user95217519654

Але большасць падтрымалі аўтарку відэа:

«Мне здаецца, людзі ў апошні час занадта зацыкліліся на кошце і «маштабнасці» падарункаў. Букет палявых кветак можа выглядаць не горш, а часам нават лепш за самыя дарагія кампазіцыі — у ім ёсць натуральнасць, свежасць і душа. А ўжо сланечнікі ўвогуле здольныя падарыць настрой самі па сабе».

«Вельмі добра, такія букеты самыя душэўныя!» 

Каментары14

  • Янушак
    03.09.2025
    Каб гэта былі нашы палявыя кветкі рамонак, валошкі - няма пытанняў. Але нарваць залатарнік які за некалькі гадоў запаскудзіў усю краіну, гэта трэба быць, як бы мягчэй сказаць, не надта разумным чалавека. Павінна быць дзяржаўная праграма- прымусіць выкошваць гэта зелле. Няхай бы міліцыя узялася за гэту справу так як яны знішчаюць мак
  • Долой взятки учителям
    03.09.2025
    А зачем цветы в школу? Что за совковая традиция.
  • круціцца галава з-за дадатку
    03.09.2025
    >баршчэўнік дадала ---- ДАБАВІЛА
    добавить
    1) дабавіць прыбавіць
    2) (сказать или написать в дополнение) дадаць

    >назаве мяне скупяндай, --- СКНАРАЙ

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

150 гадоў Яну Булгаку — майстру мастацкай фатаграфіі1

«Або на 15 гадоў, або трэба будзе дапамагчы краіне». Былы палітвязень заяўляе, што яго завербаваў КДБ і адправіў у Польшчу выконваць заданні21

Маскоўскае РУУС Мінска засталося без начальніка3

Вынеслі прысуд маці, якая забіла нованароджанага сына5

Пад Брэстам кітайцы будуюць цяпліцу, дзе за агуркамі і памідорамі будзе сачыць штучны інтэлект2

Больш за 200 кліентаў пацярпелі ад фірмы «Кухні Чэры», што рэкламаваў прапагандыст Тур з жонкаю3

49‑гадовага праграміста з Бабруйска асудзілі па палітычнай справе

Пісьменнік Джэфры Арчэр памёр за суткі да выхаду сваёй новай кнігі1

«Я — Джэйн Доу». Справа аб групавым згвалтаванні ў элітным універсітэце запусціла новы сусветны флэшмоб36

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць