Свет3232

«Russki o*ueli». Таксіст у Вільні адмовіўся везці расійскую журналістку

Расійская журналістка Юлія Дудкіна, якая жыве ў Літве з дазволам на жыхарства, увечары 5 верасня сутыкнулася з тым, што кіроўца таксі сэрвісу Bolt адмовіўся яе везці і з'ехаў — мяркуючы па яго паведамленні, гэта звязана з яе нацыянальнасцю, якую таксіст «адгадаў» па імені ў дадатку, расказвае праект «Волна».

Юлія Дудкіна. Фота: kosa.media

Каля гадзіны ночы Юлія, галоўная рэдактарка выдання «Каса Медыя», выклікала таксі ў цэнтры Вільні, каб паехаць дадому. Калі таксі прыехала, яна націснула кнопку ў чаце з кіроўцам «Я хутка буду». Гэтыя паведамленні аўтаматычна перакладаюцца. Юлія патлумачыла «Волне», што яна ў прынцыпе размаўляе з кіроўцамі таксі ў Літве па-літоўску або па-ангельску.

У адказ на гэта яна атрымала паведамленне ад таксіста Марцінаса: «russki ohueli», — пасля чаго кіроўца з'ехаў. Спробы датэлефанавацца былі беспаспяховымі. Грошы пры гэтым спісаліся.

Верагодна, кіроўца «адгадаў» нацыянальнасць і мову Юліі па інтэрфейсе прыкладання, дзе яна паказаная як Julia Dudkina. Карыстальніцкі рэйтынг у яе, дарэчы, 5.0.

У службе падтрымкі Bolt Юліі паведамілі: «Гэта вельмі непрыемная сітуацыя. Паводзіны кіроўцы недапушчальныя, і менавіта таму мы пачалі ўнутранае расследаванне». Пазней з ёй звязаліся і паведамілі: «Унутранае расследаванне завершана, былі прыняты адпаведныя меры ў рамках працэдур кампаніі, і ў будучыні гэты кіроўца больш не будзе трапляцца вам у паездках». Грошы ёй вярнулі.

Каментары32

  • Янка
    07.09.2025
    Безумоўна, гэта непрыемна. Але ўсё ж такі падобныя інцыдэнты кропкавыя. І усім расейцам варта памятаць, што менавіта так і выглядае калектыўная адказнасць, і што патрабаваць спынення вайны недастаткова і трэба наўпрост падтрымліваць Ўкраіну. Дарэчы, тое ж самае тычыцца і беларусаў. І пакуль большасць з тых, хто перакрочвае літоўска-беларускую мяжу, ніякім чынам не клапоціцца аб тым, каб прынамсі звонку адрознівацца ад расейцаў - хваля ненавісці да расейскай імперыі непазбежна будзе чапляць таксама і іх.
  • Альгірдас Баранаускас
    07.09.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Парада
    07.09.2025
    Якая цудоўная назва ў месцы працы гэтай нібыта журналісткі!
    Трэба беларускім медыя браць прыклад і назвацца нейк у тым жа трэндзе кшталту "Незалежная каса". Праваабаронцам можна "Душэўная каса". Офісу Ціханоўскай - "Галоўная каса".

Цяпер чытаюць

Дарафеева захапляецца Грэцыяй, а Лебедзева лашчыць капібар у Тайландзе. Дзе адпачываюць лукашэнкаўскія зоркі?

Дарафеева захапляецца Грэцыяй, а Лебедзева лашчыць капібар у Тайландзе. Дзе адпачываюць лукашэнкаўскія зоркі?

Усе навіны →
Усе навіны

«Польшча квітнет лаціною, Літва квітнет русчызною». Патрыятычны шэдэўр XVII стагоддзя аказаўся расійскай падробкай ХІХ-га48

Іспанія ўводзіць памежны кантроль з Італіяй3

Украінскія дроны ўдарылі па Сызранскім НПЗ

Расія ўначы ўдарыла па Украіне1

Воспа магла стаць смяротнай не адразу2

Людзі абрываюць тэлефоны, на кватэру прэтэндуе 2‑3 чалавекі. Анонс іпатэкі пад 1% выклікаў ажыятаж5

Былая палітзняволеная Наста Лойка сустрэлася са сваім сабакам — праз амаль чатыры гады5

Беларускія студэнты заваявалі шэсць залатых медалёў на Міжнароднай матэматычнай алімпіядзе6

Сын прэзідэнта Зімбабвэ, меркавана, лячыўся ў Беларусі ад наркатычнай залежнасці1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дарафеева захапляецца Грэцыяй, а Лебедзева лашчыць капібар у Тайландзе. Дзе адпачываюць лукашэнкаўскія зоркі?

Дарафеева захапляецца Грэцыяй, а Лебедзева лашчыць капібар у Тайландзе. Дзе адпачываюць лукашэнкаўскія зоркі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць