Грамадства88

Лукашэнка: Паміж свецкай і духоўнай уладай у Беларусі ўстанавілася сімфонія

Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў, выступаючы на ўрачыстым пасяджэнні Сінода Беларускай праваслаўнай царквы.

Паміж свецкай і духоўнай уладай у Беларусі ўстанавіліся сугучныя адносіны, якія ў праваслаўі прынята называць сімфоніяй. Пра гэта заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка, выступаючы на ўрачыстым пасяджэнні Свяшчэннага Сінода Беларускай праваслаўнай царквы.

Кіраўнік дзяржавы заўважыў, што не выпадкова менавіта з Беларускай праваслаўнай царквой у 2003 годзе было заключана пагадненне аб супрацоўніцтве. «Гэта цудоўны прыклад такой цеснай сумеснай дзейнасці, аналагаў якой няма больш нідзе ў праваслаўным свеце», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт канстатаваў вялікі ўклад царквы ва ўмацаванне самабытных духоўных каштоўнасцей і ідэалаў беларускага народа.

Адроджаны епархіі, якія гістарычна існавалі на землях Беларусі, забяспечаны аднаўленне і будаўніцтва больш як тысячы храмаў і манастыроў, ажыццяўляецца падрыхтоўка нацыянальных кадраў свяшчэннаслужыцеляў у духоўнай акадэміі і семінарыі. «Адноўлены Крыж Ефрасінні Полацкай і рака Прападобнай, на беларускую мову перакладаецца Свяшчэннае Пісанне», — нагадаў кіраўнік дзяржавы.

Паводле слоў беларускага лідэра, ініцыятывы БПЦ у справе ўмацавання канструктыўнага дыялога розных веравызнанняў і культур даюць адчувальны вынік. «Кіраўніцтва краіны высока цэніць і падтрымлівае царкву ў яе духоўнай працы, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. — У нас агульныя задачы: клопат аб дабрабыце народа, яго маральным здароўі, захаванні спакою і стабільнасці ў нашым беларускім доме. Пры гэтым моцная ўлада з’яўляецца залогам непахіснасці становішча праваслаўнай царквы ў грамадстве».

Каментары8

Цяпер чытаюць

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве12

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму гэтую пісьменніцу ХІХ стагоддзя так часта экранізуюць? У чым яе феномен?2

Як нам па-беларуску перадаваць паняцце wellness?29

ФІФА выключыла магчымасць пераносу фіналу чэмпіянату свету з-за лясных пажараў у Канадзе

Сямёра супрацоўнікаў склада Wildberries у Тамбоўскай вобласці загінулі ў выніку атакі ўкраінскіх дронаў11

Тлушч памерлых людзей стаў новым трэндам у касметалогіі3

Каля Нацыянальнай бібліятэкі выстраілася вялікая чарга на дыджэй-сэт на даху ФОТЫ1

Навукоўцы ўпершыню выявілі падобную да Зямлі планету з атмасферай2

Кітайскі стартап выпусціў ШІ-мадэль, якая абышла амерыканскія аналагі9

Зяленскі анансаваў адкрыццё архіваў па Валынскай трагедыі23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве12

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць