Грамадства11

МЗС Польшчы: Мы спадзяёмся, што ў наступнай групе вызваленых палітзняволеных будзе Анджэй Пачобут

Прэс-сакратар МЗС Польшчы Павел Вроньскі выказаўся пра вызваленне палітвязняў у Беларусі.

Анжэй Пачобут

Прэс-сакратар МЗС Польшчы Павел Вроньскі пракаментаваў вызваленне ў Беларусі 52 палітвязняў.

Ёе адзначыў, што над вызваленнем людзей працавала і польская дыпламатыя.

«Сярод 52 вызваленых вязняў ёсць трое грамадзян Польшчы і восем грамадзян Беларусі, якія з'яўляліся журналістамі, супрацоўнікамі тэлебачання «Белсат» і іншых польскіх медыя. Іх вызвалення дамагалася польская дыпламатыя», — заявіў Вроньскі.

Ён выказаў надзею, што ў наступнай групе вызваленых палітвязняў будзе Анджэй Пачобут.

«Мы спадзяёмся, што ў наступнай групе, якая будзе вызвалена з беларускіх турмаў, будзе таксама Анджэй Пачобут, які нязменна застаецца на першым месцы ў нашых чаканнях», — сказаў Вроньскі.

Сёння былі вызваленыя грамадзяне Польшчы Кшыштаф Заневіч і Томаш Езутак, а таксама журналісты тэлеканала «Белсат» Ірына Слаўнікава, Павел Мажэйка, Ларыса Шчыракова, Яўген Меркіс, Павел Падабед, Вячаслаў Лазараў і Алена Цімашчук.

Каментары1

  • 4567
    11.09.2025
    Мы тоже надеемся, но он не обязан покидать Беларусь как и все другие.

Цяпер чытаюць

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе1

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ15

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы4

Найлепш у Беларусі цяпер акупляюцца аперацыі з нерухомасцю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе1

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць